• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
05.11.2015 | У краіне Грамадства

Энтузіясты з Баранавіч размалявалі сцяну ў дзіцячым доме

Мастачка Ганна Ліцкевіч, яе сябры і выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу 31 кастрычніка намалявалі на сцяне казачны горад.

Ірына Бірукова, маці дзіцячага дома сямейнага тыпу, пажадала зрабіць сцяну ў доме прыгожай.

– Нягледзячы на тое, што ў гэтым доме мы жывём усяго каля года, сцяна ўжо абшарпалася, што не дзіўна, улічваючы колькасць дзяцей. Мы вырашылі не рабіць стандартны рамонт, а стварыць нешта незвычайнае, – адзначыла Ірына.

Жадаючых зрабіць мару рэальнасцю Бірукова вырашыла пашукаць праз Інтэрнэт. Адгукнулася толькі Ганна Ліцкевіч – мастак-дызайнер ААТ «БВБА», а таксама аўтар, арганізатар і каардынатар грамадскай ініцыятывы “Вясёлка пасялілася ў пад’ездзе”. Iдэя «Вяселкі» ў тым, каб дапамагчы жыхарам прывесці свой пад’езд у добры стан і зрабіць яго яркім і прыгожым. Спачатку Ганна размалявала пад’езд, дзе жылі яе бацькі, а пасля распісала сцяну ў Паўночным мікрараёне.

У апошні дзень кастрычніка Ганна з сябрамі прыехала ў дзіцячы дом сямейнага тыпу і пачала працаваць.

– У суботу мы працавалі ўшасцёх: я і мае сябры. Над эскізамі працавала вялікая колькасць людзей, у рэшце рэшт Ірына абрала адзін з эскізаў – які ёй больш за ўсё спадабаўся, – расказала Intex-press Ганна Ліцкевіч.

Выхаванцы дзіцячага дома з задавальненнем малявалі на сцяне. Фота: архіў сям’і Біруковых.

У дзіцячым доме сямейнага тыпу Ірыны Біруковай жыве 12 дзяцей. Усе яны з задавальненнем малявалі на сцяне разам з мастакамі як адна вялікая сям’я.

– Увогуле наш паход стаў для мяне вельмі запамінальным, бо маляваць нам дапамагалі і дзеці. Калі бачыш гэта, на думку прыходзіць: “Як здорава мець вялікую сям’ю!” – апісала свае пачуцці Ганна.

Фарбы Ганне і яе сябрам ужо двойчы прадстаўляла ТДА “Спецстрой”, у якім некалькі будаўнічых крамаў у нашым горадзе. На тое, як дасягнуць такого выніку, спатрэбіўся цэлы дзень, затое засталіся задаволеныя і дзеці, і Ірына, і Ганна з сябрамі.

– Яны ушасцёх, працуючы з ранку да вечара, стварылі сапраўдны цуд! Дзецям вельмі спадабалася, і яны таксама ўдзельнічалі ў стварэнні гэтага хараства. Мы ўсе ў вялікім захапленні, – з радасцю падагульніла Ірына Бірукова.

Сцен у доме яшчэ многа, і абодва бакі не выключаюць магчымасці таго, што гэта сустрэча не апошняя.

 Сям’я і мастакі. Фота з архіву сям’і Біруковых

 

Эдгар Шырко, intex-press.by

 

Tweet
Тэгі: Баранавічы

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі

Гарадзенцу Аляксандру Рябкову — 68 гадоў. 26 з іх ён выкладае дзецям гісторыю ў сярэдняй школе № 28,...

valiancina_shauchenka
Культура

Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца

6 сакавіка мусіла адбыцца адкрыццё фестывалю сучаснага мастацтва Moving Art Festival на пляцоўцы MAF заводу «Гарызонт». Але...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет

Цяпер, калі за сцяг — содні, за мітынг — арышт, за журналісцкую працу — зона, цяпер мы ўзгадваем, што...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка

Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі

Трэк «Канкан» трапіў у няміласць расійскай Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    Гісторыя
    Як апраналіся беларускі 100 гадоў таму? З'явіўся каталог традыцыйнага адзення
    Літаратура
    125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Наша пакаленне і цяперашні рэжым не могуць існаваць разам, бо гэта як два розныя сусветы»
    Маё права
    Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна»
    Літаратура
    Рыхтуецца ўнікальнае выданне «Вандроўкі па Палессю»
    Грамадства
    Як мэдыя мяняюць Беларусь
    Грамадства
    Беларусь набрала 11 пунктаў з 100. Freedom House апублікавала справаздачу наконт свабоды ў краінах свету
    Літаратура
    У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга Максіма Танка

Афіша

  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM