• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
22.02.2018 | Літаратура

«Дзеяслоў» на Дні роднай мовы ў ляхавіцкай гімназіі

Учора ў Дзень роднай мовы беларускія літаратары наведалі Берасцейшчыну, а менавіта гімназію горада Ляхавічы. Сустрэча з рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў» і паэтам Алесем Разанавым сабрала больш за сто мясцовых гімназістаў, настаўнікаў і трывала некалькі гадзін. Паездка адбывалася ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Адкрыццё святкаванняў пачалося з канцэрту да Дня роднай мовы, які падрыхтавалі навучэнцы гімназіі. Прагучалі песні, прысвечаныя роднаму краю, гімназісты і гімназісткі  выдатна чыталі на памяць творы Алеся Разанава, не абмінуўшы, дарэчы, ніводнага аўтарскага жанру, вынайдзенага паэтам. Да ўшанавання свайго вядомага земляка далучылася і дырэктар гімназіі Таісія Шыбун, якая прачытала верш Разанава “Дрэвы”.

У гэты раз Берасцейшчыну наведалі мінскія госці — празаік, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў”, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, найвядомейшы беларускі паэт Алесь Разанаў (які зусім нядаўна адзначыў свой 70-ты дзень народзінаў), а таксама паэт і празаік, адказны сакратар часопіса “Дзеяслоў” Анатоль Івашчанка. Зразумела, што ў такі дзень гаворка перадусім ішла пра беларускую мову і стан беларускай літаратуры: менчукі прачыталі свае творы і, канечне, павіншавалі чытачоў са святам. Анатоль Івашчанка праспяваў пад гітару некалькі перакладаў з памятнай анталогіі рускай рок-паэзіі, якая з’явілася ў “Дзеяслове” некалькі гадоў назад.

Выступае Анатоль Івашчанка

Наведнікі вечарыны доўга не адпускалі літаратурны дэсант з Мінску, было зададзена шмат пытанняў, найцікавейшыя з якіх былі адзначаныя прызамі — кнігамі і выданнямі Саюза беларускіх пісьменнікаў. У бібліятэку ляхавіцкай гімназіі таксама быў урачыста перададзены камплект самых разнастайных выданняў СБП.

Алесь Разанаў “Палёт”

Чытае Барыс Пятровіч

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, фота: gymn.lyahovichi.edu.by

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

valiancina_shauchenka
Кіно

Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?

valiancina_shauchenka
Грамадства

Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы

Новы Час асвятляе топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы. Топчык на мяжы вар’яцтва, але ж, як ёсць. За апошнія паўгода былі затрыманыя больш за 32 тысячы беларусаў....

Апошнія навіны

    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM