• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
30.05.2016 | Культура Спорт

Экс-капітан БАТЭ Ліхтаровіч чытае верш Максіма Багдановіча на свяце мовы ад velcom

У мінскім парку імя Янкі Купалы прайшоў «адкрыты ўрок» па беларускай мове, які зладзіла кампанія «velcom» пры падтрымцы Мінадукацыі і Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

У межах уроку школьнікі, настаўнікі і вядомыя беларусы чыталі творы айчынных класікаў, чые юбілеі святкуюць сёлета. Гучалі вершы Змітрака Бядулі, Макісма Багдановіча і Янкі Купалы, байкі Кандрата Крапівы.

У якасці спецыяльнага госця прысутнічаў і былы капітан футбольнага клуба БАТЭ Дзмітры Ліхтаровіч. Ён прачытаў верш Максіма Багдановіча «Возера».

 

«Мяне запрасілі на гэтае мерапрыемства і я не стаў адмаўляць. Я лічу, што гэта вельмі добрая імпрэза, каб падтрымаць родную мову. Гэта важна, — паведаміў «Нашай Ніве» Дзмітрый Ліхтаровіч. — У нейкі момант мы згубілі, скажам так, нацыяналізацыю краіны. Большасць людзей, усё ж, размаўляе па-руску. А да беларускай ставяцца так сабе. І з часам гэтую сітуацыю трэба выпраўляць».

Ліхтаровічы прыйшлі амаль усёй сям’ёй

Праўда, былы футбаліст прызнаўся, што не сам выбіраў верш. Але той яму спадабаўся.

«Я сам, на жаль, на беларускай амаль не чытаю. Праца, сям’я… і на рускай не заўсёды атрымліваецца прачытаць штосьці», – сказаў Ліхтаровіч.

Праект «адкрытых урокаў» накіраваны на зацікаўлене дзяцей беларускай мовай.

«Мы хочам прывіць дзеткам інтарэс да мовы. Мы прыводзім да дзяцей жывых класікаў беларускай літаратуры, яны праводзяць цікавыя заняткі. Наша «мэтавая аўдыторыя» — вучні 2-х і 3-х класаў. Яны ж як белы ліст. Іх трэба зацікаўліваць, – сказаў Вячаслаў Смірноў, кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі «velcom». — Наш праект ахопіць каля 15 тыс. дзяцей. І, спадзяюся, што гэтыя маленькія грамадзяне будуць матываваныя больш вывучаць, больш цікавіцца беларускай літаратурай і мовай».

Вячаслаў Смірноў

Смірноў прызнаў, што ў бізнэсе сёння ёсць своеасаблівы трэнд на беларускую.

«Сёння наша кампанія ўсю іміджавую рэкламу робіць па-беларуску. Увогуле, я бачу сёння ў гэтым трэнд, тэндэнцыю. Усё больш кампаній пераходзіць на беларускую не толькі таму, што яны хочуць падтрымаць нацыянальную культуру, а таму, што гэта эфектыўна. Эфектыўна з камерцыйнага пункту гледжання: гэта модна, гэта выклікае цікавасць. І гэта адбіваецца на здабытках таксама», – адзначыў Вячаслаў Смірноў.

Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»

Фармальны падыход. Прыйшоў яшчэ з СССР. Галачка стаіць, значыцца, усё зроблена. Насамрэч, можа быць усё, што хочаш — зроблена часткова, зусім не зроблена, але наяўнасць галачкі — упартая рэч, піша...

Апошнія навіны

    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM