• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Словы мацней
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
07.04.2021 | Грамадства

Гід з музея Вялікай Айчыннай: Я правёў экскурсію для курсантаў з брыгады спецназа, а потым яны мяне затрымалі за значок з Пагоняй

29-гадовы Юрый Куўшынаў ужо пяць гадоў працуе ў музеі Вялікай Айчыннай вайны малодшым навуковым супрацоўнікам, а таксама экскурсаводам. Нараканняў адносна яго працы няма, групы, якім ён паказвае музей, задаволеныя, кіраўніцтва — таксама.



Юрый Куўшынаў. Фота з vk.com

21 сакавіка Юрыя затрымалі ў цэнтры Мінска і асудзілі на пятнаццаць сутак арышту. Як так сталася? Бо ў той дзень нават не было ніякіх вулічных акцый, піша «Наша Ніва».

«Арышт настолькі бязглузды, што няма слоў. У мяне на заплечніку ёсць значок з "Пагоняй" на фоне бел-чырвона-белага сцяга і з лічбамі 23.34. Я яго нашу яшчэ з восені, пасля першага арышту. Хадзіў з ім увесь час: і міліцыя, і патрулі на вуліцах, у метро бачылі, але ніводнай заўвагі не было, — расказвае Юрый. — А ў нядзелю, 21 сакавіка, я праводзіў экскурсію ў музеі для курсантаў з брыгады спецназа 3214».

Факультэт унутраных войск Вайсковай акадэміі знаходзіцца на базе брыгады спецназа 3214.

«Яны былі ўсе ў звычайнай вопратцы, бо выхадны, то-бок не пры выкананні. Гэта была звычайная аглядная экскурсія, я ім яшчэ падрабязна расказаў пра бел-чырвона-белы сцяг. Здаецца, слухалі вельмі ўважліва. І вось пасля гэтага я вяртаюся дадому, пабачыў гэтых самых курсантаў, якія, як і я, вярталіся ва Уручча.

Падымаюся на пераход на Кастрычніцкую з Купалаўскай і адчуваю, як хтосьці тузае за заплечнік. Паварочваюся, бачу гэтых самых курсантаў і іх кіраўніка. Ён і пачынае размову, маўляў, што за значок, паказвай тэлефон.

Я ад такой нахабнасці ажно разгубіўся. Вядома, нічога не стаў паказваць і папрасіў вярнуць значок. Яны на эскалатары абступілі мяне, галоўны выклікаў патруль АМАПа, і мяне павезлі ў Ленінскае РУУС.

Я ў масцы быў, і, вядома, спачатку яны мяне не пазналі. Калі я зняў маску, амаль усе адразу ў падлогу ўтаропіліся, галоўны іх адразу маску нацягнуў. Я пытаюся: «Ну як, экскурсія спадабалася?» Ён адказвае: «Так, спадабалася». І вочы адводзіць: «Я делаю свою работу, вы сами всё понимаете».

У пастарунку з затрыманымі вырашыў пагутарыць мясцовы ідэолаг, які спрабаваў вучыць кваліфікаванага гісторыка Куўшынава гісторыі, расказваючы, хто карыстаўся бел-чырвона-белым сцягам у часы Другой сусветнай.

«Мне задавалі пытанні, я на іх шчыра адказваў. Але нарэзку зрабілі такую, што проста ванітуе», — гаворыць хлопец.

Юрый ужо ў другі раз трапляе на суткі. Першы раз гэта было падчас маршу 8 лістапада. Ён тады пасядзеў на Акрэсціна, у Жодзіна і Магілёве. І на гэты раз яму давялося адчуць прыгажосць розных турмаў.

«Умовы гэтым разам параўнальна з мінулым былі вельмі кепскімі, шчыра кажучы. На Акрэсціна хлорку ў карцар залілі, на Жодзіне пасля 25 сакавіка расцяжкі і ўдары пачаліся.

Пазабіралі матрацы з падушкамі, у 8-меснай камеры нас 13 чалавек знаходзілася. Спалі на падлозе. Вентыляцыі не было. Як атрымалі перадачы, праз два дні забралі усе кнігі, часопісы, асадкі, алоўкі. Соль з прыправамі нават. Уначы будзіць праверкамі адмыслова сталі», — кажа Юрый. Усё гэта фактычна слова ў слова супадае з турэмным досведам кіраўніка БСДП Ігара Барысава.

Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша Навіны "Будзьма!"

«Будзьма!» распачынае анлайн-чытанні для дзетак! – 29 красавіка

Кампанія «Будзьма беларусамі!» распачынае цыкл анлайнаў для самых цікаўных гледачоў. Першае чытанне для дзетак адбудзецца...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знакамітыя (не)беларускія ідалы

Пра некалькі вядомых прыкладаў культавай дахрысціянскай скульптуры і іх сакрэты на budzma.by піша гісторык Зміцер Скварчэўскі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Філасофія і лірыка быцця. У «Кантэксце» — Ігар Бабкоў

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Мітрапаліт Веніямін — Севярынцу: Каб сцяг не прызналі экстрэмісцкім, дастаткова не выкарыстоўваць яго для выражэння палітычных поглядаў

Кіраўнік БПЦ адказаў на просьбу палітвязня Паўла Севярынца, які прасіў заступіцца за бел-чырвона-белы сцяг, перадае...

Апошнія навіны

    Афіша Навіны "Будзьма!"
    «Будзьма!» распачынае анлайн-чытанні для дзетак! – 29 красавіка
    Гісторыя
    Знакамітыя (не)беларускія ідалы
    Літаратура
    Філасофія і лірыка быцця. У «Кантэксце» — Ігар Бабкоў
    Грамадства
    Мітрапаліт Веніямін — Севярынцу: Каб сцяг не прызналі экстрэмісцкім, дастаткова не выкарыстоўваць яго для выражэння палітычных поглядаў
    Грамадства
    Імя, пасада, маёмасць: што будзе лічыцца персанальнымі дадзенымі
    Тэатр
    Спектакль па раману Сашы Філіпенкі «Былы сын» не дазволілі ў Беларусі, прэм'ера адбудзецца ў Кіеве
    Культура
    Фотаздымкамі пінчука зацікавіўся Нацыянальны гістарычны музей
    Грамадства
    Беларусь прызналі чэмпіёнам Еўропы па рэпрэсіях супраць журналістаў — што пра гэта думаюць абітурыенты, якія плануюць паступаць на журфак
    Грамадства
    Freedom to Write Index. Як пісьменнікі інфармавалі свет пра пандэмію
    Замежжа
    Літва спрашчае пераезд супрацоўнікаў кампаній з трэціх краін, у тым ліку з Беларусі
    Культура
    Мастацтва выцінанкі ў Беларусі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства
    У Мінску пройдзе міжнародная спецыялізаваная выстава зоатавараў і паслуг «Мирзоо»
    Замежжа
    «Слова „салідарнасьць“ стала мацерным у Расеі», — беларусы Масквы і Піцера пра выкраданьне, рэпрэсіі і дапамогу землякам
    Грамадства
    Мінгарвыканкам: У дзіцячых садках і школах штогод расце колькасць груп з беларускай мовай навучання
    Культура
    Яго ўсе звалі Татам: унучкі — пра аўтара культавага буквара Анатоля Клышку

Афіша

  • 29.04

    Анлайн-чытанне казкі «Сподачак для Цмока» Надзеі Ясмінскай

  • 23.04 17:00Лекция «Современная трактовка авторского права»
  • 24.04 14:00Лекцыя “Такі розны: плыні фемінізму і з чым іх ядуць”
  • 25.04 12:40Sex Education Day
  • 27.04 18:00Бібліятэка лемолага: Віктар Язневіч пра Станіслава Лема
  • 27.04 19:00Спектакль «Тры Жызэлі» на VOKA
  • 27.04 20:00Спектакль “Х-Традиция” пластического театра “ИнЖест”
  • 29.04 19:00Анлайн-чытанне казкі «Сподачак для Цмока» Надзеі Ясмінскай

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Назаві мяне па-беларуску!
    • Ашмяны: горад з пакручастай гісторыяй
    • Arche ладзіць велікодны распродаж: 40 выданняў, зніжкі да 70%
    • Пачалася масавая вакцынацыя ад кавіду. Чым прышчапіцца? Каму можна, а каму нельга? Адказвае доктар Салавей
    • Рэвалюцыя, якую зрабіла песня

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM