• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
22.02.2021 | Грамадства

Дзясяткі беларускіх мовазнаўцаў, навукоўцаў, вядомых дзеячаў культуры і замежных беларусістаў звярнуліся да беларусаў у Дзень роднай мовы

З нагоды Дня роднай мовы больш за 80 экспертаў у галіне беларускай мовы і культуры, навукоўцаў, літаратараў ды іншых вядомых дзеячаў культуры — як з «афіцыйных», так і з «неафіцыйных» асяродкаў — падпісалася пад Адкрытым лістом, ініцыяваным Працоўнай групай па падтрымцы беларускай мовы і культуры Пашыранага складу Каардынацыйнай Рады. Ліст апісвае становішча, у якое трапілі наша мова і нацыянальная культура, і акрэслівае ўмовы для самога існавання, адраджэння і росквіту беларускай мовы і культуры ў сучаснай Беларусі, паведамляе Беларускі ПЭН. 


list.png

Сярод падпісантаў — нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, вядомыя літаратары Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Альгерд Бахарэвіч, навукоўцы і выкладчыкі-філолагі Наталля Дуліна, Наталля Сівіцкая, Надзея Старавойтава, спецыялісты ў іншых гуманітарных сферах Аляксандр Фядута, Аляксандр Краўцэвіч, Алесь Белы, Сяргей Харэўскі, вядомыя культурныя і грамадскія дзеячы, выдаўцы, музыкі, рэлігійныя асобы, а таксама шмат замежных беларусістаў і славістаў — Курт Вулхайзер, Герман Бідэр, Радаслаў Калета ды іншыя.

У Адкрытым лісце сцвярджаецца, што беларуская мова і нацыянальная культура трапілі ў цяжкае становішча ў выніку не толькі маштабнага грамадска-палітычнага крызісу апошніх месяцаў, але і ў цэлым дзяржаўнай палітыкі мінулых дваццаці шасці гадоў. Падпісанты заяўляюць, што «Беларусь мае вялікі патэнцыял, каб адраджаць і развіваць сваю нацыянальную культуру», але гэта не можа быць рэалізавана ў цяперашніх грамадска-палітычных умовах, без спынення рэпрэсій і змены ўлад.

Далей пералічваюцца асноўныя прынцыпы і прыярытэты, згодна з якімі змогуць быць вырашаны праблемы беларускай нацыянальнай культуры праз дзеянні ў розных сферах — дзяржаўнага будаўніцтва, інфармацыйнага поля, адукацыі і культурных ініцыятыў. Падпісанты робяць акцэнт на важнасці такіх аспектаў як гарантыі незалежнасці, заканадаўчая абарона беларускай мовы і нацыянальнай сімволікі як неад’емных атрыбутаў дзяржаўнасці, фармаванне незалежнага інфармацыйнага поля Беларусі, глыбокія рэформы ў СМІ, адукацыі і культурных установах.

Аўтары разглядаюць цяжкае становішча беларускай мовы ў кантэксце сітуацыі з усёй беларускай нацыянальнай культурай, а шырэй — і з беларускай дзяржаўнасцю.

Для замежных даследчыкаў, якія займаюцца беларускай мовай і культурай, Адкрыты ліст стаў нагодай выказаць сваю салідарнасць з беларусамі, у тым ліку са сваімі калегамі-навукоўцамі, і выказаць гатоўнасць дапамагаць беларускай справе сваімі ведамі і дзейнасцю.

«Большасць беларусаў, незалежна ад узроўню іх адукацыі, нацыянальнай свядомасці і зацікаўленасці беларускай культурай, хоча жыць у свабоднай, незалежнай краіне, у дзяржаве, якая выклікае гонар сваіх жыхароў, якая мае адказную, адукаваную, асвечаную ўладу. Мы верым, што хутка Беларусь будзе менавіта такой. Для нас будзе гонарам паспрыяць гэтаму, даўшы сваю экспертызу і працу для неабходных рэформаў,»

— падсумоўваюць аўтары звароту.

Цалкам тэкст ліста з подпісамі, а таксама дадатковыя каментарыі ад ініцыятараў апублікаваны на сайце http://bielmova-kultura.org .

Беларускі ПЭН

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі

Гарадзенцу Аляксандру Рябкову — 68 гадоў. 26 з іх ён выкладае дзецям гісторыю ў сярэдняй школе № 28,...

valiancina_shauchenka
Культура

Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца

6 сакавіка мусіла адбыцца адкрыццё фестывалю сучаснага мастацтва Moving Art Festival на пляцоўцы MAF заводу «Гарызонт». Але...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет

Цяпер, калі за сцяг — содні, за мітынг — арышт, за журналісцкую працу — зона, цяпер мы ўзгадваем, што...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка

Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі

Трэк «Канкан» трапіў у няміласць расійскай Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    Гісторыя
    Як апраналіся беларускі 100 гадоў таму? З'явіўся каталог традыцыйнага адзення
    Літаратура
    125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Наша пакаленне і цяперашні рэжым не могуць існаваць разам, бо гэта як два розныя сусветы»
    Маё права
    Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна»
    Літаратура
    Рыхтуецца ўнікальнае выданне «Вандроўкі па Палессю»
    Грамадства
    Як мэдыя мяняюць Беларусь
    Грамадства
    Беларусь набрала 11 пунктаў з 100. Freedom House апублікавала справаздачу наконт свабоды ў краінах свету
    Літаратура
    У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга Максіма Танка

Афіша

  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM