• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
26.05.2016 | Грамадства Тэатр

Дзіцячы інклюзіўны тэатр рыхтуе беларускамоўны мюзікл

Прэм’ера тэатра “i” пройдзе ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі 3 чэрвеня. Музычны дэтэктыў “Флейта-чарадзейка” распавядзе пра дзвюх дзяўчынак, якія прыехалі да дзядзькі ў вёску, а аказаліся ў віры барацьбы за вясну і цеплыню.

Рэпетаваць пастаноўку тэатру выпадае ў складаных умовах. Заняткі ў студыі для дзетак з асаблівасцямі праводзяць бясплатна, так што арандаваць годную пляцоўку пакуль не выпадае. Але першая рэпетыцыя на вялікай сцэне філармоніі адразу ператварыла маленькіх гарэз у сур’ёзных акцёраў. І, калі шчыра, глядач наўрад ці знойдзе сярод іх дзетак з асаблівасцямі развіцця.

“Некаторыя дзеці пасля заняткаў у нашай студыі ідуць у звычайную школу”, — кажа мастацкі кіраўнік тэатра, артыстка балета і рэжысёр Ірына Пушкарова. Па яе словах, пра тэатр людзі раней даведваліся праз чуткі, у студыю тэлефанавалі маці дзяцей з аўтызмам, якія нават не ведалі, што іх сын ці дачка могуць не толькі нармальна камунікаваць, але і выйсці на сцэну.

Пастаноўку ладзяць на беларускай мове невыпадкова. Кампазітар і аўтар лібрэта Марыя Дземянкова наўмысна знітавала сюжэт з народнымі легендамі, паданнямі, прыказкамі і міфалогіяй. А пастаноўшчык Ігар Сідорчык дапрацоўваў кожную сцэну, адаптуючы пад дзяцей. “Нам істотна, каб нашы дзеці ведалі, адкуль яны, ведалі беларускую мову, традыцыі і гісторыі. Гэта датычыцца ўсіх удзельнікаў нашай студыі”, — падкрэсліла Ірына Пушкарова.

Так, цягам пастаноўкі гледачы пабачаць і Масленку, і Камаедзіцу, пачуюць спевы у самых розных музычных плынях. Дапамагаюць дзецям на сцэне дарослыя артысты, але сюжэт развіваюць менавіта маленькія зоркі. “Калі мы бачым, што ў нашага навучэнца нешта пачало добра атрымлівацца, то выводзім яго на сцэну. Такі ўнікальны досвед дапамагае дзецям навучыцца кантраляваць сябе, гэта незабыўныя эмоцыі і вялікі скачок у развіцці”, — адзначае мастацкая кіраўніца.

“У нашых групах займаюцца розныя дзеці. І мы развіваем моцныя бакі кожнага, а слабыя паступова падцягваем. Дзеці з асаблівасцямі на першых занятках паводзяць сябе сціпла, але пакрысе ўдзельнічаюць на роўных з астатнімі. У групах працуюць не толькі настаўнікі па вакале, сцэнічным майстэрстве, але і т’ютары, якія дапамагаюць асаблівым дзецям уключыцца ў навучанне”, — адзначыла дырэктарка тэатра.

Падчас рэпетыцыі Ірына сама дапамагае дзецям арыентавацца на сцэне, паспяваць за музыкай і падказвае тэксты. Яна прызналася, што не планавала такога праекта, а проста прымала ў сваю студыю ўсіх ахвочых. Праз пэўны час для заняткаў спатрэбіліся т’ютары, бо асаблівых дзетак рабілася ўсё больш. Цяпер у групе займаецца каля 100 дзяцей, прыкладна 15 з іх з аўтызмам. У пастаноўцы ўдзельнічаюць 30 выхаванцаў тэатру. У праекце таксама ўдзельнічаюць кампанія velcom і грамадскае аб’яднанне “Дзеці. Аўтызм. Бацькі”. Дырэктарка аб’яднання Таццяны Якаўлева перакананая, што дзеці з аўтызмам такія ж творчыя, як і іншыя.

“У нас вялікія планы. Думаем адправіцца на гастролі па краіне і за мяжу. Ужо падрыхтаваны новы спектакль, ён будзе пра аўтызм. Праўда, аўтар пакуль не дазваляе расказваць змест. Хочацца радаваць людзей новымі пастаноўкамі, канцэртамі”, — распавяла мастацкі кіраўнік “і”.

Каб далучыцца да групы Ірыны, спецыяльнай падрыхтоўкі не трэба. Бацькі могуць набраць нумар аднаго з кіраўнікоў + 375 29 1-943-943 альбо +375 29 611-16-06, дамовіцца пра дзень і час прагляду. Студыя працуе з панядзелка да нядзелі і з раніцы да позняга вечара, каб была мажлівасць выбраць аптымальны час для заняткаў усім дзецям.

Але пакуль пытанне з памяшканнем застаецца асноўным, бо дзецям з аўтызмам надзвычай складана перасоўвацца не толькі па горадзе, але і на вялікія адлегласці паміж класамі. “У свеце багата добрых людзей. І я спадзяюся, што за лета мы знойдзем тых, хто дасць нам прытулак. Бо тэатр — гэта ж не толькі змест, але і ўтульнасць пэўнага абжытага месца”, — кажа Ірына Пушкарова.

 

Марыя Грыц

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM