• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
07.06.2018 | Літаратура Асоба

“Экслібрыс” гістарычны: інтэрв’ю з сябрам журы Валерыем Герасімавым

Арганізатары “Экслібрысу”, прысвечанага 100-годдзю БНР, да 1 жніўня чакаюць ад маладых аўтараў творы гістарычнай тэматыкі. Сябра журы Валерый Герасімаў нагадвае, што добры гістарычны твор — заўсёды адказнасць для аўтара, бо ён патрабуе не толькі дакладнасці і мастацкасці, але і выразнай грамадскай, нацыянальнай пазіцыі, высокага культурнага ўзроўню. Пра тое, як дасведчаны бібліятэкар-бібліёграф, края- і кнігазнавец, пачаў цікавіцца гісторыяй і якія парады дае ўдзельнікам конкурсу — у нашым інтэрв’ю.

Галоўная парада ад вас для ўдзельнікаў “Экслібрысу”, што спрабуюць сябе ў гістарычнай тэматыцы, — якая яна?

Шанаваць папярэднікаў, не губляць веру ў праўду і моцна трымацца нацыянальнага грунту. Усё было да нас і будзе пасля нас. Але ў беларусаў у гэтым свеце свая місія, ніхто іншы за нас яе не спраўдзіць.

Сапраўдны гісторык, аўтар гістарычнай белетрыстыкі, на мой погляд, павінны займаць і актыўную жыццёвую пазіцыю. Вы паглядзіце на першыя ўрады БНР і ССРБ. За рэдкім выключэннем іх чальцы не прафесійныя палітыкі і чыноўнікі, а вайскоўцы, літаратары, выдаўцы, настаўнікі. Але з якой пасіянарнасцю! Радзіма паклікала, і яны заклалі такія трывалыя падмуркі нашай дзяржаўнасці ў найноўшым часе.

Янка Серада, першы БНРаўскі прэзідэнт, пазней ствараў і ўзначальваў бібліятэку Інбелкульта. Кастусь Езавітаў, першы вайсковы міністр БНР, бібліяфіл і аматар беларускіх кніжных рарытэтаў, сабраў адну з узорных прыватных кніжніц па беларушчыне. Усевалад Ігнатоўскі, выбітны эсэр, наркамасветы БССР — першы прэзідэнт Беларускай акадэміі навук, аўтар адметных гістарычных дапаможнікаў…Часам самавукі, як Купала ці Ластоўскі, але паспрабуйце нават сёння пераўзыйсці гістарычна-культурніцкі ўзровень “Тутэйшых” ці “Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі”.

Асабіста я ганаруся, што напачатку 1990-х разам з Лявонам Луцкевічам, Міколам Ермаловічам, Георгіем Штыхавым, Віктарам Шматавым, Віктарам Навуменка, Анатолем Астапенкам спрычыніўся да стварэння Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, адной з статутных мэтаў якой было якраз адраджэнне і папулярызацыя аб’ектыўных ведаў пра нашую гісторыю. Падкрэслю, наш будзіцель Мікола Ермаловіч, як і астатнія адраджэнцы-навукоўцы не лічылі тады для сябе нечым ганебным удзельнічаць у практычнай палітыцы, калі справа датычыла адраджэння нацыі і дзяржавы.Таму сучасным аўтарам гістарычных прац я б да ўсяго параіў актыўна “несці ў народ” свой досвед і заўсёды быць гатовымі стаць за стырно кіраўніцтва дзяржавай, калі ў гэтым з’явіцца тэрміновая геапалітычная неабходнасць. Як бы пафасна, на першы погляд, гэта ні гучала. Кіраваць краінай павінны тыя, хто вядзе радавод яе дзяржаўнасці ад протабеларускіх плямёнаў V–VІ стагоддзяў, а не ад 1917 года.

Чым вас прывабіла даследаванне гісторыі? І чым прываблівае зараз?

Нармалёвы беларус, з нармалёвай сям’і, з нармалёвага беларускага места проста не можа не зацікавіцца гісторыяй. Так было і са мной. Старажытны Брагін 1147-га  года першага згадвання ў летапісе. З дзяцінства – атмасфера замка Вішнявецкіх (у 1977 годзе яго раскопкі вёў легендарны Міхась Ткачоў, па просьбе якога праз дзесятак гадоў я апрацоўваў дзялянку ХХ стагоддзя для калектыўнай працы па гісторыі беларускай вайсковасці),  камяня кахання Ілжэдзімітрыя да Марыны Мнішак, пошуку падземных хадоў. Родны дом адразу за замкавым ровам, дзе аскепкі сярэднявечнага посуду і ВКЛаўскія талеры ды барацінкі валяюцца проста пад нагамі. Плюс непазбыўнае пачуццё волі і справядлівасці, што ўласціва менавіта беларусам Падняпроўя ледзь не на генетычным узроўні. Усё астатняе – справа лёсу і выпадку. Зараз – як бы адваротны працэс. Трэба аддаваць роднай зямельцы, што атрымаў.

У гэтым сэнсе для мяне вялікая загадка каста чыноўнікаў раённага (і не толькі) маштабу – у побыце – “у дошку свае хлопцы”, якія ўчора тапталі разам з табой тыя ж сцяжынкі, гайсалі па тых жа гаях, узлазілі на тыя ж сівыя муры, а сёння пад сурдзінку пра ўпарадкаванне “малой радзімы” зносяць бульдозерамі драўляныя палескія хаты з унікальнымі малымі архітэктурнымі формамі, адметнасцямі і асаблівасцямі тысячагадовага традыцыйнага народнага дойлідства, руйнуюць гістарычную забудову і нявечаць гістарычную планіроўку старажытных паселішчаў, вырубаюць сады з унікальнымі старадаўнімі палескімі гатункамі яблык – “пуцінка”, “штрыфель”, “малінаўка”, “райка”, “ранет”. І пры гэтым захоўваюць усе гэтыя анахраністычныя вуліцы Савецкія, помнікі сусветнаму правадыру Леніну, сувораўскія музеі і вучэльні ды змагаюцца з бел-чырвона-белым колерам на ўзроўні дэгенератызму. Дзе мазгі, дзе галава, дзе розум, дзе адукацыя? Дзе гонар і годнасць, урэшце?!

Хто з беларускіх аўтараў для вас аўтарытэт у гістарычнай тэматыцы?

Аўтарытэт ён і ёсць аўтарытэт. Ёсць яшчэ асабістыя амбіцыі, сімпатыі і антыпатыі. Ды, як па мне, іх часам трэба ўтаймоўваць у сабе, не ліць ваду на млын фальсіфікатараў айчыннай гісторыі і культуры дзеля агульнай нацыянальнай згоды. Гэта асабліва актуальна ў сённяшніх рэаліях дзяржаўнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Ніколі не хаваў тут сваёй пазіцыі. Лічу, да сярэдзіны 1980-х нацыя загаіла раны, фізічныя і духоўныя, пасля доўгіх гадоў русіфікацыі і рэпрэсій. Паўстала пакаленне ўнукаў Яна Пазняка, Адама Станкевіча, Кастуся Езавітава, Вацлава Ластоўскага, Вацлава Іваноўскага, Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага, Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мы зламалі хрыбет звыродлівага камунізму, аднавілі беларускую дзяржаўнасць. БНФ, бел-чырвона-белы сцяг, Пагоня паўсталі нашымі сімваламі, ідэалогіяй, ментальнасцю. Зянон Пазняк, Алесь Адамовіч, Васіль Быкаў сталі нашымі абаронцамі і гарантамі незваротнасці працэсаў нацыянальнага адраджэння. На мой погляд, пасля вядомых падзей ў сярэдзіне 1990-х нацыянальнае адрадженне прыняло форму грамадзянскай вайны. Толькі не ўзброенай, а ментальна-ідэалагічнай. На адным баку апынулася нацыянальная эліта, праслойка нацыянальна арыентаванай інтэлігенцыі і духова здаровая частка простага народу. На другім – нашчадкі сталінскіх катаў, кампрадорская частка інтэлігенцыі, вайскова-інжынерна-люмпен-пралетарская пятая калона аскепкаў народна-гаспадарчай эсэсэсэраўскай імперыі. Ад Вясны 1996-га сілы нацыянальнага адраджэння вядуць цяжкія ар’ергардныя баі, баі адстойвання дзяржаўнай незалежнасці, роднай мовы і культуры. І ў гэтых баях працэсы люстрацыі, іншымі словамі, пераследу людзей (нягледзячы на прафесійны досвед) за палітычныя погляды шляхам звальнення з працы і да т.п., адыгрываюць немалую ролю.

Тут на нацыянальна арыентаваных гісторыках і пісьменніках улада адарвалася напоўніцу. Але гісторыю не перавернеш на свой капыл. Ды і беларусы сёння — не статак баранаў. Мне падаецца, нацыянальны супраціў негвалтоўнага характару якраз меў вынікам усплёск развіцця гістарычнай кнігі – і прафесійнай, і белетрыстычнай, і мастацкай. Гэта ўжо нават не дзясяткі, а сотні імёнаў. Нават пералічваць не буду, усе яны на слыху, у кожнага свая чытацкая і інфармацыйная аўдыторыя. Як па мне, дык і графаманскія, міфалагічныя і псеўдагістарычныя творы маюць места быць. Мы багатая інтэлектуальна нацыя – усё пераварым.

Зрэшты, федарэнкаўскі невялічкі раман “Нічые” пра падзеі Слуцкага чыну па мастацкім узроўні – гэта планка Гарэцкага, Караткевіча, Быкава, Брыля ў іх класічных творах на гістарычную тэматыку.

Чаго вы чакаеце як крытык і сябра журы “Экслібрыса” ад аўтараў, чые творы вы будзеце ацэньваць? Ці ёсць у вас ужо цяпер пэўны набор крытэраў?

Гістарычнасць, мастацкасць, нацыянальная пазіцыя – вось і ўсе крытэрыі. Гэта вялізны гонар і адказнасць для кожнага аўтара – удзельнічаць у конкурсе “Экслібрыс”. Нягледзячы на тое, пачатковец ён ці слынны творца. Бо арганізатар конкурсу – Саюз беларускіх пісьменнікаў, тая творчая арганізацыя, якая ці не асноўны цяпер гарант незнікнення беларусаў у цывілізацыйнай прасторы. Помніцца, пасля таго, як у Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, дзе я працаваў загадчыкам аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў, пачалі нішчыць нацыянальна арыентаваныя гістарычна-кнігазнаўчыя праекты, а мяне звольнілі, праваабаронца Алесь Бяляцкі, што некалі стаяў ля вытокаў “Тутэйшых”, сказаў: “Нічога, сябра, увогуле добра і так, што ты за столькі гадоў працы ва ўрадавай установе не скурвіўся”. Вось і СБП “не скурвіўся”, нягледзячы на шматлікія спробы расколу і правакацыі з боку вядомых сілаў. Таму яго апека і ўвага дарагога каштуе.

Распавядзіце, калі ласка, яскравы выпадак з вашай працы як даследчыка гісторыі.

Гісторыя стаіць проста за нашымі дзвярыма. Нават не трэба закопвацца рыдлёўкай у пласты стагоддзяў. Вось возьмем адно – вобразна кажучы, “простыя словы, простыя рэчы”.
Сапега, канцлер ВКЛ: “Гэтага яго каралеўская міласць мае з дапамогай Боскай права паспалітае, якога трэба без абцяжарвання прытрымлівацца. І тады падчас усяго панавання яго каралеўская міласць бяспечна на абодва вуха можа ў той меры спаць…».
А. Лукашэнка, Прэзідэнт РБ: “Няхай у нас будзе недасканалы дзяржаўны лад”.

Пры гэтым, ВКЛ – залаты век беларускай дзяржаўнасці, РБ – “апошняя дыктатура Еўропы”. Ці патрэбныя тлумачэнні?!

А дзе Дзень беларускага партызана ў Беларусі? Дзе паймённы спіс-мартыралог усіх (!) загінулых беларусаў у 2-й Сусветнай вайне?

А вы кажаце – цікавая гісторыя…

Падрыхтавала Алена Босава, фота з архіву Валерыя Герасімава

lit-bel.org

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM