• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
28.07.2016 | Адукацыя

ECLAB набірае студэнтаў трэці раз

Праект нефармальнай адукацыі «Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі» (ECLAB) адкрыў прыём заявак на 2016/2017 навучальны год.

Сёлета ECLAB прапаноўвае навучанне па пяці канцэнтрацыях (кірунках): «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка», «Масавая культура і медыя», «Публічная гісторыя», «Інтэрнэт і грамадства», «Сучаснае мастацтва і тэатр». Навучанне ў каледжы не толькі адкрывае студэнтам новыя гарызонты гуманітарных ведаў, але і дапамагае развіваць soft skills – камунікатыўныя навыкі, неабходныя для паспяховай карʼеры. Сярод іх – уменне слухаць, гаварыць і дамаўляцца; весці гутарку, аргументаваць сваю пазіцыю, выстройваць контраргументацыю; задаваць правільныя пытанні, арыентавацца ў плыні інфармацыі, крытычна мысліць ды інш.

1g8a6741

Выкладчыкі ECLAB – эксперты ў сваіх галінах, многія з іх прайшлі навучанне за межамі Беларусі. Яны ўвесь час уцягнутыя ў навуковую і экспертную дзейнасць, пішуць артыкулы і кнігі, удзельнічаюць у замежных канферэнцыях і міжнародных праектах, гэта значыць валодаюць актуальнымі ведамі і навыкамі ў сваёй сферы.

«Бадай што, самае асноўнае адрозненне ECLAB ад звычайнай ВНУ – дэмакратыя ў адносінах «выкладчык – студэнт». Адзінкі з тых, хто выкладае ў нашых ВНУ, настолькі ж адкрытыя да дыялогу з моладдзю. Калі ў цябе ёсць прапанова – цябе пачуюць, калі ў цябе ёсць просьба – цябе падтрымаюць» (Вольга Барушка, выпускніца ECLAB).

Праграма ECLAB падзеленая на 2 семестры, у канцы кожнага курсу студэнты выконваюць выніковыя заданні. У іх самыя розныя фарматы – ад напісання эсэ, стварэння відэа ці серыі фотаздымкаў да калектыўнага даследчага праекту і яго прэзентацыі. Гэта творчыя працы, тэмы якіх студэнты фармуюць самі, каб даследаваць тое, што ім сапраўды цікава.

Акрамя навучання студэнты ECLAB пагружаныя ў насычанае «пазакласнае жыццё» – дадатковыя майстар-класы, сустрэчы з выпускнікамі, вечарынкі, супольныя паходы ў кіно, музеі, на выставы. А ў канцы года ёсць выдатная магчымасць паўдзельнічаць у Летняй школе, а таксама ў стварэнні штогадовага часопіса ECLAB – «E.NOTE». Часопіс выходзіць як у друкаваным, так і ў электронным варыянце, і ў яго ўваходзяць найлепшыя эсэ, даследаванні і праекты нашых студэнтаў.

img_6263

Умовы паступлення ў ECLAB

Каб паступіць у ECLAB, трэба напісаць эсэ (на канцэнтрацыю «Сучаснае мастацтва і тэатр» – матывацыйны ліст) і прайсці сумоўе.

Тым, каму напісанне эсэ здаецца няпростай (ці незнаёмай) справай, падчас прыёмнай кампаніі мы прапаноўваем паўдзельнічаць у майстар-класе «Як пісаць эсэ?». На ім вы зможаце даведацца, што эсэ – гэта пэўны жанр акадэмічнага пісьма са сваімі законамі, і атрымаць інфармацыю пра тое, як правільна фармуляваць думкі і раскрываць ідэі. Эсэ, напісанае па выніках майстар-класу і якое атрымала добрую адзнаку, залічваецца пры паступленні ў ECLAB, то бок абітурыент(ка) аўтаматычна праходзіць першы тур і запрашаецца адразу на сумоўе. Сёлета майстар-клас па напісанні эсэ адбудзецца 6 жніўня (субота).

Умовы навучання

ECLAB – некамерцыйны праект, таму ў найлепшых абітурыентаў і студэнтаў ёсць магчымасць вучыцца бясплатна (выключэнне складае толькі канцэнтрацыя «Сучаснае мастацтва і тэатр»). Такую магчымасць атрымліваюць першыя 25 студэнтаў у рэйтынгу па выніках прыёмнай кампаніі. Паспяховасць улічваецца на працягу ўсяго навучальнага года і дазваляе карэктаваць велічыню аплаты.

Пры паспяховым заканчэнні навучання ў ECLAB выпускнікі атрымліваюць сертыфікат. Аднак трэба мець на ўвазе, што ён не замяняе дыпломаў дзяржаўнага ўзору. Наш сертыфікат – гэта мэта для тых, хто сапраўды адчувае нястачу сучасных гуманітарных ведаў і камунікатыўных навыкаў ды хоча запоўніць гэтыя прабелы.

Сёлета падача заявак на навучанне ў ECLAB адкрытая да 6 верасня.

Больш падрабязна пра мадэль навучання Liberal Arts.

Больш падрабязна пра майстар-клас па напісанні эсэ.

Водгукі нашых выпускнікоў.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?

«Ці можна мне вясной насіць сваё чырвонае паўпаліто і белую шапку, а летам белыя штаны і чырвоную кашулю?», запыт з такім пытаннем карэспандэнт НЧ накіравала да начальніка Слуцкага РАУС...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ігар Лосік спыніў галадоўку пасля 42 дзён і звярнуўся да беларусаў. "Я решил прекратить голодовку. Почему я это сделал? Точно по собственному желанию. Я не принимал пищу...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM