• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
12.09.2018 | Кіно

Фільм беларуса Кірыла Нонга атрымаў дзве ўзнагароды прэстыжнага амерыканскага кінафестывалю

Фільм маладога беларускага рэжысёра Кірыла Нонга «Работнік года» працягвае збіраць ураджай прэстыжных кінаўзнагарод. Пасля Гран-пры фестывалю мабільнага кіно velcom Smartfilm-2017 гэтая праца была ўганараваная прызам журы «Зала славы» і перамогі ў намінацыі Smart Fiction фестывалю SmartPhilm ў Вашынгтоне (ЗША).

Работник-года_1

«Работнік года» – кароткаметражны фільм, які апавядае пра свет, дзе робаты паступова выцясняюць людзей. Журы фестывалю SmartPhilm 2018 прызнала яго найлепшым у катэгорыі фантастычных фільмаў (дарэчы, у фінале намінацыі «Работніку года» склалі канкурэнцыю яшчэ 14 работ), а таксама ўганаравала галоўнай узнагародай – прызам журы «Зала славы».

Адметнай рысай фестывалю SmartPhilm з’яўляецца тое, што ўсе фільмы, якія ўдзельнічаюць у ім, знятыя выключна на смартфоны або іншыя мабільныя дэвайсы. Такім чынам арганізатары імкнуцца зраўняць у тэхнічным аспекце шанцы аўтараў-пачаткоўцаў і прафесійных рэжысёраў, ацэньваючы ў першую чаргу крэатыўнасць і творчы падыход.

«Нам вельмі прыемна, што працы, якія атрымалі высокія ацэнкі журы velcom Smartfilm, дамагаюцца поспеху на кінафорумах за мяжой. Наш фестываль задумваўся менавіта як пляцоўка, якая дае магчымасць заявіць пра сябе таленавітым, яркім, неардынарным аўтарам. У 2018 годзе фестываль мабільнага кіно velcom Smartfilm будзе праходзіць ужо восьмы раз. Мы спадзяемся, што калекцыя фестывальных работ папоўніцца новымі яркімі працамі, і жадаем поспеху ўсім, хто падасць заяўкі на ўдзел», – адзначылі арганізатары фестывалю velcom Smartfilm.

Работник-года_2

Аўтар фільма «Работнік года» – беларускі рэжысёр, выпускнік Нью-ёркскай кінаакадэміі (New York Film Academy) Кірыл Нонг. Галоўныя ролі выканалі акцёр з Санкт-Пецярбурга Канстанцін Фісенка і заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Кашпераў. Фільм «Работнік года» ўжо дамогся поспеху на радзіме, атрымаўшы Гран-пры фестывалю velcom Smartfilm-2017, пасля чаго паўтарыў свой поспех за акіянам.

Паводле прэс-рэлізу

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка

У Гомелі затрыманы праваабаронца, старшыня Гомельскай філіі Праваабарончага цэнтру «Вясна» Леанід Судаленка. Пра гэта паведаміў актывіст Васіль Палякоў. Зараз Судаленка знаходзіцца ў Следчым камітэце. ...

valiancina_shauchenka
"Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы

Віктар Марціновіч піша на budzma.by пра ўчорашняе вяртанне Аляксея Навальнага ў Расію. Я не з тых, хто думае, што Навальны нас чамусьці мог навучыць. Гераізм Навальнага для мяне...

Апошнія навіны

    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук
    Літаратура
    «Фаўстаўскі» сюжэт Васіля Сёмухі
    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM