• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
29.11.2019 | Гісторыя

«Мы зносілі страшыдла». 97-гадовы чыноўнік распавёў пра знос Фары Вітаўта ў Гродне

001.jpg

Уладзіміру Тупоўскаму 97 гадоў. Ветэран ВАВ, былы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама пра падзеі 1950-60-х заўсёды казаў вельмі неахвотна, бо менавіта яго подпіс стаіць пад рашэннем аб зносе Фары Вітаўта. Ён кажа, што ў той час рабіў усё паводле закону — выконваў працу даручаную ЦК КПБ. Да 58-й гадавіны зносу храма мы пагаварылі з Уладзімірам Тупоўскім.

«Глупства маладосці»

Нарадзіўся Уладзімір Іванавіч у Магілёве ў 1922 годзе. Ваяваў з лютага 1942 года па снежань 1944 гады ў складзе 117 стралковай дывізіі Паўночна-Заходняга 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў. Скончыў вайну ў званні капітана.

«У 1941 годзе я быў абітурыентам у 5-й саранскай авіяшколе. Але мяне там забракавалі па здароўі і далі працу ў штабе пры школе. Я не хацеў на гэтым спыняцца. Тры разы хадзіў з рапартам да начальніка штаба, каб ён мяне пусціў на фронт. Усё ж такі адпусцілі. І гэта была мая дурнота маладосці, бо мог сядзець у тыле і спакойна працаваць. Але не, рваўся на вайну, быў вялікім патрыётам. Апынуўся на фронце, у выведроце. У адным з баёў быў паранены, гэта дагэтуль мяне мучыць. І тады я зразумеў, што даражэй за ўсё для мяне мая сям’я».

У пасляваенныя гады Уладзімір Іванавіч апынуўся ў Гродне. Быў знаёмы асабіста з Сяргеем Прытыцкім, які тады быў першым сакратаром абкама партыі. Ён зацвярджаў Тупоўскага на пасаду інструктара гаркама. З 1958 года Уладзімір Іванавіч стаў намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама.

«Могілкі выратаваць не спрабавалі»

У гады работы Уладзіміра Тупоўскага ў Гродне былі знесены велізарныя яўрэйскія могілкі і адзін з найстарэйшых каталіцкіх храмаў Беларусі, які ў пасляваенныя гады выкарыстоўваўся пад склад.

«Яўрэйскія могілкі пры мне прыбіралі і я вёў перапіску з яўрэямі. Могілкі выратаваць ніхто не спрабаваў, таму што на той момант ужо прайшло 50 гадоў з апошняга пахавання. Усё было ўзаконена і ніякіх пытанняў не было, ні з амерыканцамі, ні з Ізраілем. І ніякіх перапахавання ніхто не праводзіў. Помнікі вывозілі хто куды. Вы ведаеце, як народ тады жыў. Савецкая ўлада сказала прыбраць — і трэба было выконваць. Усё было ў нас нармальна зроблена і як належыць, паводле закону».

У канцы 1950-х гадоў на месцы старых яўрэйскіх могілак сталі будаваць футбольны стадыён «Чырвоны сцяг». Сёння гэта ЦСК «Нёман». Пра могілкі нагадвае толькі памятная шыльда, прысвечаная памяці гродзенскіх яўрэяў. Але там ні слова пра знішчаныя могілкі.

002.jpg

Апошнія пахаванні, па ўспамінах гродзенскіх старажылаў, праходзілі на яўрэйскіх могілках у першыя пасляваенныя гады, а зусім не за 50 гадоў да зносу. Змагацца за захаванне могілках у Гродне ў канцы 1950-х проста не было каму, практычна ўсё яўрэйскае насельніцтва горада было знішчана немцамі ў лагерах смерці. У канцы 1950-х у Гродне функцыянавалі яшчэ Занёманскія яўрэйскія могілкі, якія існуюць дагэтуль.

«Узрывалі не касцёл»

У 1961 годзе Тупоўскі быў прызначаны старшынёй камісіі па зносе Фары Вітаўта. За гэта яму дасталося яшчэ ў савецкія гады. Паводле некаторых дадзеных яго нават хацелі судзіць за няправільнае афармленне і выдачу сродкаў на падрыхтоўку зносу.

«Сёння гэтая тэма нікому нецікавая. Навошта гэта калупаць і бударажыць? Падрывалі мы не касцёл, а той хто гэта кажа — вырадак. Палякі перабудавалі наш праваслаўны сабор у вайсковы касцёл — у жылы дом, можна сказаць. Трэба гісторыю ведаць глыбока. Усё гэта глупства, нават не варта псаваць паперу на гэта. А вуліца Савецкая ж раней была Саборная, бо вяла да праваслаўнага храму. Так што зносілі мы ў 1961 годзе страшыдла, а храм быў раней, і ён быў прыгажуном».

Паводле ўспамінаў старажылаў, падрываць храм прыехала дзяўчынка-вундэркінд з Ленінграда, падрыўнік вышэйшага класу. Нібыта яна прыехала ў Гродна з прарабам «Ленвзывпрома» Пінам. Усю падрыхтоўчую работу гарадскія ўлады даручылі мясцоваму батальёну, але падрываць самастойна яны не вырашаліся.

«Сумленне не мучыла, будынак каштоўнасці не меў…»

«Так, аб’ект падрывала маладая дзяўчына. Гэта была сур’ёзнае справа і да зносу была прыцягнута цэлая воінская частка, а таксама спецыялісты з Ленінграда. Ніхто нас не асуджаў за знос, усё было нармальна. Сумленне выканаўцаў не мучыла, гродзенцы ведалі, што там быў калісьці праваслаўны сабор. Гэта потым нехта стаў казаць, што Тупоўскі нешта вырашаў.

003.jpg

Былы гарнізонны касцёл незадоўга да зносу, 1960 г.

А я нічога не вырашаў.

Па-першае, пытанні аб зносе духоўных аб’ектаў вырашаў ЦК Беларусі, ніхто ў Гродне гэтае пытанне не вырашаў. Гэта занадта далікатнае было пытанне. У іх там было спецыяльнае пасяджэнне з гэтай нагоды. А я ўжо быў як выканаўца ў Гродне. Справа гарвыканкама — прыбраць гэты аб’ект, што і было ў выніку зроблена. Ды і ў пасляваенныя гады будынак не меў ніякай каштоўнасці для горада: ні духоўнай, ні архітэктурнай. Вось таму ЦК і вырашыў знесці яго».

Лёс храма вырашылі 8 сакавіка на пасяджэнні выканкама Гродзенскага гарадскога савета дэпутатаў працоўных. У кнізе гродзенскага краязнаўцы Віктара Саяпіна «Утраченные католические храмы Гродно» цалкам цытуецца дакумент, які вырашыў лёс касцёла

007.jpg

Фару Вітаўта ўзарвалі ў ноч з 29 на 30 лістапада 1961 года. Са слоў Уладзіміра Іванавіча рэшткі храма вывозілі праз вуліцу Гарнавых у раён забудовы дамоў на Суворава. Там калісьці было балота, а ў 1960-х пачалі будаваць дамы. Пасля расчысткі завалаў у цэнтры Гродна на месцы храма з’явіўся сквер.

004.jpg

Разваліны храма пасля выбуху, 29 лістапада 1961 г.

«Пісаць трэба пра іншае»

Праз 58 гадоў у Гродне не сціхаюць размовы аб аднаўленні Фары Вітаўта, але гарадскія ўлады на гэты конт ніяк не выказваюцца.

«Асабіста я б не хацеў бачыць на гэтым месцы храм, сёння гэта нікому не трэба. Таму што там ужо дастаткова касцёлаў. А што было ў тыя далёкія гады нашаму народу сёння проста нецікава. Сёння горад мае патрэбу ў добрым кіраўніцтве, у добрых вуліцах, у жыллі і прадуктах. Вось пра што трэба пісаць».

005.jpg

Памятны знак на месцы ўзарванага храма

Каталіцкая і праваслаўная святыня

Знесены храм у цэнтры Гродна мае багатую гісторыю і на працягу стагоддзяў ён зваўся па-рознаму: Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, Сафійскі сабор, Гарнізонны касцёл, Фара Вітаўта. Першапачаткова храм быў драўляным. Ён быў пабудаваны каля 1389 года па распараджэнні Вялікага князя літоўскага Вітаўта і стаў галоўным храмам у Гродне. Пры кіраванні Стэфана Баторыя на месцы драўлянага касцёла быў узведзены каменны храм.

У наступныя два стагоддзі касцёл неаднаразова гарэў. У 1804 годзе касцёл быў перададзены праваслаўным вернікам, яго адрэстаўравалі, а пазней перабудавалі ў Сафійскі сабор.

Пасля Першай сусветнай вайны храм вярнулі каталікам. Яго зноў перабудавалі, надаўшы неагатычныя і неараманскія рысы. Ён быў асвечаны як Гарнізонны касцёл. У такім выглядзе храм прастаяў да свайго знішчэння ў 1961 годзе.

006.jpg

Фара Вітаўта ў 1930-я

Пасля Другой сусветнай у касцёле больш службы не праводзіліся. Храм выкарыстоўвалі пад склад. Былі ў гарадскіх уладаў планы выкарыстоўваць будынак пад шырокафарматны кінатэатр ці спортзалу, але ў выніку храм узарвалі.

Руслан Кулевіч, hrodna.life

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр стваральнік фолк-фэста "Камяніца" Алег Пашак

Бізнэсмэн, стваральнік фолк-фэсту "Камяніца" Алег Пашак памёр сёння, 13 снежня, у Мінску. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў прадзюсар Дзмітрый Безкаравайны. Таксама Пашак з'яўляўся ўладальнікам кафэ...

valiancina_shauchenka
Маё права

Як захаваць псіхалагічнае здароўе? Распавядае псіхолаг

У сучасным свеце вельмі шмат стрэсаў і трывог, выкліканых рознымі прычынамі: працагалізмам, нерэалізаванасцю, праблемамі ў асабістым жыцці ды іншымі. Медыцынскі псіхолаг і арт-тэрапеўт Кася Кавалёнак-Глухоўская...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Каласы пад сярпом тваім» прызнаныя самай папулярнай у 2019 годзе кнігай

Кніга Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», перавыданная выдавецтвам «Папуры», прызнана самай папулярнай у 2019 годзе, перадае БЕЛТА. NN.by

valiancina_shauchenka
Літаратура

Шукаеце падарункі для замежных сяброў? “Кніганоша” прапануе

Не ведаеце, што падарыць сябрам з замежжа? Новая беларуская інтэрнэт-крама “Кніганоша” прапануе дзве цудоўныя кнігі на англійскай мове, прысвечаныя беларускай гісторыі. Гедымін Нарыс з серыі...

Апошнія навіны

    Асоба
    Памёр стваральнік фолк-фэста "Камяніца" Алег Пашак
    Маё права
    Як захаваць псіхалагічнае здароўе? Распавядае псіхолаг
    Літаратура
    «Каласы пад сярпом тваім» прызнаныя самай папулярнай у 2019 годзе кнігай
    Літаратура
    Шукаеце падарункі для замежных сяброў? “Кніганоша” прапануе
    Афіша Навіны "Будзьма!"
    “А што было б, калі…”: інтэрактыўны калядны фэст-мюзікл для дзетак ад “Будзьма!” – 22 снежня
    Літаратура
    "Кніга Здольных": неверагоднае фэнтэзі на беларускай мове!
    Беларусы свету
    Сурвіла заклікала дыяспару падтрымаць абаронцаў незалежнасьці
    Мастацтва
    Менскі мурал прызналі лепшым у свеце
    Спорт
    Фотафакт: Падчас матчу кіеўскага «Дынама» на стадыёне вывесілі банер «Жыве Беларусь!»
    Афіша
    Самая пачуццёвая калабарацыя снежня: саліст J:МОРС выступіць на адной сцэне з дзецьмі з інклюзіў-тэатра "і"
    Кіно
    «Купалу» недамалявалі: паказ фільма перанеслі, не гатова камп'ютарная графіка
    Культура
    Абрад «Юраўскі карагод» трапіў у Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА
    Музыка
    Абвешчаны лонг-ліст конкурсу "Заспявай-6"
    Маё права
    Бодзіпазітыў: як навучыцца прымаць сваё цела і целы іншых людзей такімі, якія яны ёсць.
    Байнэт
    Google склаў рэйтынг самых папулярных запытаў беларусаў

Афіша

  • 19.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 22.12

    Калядны фэст-мюзікл для дзетак ад “Будзьма!”. Рэгістрацыя тут!

  • 16.12 18:30Прэзентацыя зборніка “Калядны стол. Некулінарная кніга”
  • 16.12 19:00Адкрыццё выставы «Малое-Вялiкае»
  • 16.12 19:00«Common Future»: Лекция Ольги Романовой «Аватар» и другие: фантастическое кино XXI века»
  • 17.12 18:00Прослушивание в TNT Rock Club!
  • 17.12 20:00Рита Дакота представит в Минске новую программу
  • 18.12 18:00Монаспектакль Івана Кірчука “Дарожка мая...”
  • 18.12 19:00Краткое пособие фрилансера: как уйти из офиса и начать зарабатывать

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Падпісаць Нішто
    • “Будзьма!” займела ўласную інтэрнэт-краму!
    • Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра "Возера радасці" апускаюцца рукі
    • Генерал па-за дабром і злом
    • КДБ Беларусі атрымаў назву на беларускай мове

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM