• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
09.01.2018 | Байнэт

Дзівосы перакладу: Паланюк, Букоўскі, Этвуд, Вонегут. Працягваецца збор сродкаў на кніжную серыю “Амерыканка”

У мінулым ужо, 2017 годзе беларускія перакладчыкі стварылі кніжную серыю “Амерыканка”, у якой маюць намер выдаваць кнігі культавых аўтараў ЗША і Канады. Серыя распачалася выданнем раману Кена Кізі “Палёт над гняздом зязюлі”, грошы на друк якога былі сабраныя ўвосень на платформе ulej.by. Падводзячы вынікі кніжнага году, эксперты і чытачы згадвалі беларускамоўны “Палёт…” сярод найлепшых кніг, якія выйшлі ў 2017 годзе ў Беларусі. Што ўжо само па сабе дзіва, бо зазвычай увагу крытыкаў прыцягваюць творы, напісаныя айчыннымі аўтарамі.

am_kalady_fb_post

Стваральнікі “Амерыканкі” аднак не спыняюцца на дасягнутым і працягваюць змагацца за выданне кніг серыі праз краўдфандынг. Бо пакуль выдавецкі план “Амерыканкі” на 2017 – 2018 гады ажыццявіўся на 20%. На платформе talaka.by  праходзіць кампанія “Каляды з “Амерыканкай”, дзе з канца снежня і ўвесь студзень  можна перадзамовіць наступныя чатыры кнігі серыі. Усім, хто паверыць у серыю ўжо сёння, добры Санта-Клаўс беларускага перакладу цягам 2018 года адгрузіць любую з кніжак серыі ў абмен на ахвяраванне ў 10 рублёў.

“Амерыканцы” запрашаюць замовіць паасобку або разам такія кнігі:

Чак Паланюк. Байцоўскі клуб. Пераклад з англійскай Сяржа Мядзведзева.

Чарлз Букоўскі. Чытво. Пераклад з англійскай Ігара Кулікова.

Маргарэт Этвуд. Пенелапіяда. Пераклад з англійскай Вольгі Калацкай і Марыі Мартысевіч.

Курт Вонэгут. Бойня нумар пяць, або Крыжовы паход дзетак. Пераклад з англійскай Паўла Касцюкевіча.

Кнігі будуць выдадзеныя ў кішэнным фармаце (11 х 14 см). Гэта больш-менш памер далані дарослага чалавека.

Як і ранейшыя кампаніі і імпрэзы серыі “Амерыканка”, “калядная” будзе мець шмат цікавостак. Пра адну з іх стала вядома сёння. Намякаючы на змест кнігі “Байцоўскі клуб”, перакладчык Сярж Мядзведзеў дадаў у кампанію лот, выбраўшы які, спонсары атрымаюць у падарунак кавалак зробленага ўручную мыла з выцісненым аўтографам Чака Паланюка – копіяй таго, што перакладчык аднойчы атрымаў ад аўтара.

Падтрымаць “Байцоўскі клуб” можна таксама, набыўшы “Палёт над гняздом зязюлі”: Прыбытак ад продажу раману Кізі пойдзе на друк кнігі Паланюка.

Запрашаем далучацца да кола сяброў “Амерыканкі”, спрычыніўшыся да цуду беларускага перакладу.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»

Фармальны падыход. Прыйшоў яшчэ з СССР. Галачка стаіць, значыцца, усё зроблена. Насамрэч, можа быць усё, што хочаш — зроблена часткова, зусім не зроблена, але наяўнасць галачкі — упартая рэч, піша...

Апошнія навіны

    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM