• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
28.06.2013 | Навіны "Будзьма!" Adnak!

Фестываль AD.NAK! – у рэчышчы сусветных трэндаў

Чацвёрты Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! падвёў вынікі развіцця беларускамоўнага рэкламнага рынку і вызначыў лепшых. Цырымонія ўзнагароджання аўтараў найлепшых работаў, пададзеных сёлета на фестываль AD.NAK!, адбылася 27 чэрвеня ў Мінску ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау (IBB).

Урачыстай цырымоніі ўзнагароджання папярэднічала шырокая адукацыйная праграма, дзе ў якасці спікераў былі майстры рэкламы не толькі з Беларусі, але і з далёкай Японіі. Адметнасцю сёлетняга фестывалю стала двухгадзінная лекцыя творчага дырэктара японскага агенцтва PARTY, уладальніка канскага Залатога льва Канта Сімідзу (Qanta Shimizu). Прафесіянал  японскай рэкламнай індустрыі распавёў удзельнікам Фестывалю пра тое, як захаваць нацыянальнасць рэкламы ў глабальным свеце на прыкладзе Японіі.

Сёлета на Фестываль AD.NAK! было пададзена 314 работ ад 105 удзельнікаў. Да прыкладу, у 2012 годзе было пададзена 330 работ ад 110 удзельнікаў, у 2011 годзе – 272 работы ад 100 удзельнікаў, а ў 2010 годзе – 105 работ ад 59 удзельнікаў. Прычым сёлета геаграфія ўдзельнікаў пашырылася. Акрамя беларускіх рэкламных агенцтваў свае работы на Фестываль даслалі таксама літоўскія рэкламісты.

“З радасцю адзначаю, што якасць конкурсных работ удзельнікаў фестывалю штогод паляпшаецца. Больш за тое, калі раней у фестывалі бралі ўдзел у большасці невялікія рэкламныя агенцтвы, то сёлета можна сказаць пра ўстойлівы інтарэс да фестывалю з боку буйных удзельнікаў рэкламнага рынку. Адметнасцю нашага фестывалю штогод з’яўляецца арыентацыя на сацыяльную і грамадскую значнасць праектаў, цікава, што ў гэтым годзе на “Канскіх львах” золата атрымалі ў асноўным сацыяльныя праекты, таму сёння мы можам казаць пра адпаведнасць нашага фестывалю сусветным трэндам“, — адзначыў Сяргей Скараход, кіраўнік рэсурсу Marketing.by, што з’яўляецца суарганізатарам фестывалю.

Сёлета журы Фестывалю AD.NAK! прысудзіла ажно два Гран-пры. Першае месца занялі 6 работ, другое – 23, трэцяе – 35 работ; у конкурснай праграме перамаглі 3 работы, адзін з самых паспяховых удзельнікаў фестывалю атрымаў спецыяльную ўзнагароду ад Кіеўскага міжнароднага фестывалю рэкламы. Пераможца вызначаны і ў антыпрэміі “Каша сувораўская”. Поўны спіс пераможцаў Чацвёртага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі будзе апублікаваны на сайце Фестывалю www.adnak.by адразу пасля заканчэння ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў.

“Сёлетні – ужо чацвёрты – фестываль AD.NAK! дэманструе аксіёму: калі ты беларусаарыентаваны, ты ў трэндзе. Застаецца гэта ўсвядоміць і ўключыць асабістую выключнасць. Колькасць работ, пададзеных на фестываль, ажыятаж вакол адукацыйнай праграмы, прадуктыўная супольная праца з партнёрамі – сведчанне актуальнасці фестывалю. Мы спадзяемся, што, у тым ліку, і дзякуючы Фестывалю AD.NAK!, якаснай рэкламы па-беларуску становіцца болей, а культурніцкія праекты не толькі ствараюцца, але і даносяцца да спажыўца пры дапамозе найбольш эфектыўных сродкаў“, – адзначыла Ніна Шыдлоўская, каардынатарка грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, што з’яўляецца ініцыятарам Фестывалю AD.NAK!

Аргкамітэт Чацвёртага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! фіксуе ўстойлівы попыт на беларускамоўную рэкламу сярод спажыўцоў. У 2009 годзе 37% рэспандэнтаў, апытаных грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”, лічылі, што рэклама павінна быць па-беларуску. Ужо ў 2012 годзе за беларускамоўную рэкламу выступалі 55,6% рэспандэнтаў. Застаеццца спадзявацца, што меркаванне спажыўцоў будзе пачута ўдзельнікамі рэкламнага рынку, і якаснай беларускамоўнай рэкламы будзе з’яўляцца больш. У сваю чаргу вынікі Чацвёртага фествалю AD.NAK! сведчаць пра ўстойлівыя пазітыўныя тэндэнцыі ў развіцці гэтага сектара.

 

Азнаёміцца з працамі пераможцаў можна на сайце Фестывалю.

 

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся ў прэс-службу фестывалю AD.NAK!:

Алесь Плотка

тэл.: (29) 394-8204

adnak@budzma.org

 

фота – Аляксандр Ждановіч


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі

Сёння — 129-я гадавіна з дня нараджэння беларускага навуковага і грамадска-палітычнага дзеяча Браніслава Тарашкевіча. Асоба стваральніка першай беларускай граматыкі вельмі спрэчная, адны лічаць яго выбітным...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу

Аналітык Вадзім Мажэйка тлумачыць «Свабодзе», чаму ён вырашыў звольніцца зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры, дзе чатыры гады выкладаў гуманітарныя дысцыпліны. Вадзім Мажэйка ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Стартуе новы сезон літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Прэмія прысуджаецца за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу на беларускай мове. Прымаюцца кнігі, выпушчаныя ў 2019 і...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом

Леанід Лыч пайшоў з жыцця 17 студзеня. Развітанне са знаным гісторыкам, прафесарам, доктарам гістарычных навук адбылося 19 студзеня ў памінальнай залі на Сямашка, 8/8, піша Новы Час. ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом
    Грамадства
    Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА
    Замежжа
    ​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве
    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM