• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
26.12.2018 | Тэатр Адказны бізнес

“Дзеці дзеляцца нават тым, пра што не кажуць бацькам”. Тэатр “і” рыхтуе глабальную прэм’еру

За 2018 год сямейны інклюзіўны тэатр “і” стаў ужо дакладна неад’емнай часткай тэатральнага жыцця Беларусі: артысты, сярод якіх ёсць дзеці з асаблівасцямі, паставілі некалькі спектакляў, выбраліся на вялікую сцэну, а цяпер рыхтуюць бадай самы незвычайны і складаны спектакль у сваёй гісторыі.

Image result for інклюзіўны тэатр і

Фота velcom.by

“Прэм’ера адбудзецца 2 красавіка, да міжнароднага Дня інфармавання пра праблемы аўтызму, — кажа рэжысёр тэатра Леанід Дзінэрштэйн. — Спектакль называецца “Восем пачуццяў, або Нараджэнне чалавека”. Так атрымалася, што ў спектакля шмат аўтараў і складаецца ён з васьмі навелаў — бадай што самая глабальная наша пастаноўка, доўжыцца яна будзе каля дзвюх гадзін і ў ёй будуць задзейнічаныя прафесійныя артысты з Опернага тэатра, будзе відэачастка, спектакль атрымліваецца вельмі разнастайным і сур’ёзным”.

Кожная навела спектакля расказвае пра пэўнае пачуццё. Ідэю пастаноўкі прыдумаў Кастусь Жыбуль, адзін з акцёраў тэатра, аўтар п’есы “Чыгунка”: калі пра тэатр здымалі дакументальны фільм, Кастусь літаральна за тры хвіліны расказаў пра восем розных пачуццяў, пра тое, як гэтыя пачуцці ўзаемазвязаныя, і нават пра тое, якога кожнае пачуццё колеру.

“Атрымалася такая сабе гутарка пра ўсё тое, пра што звычайна бацькі не размаўляюць з падлеткамі”, — кажа спадар Лаенід.

Аўтарамі п’есы выступілі самі акторы тэатра.

“Я не ведаю, чаму з усіх пачуццяў абрала менавіта жах, — кажа актрыса і аўтарка адной з навелаў Злата Залеская. — Магчыма, гэта менавіта тое, што больш за ўсё хвалюе. Каб змагацца з тым, што табе перашкаджае, трэба паспрабаваць зразумець карані гэтага пачуцця, выявіць корань”.

Спектакль “Восем пачуццяў” цалкам можа стаць інтэрнацыянальным: калектыў тэатра “і” супрацоўнічае з нідэрландскім інклюзіўным тэатрам Kazoo.

“У нідэрландцаў ёсць фестывалі, але рэсурсаў мала, — кажа спадар Леанід. — Калі наш папярэдні спектакль было цяжка перавозіць — сто чалавек, і гэта без хору, — то ў выпадку “Пачуццяў” сітуацыя можа быць больш дынамічнай: гэты спектакль мае магчымасць ператварацца ў менш масавы”.

Пакуль тэатр паспяхова супрацоўнічае з мінскім Музычным тэатрам: спектакль “Аднойчы ў вялізным горадзе” перыядычна будзе ставіцца на вялікай пляцоўцы.

“Дырэкцыя ўбачыла, што наш тэатр вельмі прафесійны, на спектакль прыйшлі людзі з горада, а не бацькі нашых актораў, — кажа спадар Леанід. — Кіраўніцтва дало дазвол, і цяпер мы можам раз на месяц працаваць на вялікай прафесійнай пляцоўцы”.

“Спектакль “Аднойчы ў вялізным горадзе” быў вялікім і складаным, але новы спектакль па філасофскім складніку яму не саступае, — кажа мастацкі кіраўнік тэатра Ірына Кісялёва. — Дзеці ўзяліся за стварэнне п’есы з вялікім энтузіязмам. Найбольш складана было мне, бо я не ўяўляла колькі ў нашых актораў усялякіх унутраных драмаў, якімі яны пачалі дзяліцца. Для кожнага гэта аказалася вельмі важным. Сэнс спектакля яшчэ і ў тым, каб перажыць той момант, калі ты — яшчэ ўчора дзіця — раптоўна робішся дарослым і не ведаеш, што з гэтым рабіць. Дзеці расказваюць нам тое, пра што не расказвалі бацькам. Бацькі спачатку насцярожыліся, але ў выніку самі захацелі ўзяць удзел у падрыхтоўцы, і гэта вельмі здорава”.

Хоць прэм’ера адбудзецца ўжо ў красавіку, трупа не імкнецца рабіць спектакль стаханаўскімі метадамі.

“Хутка пачнуцца здымкі фільма, — кажа спадарыня Ірына, — які таксама стане важнай часткай спектакля, але варта заўважыць, што ён таксама будзе мастацкі — думкі і фантазіі на экране, моцны харэаграфічны і музычны складнік, шмат тэксту. Нам самім вельмі цікава ўбачыць вынік”.

Юрась Ускоў

Праект “Семейный инклюзивный театр “і”  стаў адным з фіналістаў курса Biz4all-2, які паспяхова ажыццяўляецца ў межах праграмы “Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва”. Арганізатарм гэтай праграмы з’яўляецца ОДБ Брусель (Бельгія) у партнёрстве з TNUNetworkUniversity (Нідэрланды) і пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза (больш падрабязна глядзіце на biz4all.eu).

unioeuropeafoto

biz4all

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы”...

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

Апошнія навіны

    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM