Рэжысёр Аляксей Палуян піша ў сябе ў фэйсбуку, што яго кароткаметражны фільм «Возера радасці» патрапіў у лонг-ліст кінапрэміі «Оскар» — паведамляе тэлеграм-канал «Священный Белавуд». Вынікі праходжання этапу адбору стануць вядомыя 8 лютага.
Нагадаем, што «Возера радасці» здымалі ў копродуции Беларусі, Германіі і Іспаніі. У аснову карціны лёг раман Віктара Марціновіча. Гэта фільм пра дзевяцігадовую дзяўчынку Ясю, якая перажывае смерць маці. Бацька адпраўляе яе ў інтэрнат, але аднойчы яна вырашае збегчы і вярнуцца дадому.