• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
22.06.2018 | Музыка

Электроніка, постпанк і Антыкварныя зубы Кашпіроўскага – абвешчаны поўны лайнап FSP X

Арт-пікнік FSP X, які ў гэтым годзе адзначае 10 гадоў, аб’яўляе поўны музычны лайнап. На 5 сцэнах фестывалю 15 еўрапейскіх і беларускіх музыкаў новага часу выступяць на фестывалі ў парку Dreamland 28-29 ліпеня.

IMG_0604

Калі нехта яшчэ не ведае пра хэдлайнераў FSP X, час запомніць іх імёны: Луна, Pompeya, «Пасош» і Warhaus. Але сёння мы раскажам пра тых, хто складуць ім кампанію: выканаўцы са звар’целым міксам жанраў, сярод якіх можна знайсці і indie, і idm, і experimental, post-rock, які ўжо трапіў у зборнікі класічных мемаў пра музыку. Моцнае і чыстае гучанне кожнага музыкі забяспечыць легендарны брэнд JBL – музычны партнёр FSP.

Антыкварныя зубы Кашпіроўскага (Antikvariniai Kašpirovskio dantys). Бесшабашны кабарэ-аркестр

З Літвы пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Літва ў Беларусі прыедуць вар’яцкі кабарэ-аркестр, які сабраў лепшае ад Gogol Bordello і Dakh Daughters, і псіхадэлічныя Garbanotas Bosistas. Першыя ў гонар 100-годдзя Незалежнасці Літвы будуць падрываць мозг відэашэрагам з рэальным Кашпіроўскім, пускаць усіх ў скокі сваёй музыкай у лепшых традыцыях кабарэ-бэндаў і надоўга пакінуць у галаве рэфрэн «Į Venesuelą».

Garbanotas Bosistas. Самыя модныя гітары Літвы.

Адыграюць сэт псіхадэлічнага року ў духу 60-х. Робяць яны гэта настолькі стыльна, што нагадалі мэнэджару Pink Floyd Пітэру Джэннеру яго ўласных падапечных. Garbanotas Bosistas збіраюць у Літве поўныя залы зусім без прамоўшна і ўжо адзначыліся на Europavox (Францыя), MENT (Славенія), Liverpool Sound City (Вялікабрытанія), Reeperbahn (Германія).

“Петля Пристрастия”. Легенды беларускай музыкі

“Петля Пристрастия” ў прадстаўленні не мае патрэбы – іх змрочныя тэксты і бадзёрая танцавальная музыка ўжо 15 гадоў ліха змешваюцца ў песнях і збіраюць залы ў Беларусі, Расіі, Украіне і Балтыі.

Man Duo. Музычнае прывітанне з космасу.

Фінскія прадзюсары Jaakko Eino Kalevi (Domino / Beats In Space, ужо знаёмы гледачам па мінулым FSP) і Long-Sam пад агульным імем Man Duo рыхтуюць для FSP сэт касмічнай танцавальнай электронікі, уключаючы трэкі новага альбома, які выходзіць у свет акурат 22 чэрвеня.

Shuma. Электронныя шаманы

Працягваць танцы будзе праект Shuma, які альбом за альбомам вучыць Беларусь быць бліжэй да каранёў і рухацца пад гіпнатычную этна-электроніку.

Бакей. Маладосць, біты, хіп-хоп

За беларускі рэп, без якога лайнап мінскага фестывалю не можа лічыцца поўным гэтым летам, адказвае Бакей. Эксперыменты з хіп-хопам, рамантычнымі тэкстамі і электроннымі бітамі дазволілі Бакею да 22-х гадоў выступіць на Tallinn Music Week, з’ездзіць у тур па Беларусі, сабраць Re:Public і выпусціць чатыры альбомы.

Grisly Faye. Бязважкая электроніка лясных эльфаў.

Электронны праект з Украіны Grisly Faye выступае ў лясах, гарах і камерных залах Украіны, Германіі, Чэхіі і Польшчы. Лёгкая і эфемерная музыка Grisly Faye гучыць так, як быццам вы эльф, і лета ніколі не скончыцца.

Аня Жданава. Меладычны летуценны поп родам з касетнага дзяцінства.

Летняга настрою дадасць Аня Жданава – спявачка і прадзюсар, якая паспела пабываць салісткай ў групе Lilac, пахуліганіць ў дуэце “Ландыш $ Сахара” і цяпер радуе сваімі душэўнымі поп-мелодыямі сольна.

Weed&Dolphins. Дзікая камбінацыя клаўд-панка, рэтравэйва і лоу-фая, якая даставіць наўпрост на востраў да героя песень.

Беларускія клаўд-панкі Weed & Dolphins спяваюць на англійскай, шыфруюць свае ідэі ў песнях пра прыгоды прывіда Дэймана на Potato Island і прадстаўлялі Беларусь на  буйным музычным шоукейс-фэсце на Балканах MENT Ljubljana.

За 10 гадоў на сцэнах FSP ужо выступілі больш за 240 музыкаў з 20 краін, і каманда фестывалю працягвае адкрываць для Беларусі новых артыстаў: шмат хто з іх прыязджае ў Мінск упершыню. Гэта ўжо стала добрым рытуалам арт-пікніка – знаёміць гасцей фестывалю з музыкай, якую яны пасля з падзякай дадаюць у свае плэйлісты.

Акрамя танцаў юбілейны FSP X рыхтуе для гасцей адукацыйны спот EDUTAINMENT, дзіцячую пляцоўку мары Kidsters, меку для моднікаў – Design Market, месца сустрэчы самых папулярных і прыгожых – Blogeria і экстрэмальныя забавы ў Extreme Village.

Квіткі па кошце 24,99 BYN (на адзін дзень) і 34,99 BYN (на два дні) даступныя на сайце artpicnic.by.

Далучайцеся: facebook, vk, instagram, twitter, youtube, telegram, viber

Сачыце за абвесткамі па хэштэгу #ilovefsp

Паволе арганізатараў

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM