• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
12.04.2018 | Музыка

Experty.by узнагародзілі 5 лепшых альбомаў года

У Мінску названыя пераможцы дзясятай штогадовай прэміі Experty.by лепшым беларускім альбомам па галасах беларускіх і замежных журналістаў. Адборачная камісія з чатырох штатных экспертаў адслухала 240 беларускіх поўнафарматнікаў 2017 года.

tonqixod03

Лепшых з 33 фіналістаў абралі чатыры журы, якія складаліся з 17 беларускіх музычных журналістаў, 5 замежных і актыўных карыстальнікаў сайту. Замежныя выданні прадстаўлялі: Аляксей Горбаш (The Flow, Расія), Максім Сярдзюк (Muzmapa, Украіна), Ян Блашчак (Polityka, Польшча), Ілмарс Шлапіньш (Satori, Латвія), Эмілія Вісоцкайтэ (15min, Літва).

Перамогу ў галоўнай намінацыі – «Лепшы альбом года» – здабыла мінскае арт-рокавае трыа Tonqixod з альбомам «Колер, якога няма». Да ўзнагароды дадаецца практычны прыз – рэкламна-інфармацыйная  падтрымка сольнага концерта ад брэнду Finlandia. Інтрыга ў тым, што ўвосень 2017 калектыў абвясціў пра прыпыненне дзейнасці, а канцэрт трэба правесці не паздней за пачатак чэрвеня.

На рахунку дыска Tonqixod таксама найвялікшая колькасць узнагарод – пяць. Па дзве ў моладзевых куміраў ЛСП і фолк-гурта Ulyanica, па одной – у індзі-спявачкі Ані Жданавай і польска-беларускіх рокераў Zero-85.

Пераможцы:

Tonqixod «Колер, якога няма» – «Лепшы альбом года», «Лепшы беларускамоўны альбом», «Лепшы рок-альбом», «Прыз штатных экспертаў», «Прыз вялікага журы»

ЛСП «Tragic City» – «Лепшы поп-альбом», «Прыз замежных экспертаў»

Аня Жданава «Appetiizer» – «Лепшы электронны альбом»

Ulyanica «Вясна» – «Лепшы дебютны альбом», «Лепшы фолк-альбом»

 

Zero-85 «Turriptopsis Nutricula» –  «Прыз народных экспертаў»

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў

Паэт і палітык, кандыдат у прэзыдэнты ў 2010 годзе Ўладзімер Някляеў нагадвае, што ніколі беларускія апанэнты Лукашэнкі не атрымлівалі дапамогі ад Масквы, і расказвае Свабодзе, чаму 16 жніўня...

Апошнія навіны

    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM