• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
23.10.2018 | Кіно Байнэт

Дзе і як беларусы могуць глядзець кіно па-беларуску анлайн

Беларусы ўжо прызвычаіліся глядзець кіно ў беларускай агучцы ў кінатэатрах – дзякуючы праекту «Беларускія ўікенды», які рэалізуецца кампаніяй «Кінаконг» пры падрымцы velcom, вядомыя фільмы і нават прэм’еры з беларускім дубляжом штомесяц паказваюць на вялікіх экранах па ўсей краіне. Але дагэтуль не існавала адзінай платформы, дзе можна было б знайсці і паглядзець фільмы і мультфільмы ў беларускай агучцы анлайн. VOKA вырашылі выправіць гэтую недарэчнасць і стварылі раздзел CINEVOKA, які на дадзены момант складаецца з 50 кінастужак у беларускай агучцы – ад драм і баевікоў да анімэ і мультфільмаў.

cinevoka

Першы фільм на беларускай мове, які стаў даступны карыстальнікам VOKA, з’явіўся яшчэ ў студзені 2018 года. Ім стаў «Падынгтан» – анімацыя аб прыгодах перуанскага мядзведзя, які апынуўся ў Лондане ў пошуках новай сям’і. Дарэчы, мультфільм карыстацца асаблівай любоўю гледачоў: яго паспелі паглядзець амаль 20 тысяч  наведвальнікаў.

Актыўнае развіццё раздзела пачалося з ліпеня бягучага года. Літаральна за некалькі месяцаў колькасць кантэнту павялічылася з 17 да 50 адзінак, у тым ліку, на платформе з’явіліся такія сусветна вядомыя хіты як «Жонка аглядальніка заапарку», «Збеглая нявеста», «Вікі. Крысціна. Барселона», «Салдат Джейн», «Капітан Фантастык», «Астэрыкс», «У джазе толькі дзяўчаты». Пяцідзесятым, юбілейным фільмам стаў знакаміты «Выкупленне з Шаўшэнка». Менавіта за гэтую стужку прагаласавалі гледачы і кінакрытыкі, калі абіралі 3 фільмы для пераагучкі на беларускую мову для CINEVOKA.

Акрамя «Падынгтана» у ТОП-10 па колькасці праглядаў уваходзяць наступныя стужкі:

  • «Рыбка Поньё»
  • «Кніга Ілая»
  • «Гэта цудоўнае жыццё»
  • «Місія»
  • «Жонка аглядальніка заапарку»
  • «Таямніца Келс»
  • «Каб скончыць войны»
  • «Кромвель»
  • «12 раз’юшаных мужчын».

У планах відэасервіса – працягваць напаўняць раздзел рэйтынгавымі фільмамі разнастайных жанраў. У спісе запланавых для агучкі стужак на бліжэйшыя месяцы: Intouchables, Knockin’ on Heaven’s Door, Leon, Perfume: The Story of a Murderer, The Fifth Element і іншыя.

Раздзел CINEVOKA даступны для прагляду падпісчыкам пакета «VOKA Вiдэа» і MEGOGO.

Паводле прэс-рэлізу

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным «Кантэксце» вас чакаюць інтэрв’ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

У кнігі «36 і 6 катоў» дзіцячай пісьменніцы Галіны Удавічэнка толькі ва Украіне — 35 перавыданняў, 149 тысяч асобнікаў! Пра беларускае выданне Нашай Ніве расказваюць самі перакладчыкі, дружная...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Алесь Кіркевіч піша на budzma.by пра феномен расійскага палітыка Аляксея Навальнага Навальны зрабіў смелы ўчынак. Не паспрачаешся. Менавіта таму найбліжэйшым часам ён будзе піць зусім не нямецкае піва,...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?

15 студзеня ў выдавецтва «Янушкевіч» прыйшлі з аглядам супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Дырэктара выдавецтва Андрэя Янушкевіча выклікалі на допыт. Увечары яго адпусцілі, але цяпер...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту
    Грамадства
    Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY
    Грамадства
    Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам
    Краіна
    У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку
    Замежжа
    Цяпер яшчэ і Нартумбрыя
    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM