• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
06.11.2017 | Мастацтва

Дзесяць жанчын-мастачак, якіх варта ведаць

Сваім эсэ «Дык чаму ж не было вялікіх жанчын-мастакоў?» прафесар Лінда Ноклін у 1971 годзе здолела змяніць успрыманне гісторыкамі мастацтва перспектывы ўдзелу жанчын у стварэнні выбітных твораў жывапісу і скульптуры, паведамляе BBC. Яна прысвяціла сваю акадэмічную кар’еру пераадоленню замоўчвання ролі жанчын у мастацтве.

«У гісторыі мастацтва» — пісала прафесар — «белая заходняя мужчынская кропка гледжання, якая несвядома прымаецца ў якасці адзінага пункту гледжання мастацтвазнаўцы, можа з’яўляцца неадэкватнай не толькі па маральных ці этычных меркаваннях, ці таму, што яна элітарысцкая, але і па чыста інтэлектуальных прычынах».

Кіруючыся духам крытыкі Лінды Ноклін, прысвечанай мастачкам розных часоў і краінаў, і была створаная гэтая падборка дзесяці найбольш вартых увагі прадстаўніц творчай нівы.

Амрыта Шэр-Гіл (1913 — 1941)

Тры дзяўчыны, 1935. Фота Getty Images.

Працы мастачкі індыйска-венгерскага паходжання, Амрыты Шэр-Гіл набылі папулярнасць у Індыі і Еўропе толькі пасля яе смерці ва ўзросце 28 год. Сёння яе карціны з’яўляюцца аднымі з найдаражэйшых сярод усіх індыйскіх жанчын-мастакоў на сусветных аукцыёнах, а яна лічыцца піянерам сучаснага індыйскага мастацтва, а таксама руху авангарду.

Федэ Галіцыя (каля 1574 — каля 1630)

Юдзіф з галавою Алаферна, 1596. Фота Alamy.

У той час як мастачка эпохі Адраджэння Артэмісія Джэнцілескі карыстаецца шырокай цікавасцю да сваёй працы і гісторыі жыцця, імя Федэ Галіцыі застаецца амаль невядомым за межамі мастацкіх колаў Італіі. Тымчасам яе можна назваць піянерам побытаапісальнага жанру, але разам з гэтым яна была таксама выдатнаю партрэтысткаю і аўтаркаю мініяцюр. Цікава, што таксама, як Джэнцілескі, яна намалявала біблійны сюжэт Юдзіфі, якая абезгалоўлівае Алаферна. Некаторыя гісторыкі сцвярджаюць, што твар Юдзіфі — гэта аўтапартрэт самой мастачкі.

Уэмура Сёэн (1875 — 1949)

Ян Гуйфэй, 1922. Фота Alamy.

Гісторыя мастацтва перапоўненая малюнкамі прыгожых жанчын намаляваных мужчынамі, але японская мастачка Уэмура Сёэн, малодшая дачка гандляра гарбатаю, які памёр за два месяцы да яе нараджэння, пераадолела мужчынскую перспектыву гэтага віду мастацтва, створаную ў 19-м стагоддзі — з дапамогаю сваіх знакамітых bijinga-карцін: эцюдаў жанчын, выкананых тэхнікай гравюры.

Генрыет Браўн (1829 — 1901)

Паўночнаафрыканская сялянка, 1867. Фота Alamy.

Жонка дыпламата, французская арыенталістка і мастачка Генрыет Браўн (сапраўднае імя Сафі дэ Бутэйе) выкарыстоўвала магчымасці, звязаныя з прафесійнымі падарожжамі свайго мужа, каб убачыць свет сваімі вачыма, малюючы сюжэты з краін ад Сірыі па Марока. Браўн не магла падпісвацца сваім сапраўдным імём, паколькі прафесійныя заняткі жывапісам не лічыліся прыстойнымі для жанчыны з арыстакратычных колаў.

Элізабэт Катлет (1915 — 2012)

Жняя, 1952. Фота Alamy.

Катлет была мадэрністкаю пад моцным уплывам афрыканскіх і мексіканскіх мастацкіх традыцый. Яна выкарыстоўвала гэтыя стылі, каб праілюстраваць свой жыццёвы досвед афра-амерыканкі ў 20-м стагоддзі; яна была ўнучкаю вызваленых нявольнікаў і сказала, што мэта яе мастацтва — «паказаць чорнага чалавека у ягонай прыгажосці і годнасці для сябе і іншых, каб зразумець іх і атрымліваць асалоду».

Луіза Ралдан (1652 — 1706)

Святы Хінэс-дэ-ла-Хара, каля 1692. Фота Getty Images.

Першая жанчына-скульптар вядомая ў Іспаніі, якую сучасныя называлі «La Roldana» была паспяховай мастачкай эпохі Контррэфармацыі. У кола яе кліентаў ўваходзілі арыстакраты і нават кароль Карлас II. Яна была дачкой скульптара, і выйшла замуж за скульптара. Яе працы ацэньваліся вельмі высока найболей значным пісьменнікам эпохі, Антонія Паламіна. Паліхромныя драўляныя скульптуры Луізы, такія як Статуя Св. Хінэса, выкарыстоўваліся падчас рэлігійных працэсій.

Эмілі Кэйм Нгварай (1910 — 1996)

Эмілі Кэйм Нгварай з адной з сваіх карцін. Фота Alamy.

Карэнная аўстралійская мастачка, Нгварай раптоўна сталася сенсацыяй у васьмідзесяцігадовым узросце — пасля таго, як яна, нарэшце, вырашыла прысвяціць свой час прафесійнаму жывапісу. Яна была прыхільніцай абстрактнага стылю, напаўняючы сваю працу яскравымі фарбамі ландшафтаў Паўночнай Тэрыторыі, дзе яна жыла.

Фрэнсіс Макдональд (1873 — 1921)

Сон, 1910. Фота Alamy.

Сёстры Макдональд — Фрэнсіс і Маргарэт — былі шатландскімі мастачкамі, якія малявалі ў «стылі Глазга» цягам 1890-х гадоў: малюнкі з напаўпразрыстымі, выцягнутымі фігурамі, якія мелі значны ўплыў на рух арт-нуво і бачныя ў творчасці такіх мастакоў, як Густаў Клімт. Фрэнсіс менш вядомая, чым яе сястра з-за таго, што яе муж, мастак Герберт МакНэйр, знішчыў значную частку яе карцін пасля яе смерці.

Эдмонія Льюіс (1844 — 1907)

Смерць Клеапатры, 1876. Фота Alamy.

Эдмонія Льюіс была міжнародна вядомаю скульптаркаю і першай жанчынай карэнна-індзейскага і афра-амерыканскага паходжання, якая дасягнула такога статусу. Яна прытрымлівалася неакласічнага стылю, адлюстраваўшы з ягонай дапамогай гістарычны досвед афра-амерыканцаў і карэнных народаў у сваёй скульптуры Клеапатры.

Анна Даратэя Тэрбуш (1721 — 1782)

Аўтапартрэт з маноклем, 1777. Фота Alamy.

Мастачцы стылю ракако і партрэтыстцы, Тэрбуш давялося амаль цалкам адмовіцца ад жывапісу, калі яна выйшла замуж за ўладальніка гатэлю, які хацеў, каб замест малявання ягоная жонка дапамагала ў гатэльным рэстаране. Тым не менш, яна працягвала маляваць партрэты прускай каралеўскай сям’і. На гэтым аўтапартрэце з маноклем мастачка быццам прызнаецца ва ўласнай блізарукасці.

Nina.nn.by

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы”...

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

Апошнія навіны

    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM