• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
12.09.2016 | Замежжа

Фільм пра беларускі фальклор перамог на кінафестывалі ў Канадзе

Песні старой Еўропы — старажытныя беларускія народныя песніДакументальны фільм «Песні старой Еўропы — старажытныя беларускія народныя песні», зняты беларускай Вольгай Дземкай, якая ўжо больш за дзесяць гадоў жыве ў ЗША, стаў пераможцам міжнароднага кінафестывалю Creatіon Іnternatіonal Fіlm Festіval CІFF-2016 (Канада).

Рэжысёр і прадзюсар фільма Вольга Дземка прыгадвае, што, хоць яна нарадзілася і вырасла ў Мінску, але шмат часу бавіла ў палескай вёсачцы, дзе жылі баба з дзедам, і там літаральна закахалася ў беларускія народныя песні. Некалькі гадоў дзяўчына сама спявала ў фальклорным калектыве Guda, а перабраўшыся ў 2003 годзе ў амерыканскі Сіэтл, заснавала там уласны гурт архаічных беларускіх народных спеваў Volya. У ЗША беларуска скончыла Інстытут мастацтваў па спецыяльнасці «камерцыйная фатаграфія», пэўны час працавала аператарам-пастаноўшчыкам, асістэнткай рэжысёра, рэжысёрам і прадзюсарам кароткаметражных фільмаў, музычных кліпаў і рэкламных ролікаў, а пазней прыступіла да рэалізацыі ўласнага праекта аб знікаючых культурных традыцыях Беларусі «Песні старой Еўропы». Дзеля таго, каб зняць гэты фільм, дзяўчыне спатрэбілася дапамога сяброў і аднадумцаў — праз краўдфандынгавую інтэрнэт-пляцоўку больш як паўтары сотні зацікаўленых беларусаў і амерыканцаў зрабілі свае грашовыя ўнёскі. Але іх усё адно не хапіла, і тады Вольга выдаткавала на праект усе сямейныя зберажэнні, а таксама ўзяла крэдыт у банку. «Колькі нам гадоў яшчэ засталося — 10, мо 15, пакуль адыдуць апошнія нашы бабулі, а разам з імі і песні, — тлумачыла Вольга неабходнасць прыспешыць здымкі. — Гэты фільм і праект наогул — з тых, якія робіш, бо не рабіць немагчыма, а часу застаецца ўсё меней».

У 2011 годзе дзяўчына здзейсніла этнаграфічную экспедыцыю па Гомельшчыне і Брэстчыне, дзе пераважна і адбываліся здымкі фільма. Да працы далучыліся кіраўнік этна-трыа «Троіца» Іван Кірчук, лідар гурта «Палац» Алег Хаменка, этнамузыколаг Тамара Варфаламеева, гісторык Сяргей Траццяк, шэраг беларускіх фолк-гуртоў, а таксама тэхнічныя і творчыя прадстаўнікі кінематографа з абедзвюх краін. Вынік — 60-хвілінны фільм, у якім гучаць 102 песні і музычныя кампазіцыі, а таксама з элементамі камп’ютарнай графікі і выкарыстаннем рэдкіх архіўных кадраў пачатку ХХ стагоддзя — быў прэзентаваны гэтым летам. «Нашы песні — гэта як піраміды для егіпцян, некаторыя з іх нават паходзяць з таго ж часу, але большасцю беларусаў успрымаюцца як нешта непапулярнае ці «калгас», — адзначае Вольга Дземка. — Я веру, што гэта ўсё ад недахопу ведаў, таму і здымала фільм, каб расказаць людзям усяго свету пра нашы песні». Днямі стала вядома, што праект «Песні старой Еўропы — старажытныя беларускія народныя песні» атрымаў прыз міжнароднага кінафестывалю CІFF-2016 як найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм.

Фота: belarusіan-songs.com

Фота: belarusіan-songs.com

Далей, як плануе рэжысёр Вольга Дземка, фільм працягне падарожнічаць па фестывалях, будзе прэзентаваны шырокай аўдыторыі праз тэлебачанне, а пазней будзе распаўсюджвацца для ўсіх ахвотных праз інтэрнэт па прынцыпе «Назаві сваю цану» — гледачы змогуць паглядзець яго бясплатна, а могуць зрабіць грашовы ўнёсак любога памеру. Пакуль жа на афіцыйным сайце belarusіan-songs.com даступна ўся інфармацыя пра сам праект, здымачную групу, кадры са здымачнай пляцоўкі, трэйлер і ўрывак з фільма.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК, zviazda.by

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Байнэт

Twitter анансаваў платную падпіску на доступ да эксклюзіўнага кантэнту

У Twitter з'явіцца функцыя Super Follow, якая дазволіць уладальнікам акаўнтаў браць грошы з падпісантаў за доступ да эксклюзіўнага...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Краіна

Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!

Сёння вандруем з «Будзьма!» у Слонім — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Панямоння на рацэ Шчара, вядомы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Каманда «Прэс-клуба» патрабуе вызваліць затрыманых калег

Заснавальніца прэс-клуба Юлія Слуцкая, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, праграмны дырэктар Ала Шарко і аператар...

valiancina_shauchenka
Замежжа

Беларусы Амерыкі праводзяць незвычайную эстафету сцяга. Фота

Гэта пачалося з Сіэтла, штат Вашынтон, на ціхаакіянскім узбярэжжы, перадае Наша Ніва. Пасля гэтага вялікі беларускі...

Апошнія навіны

    Байнэт
    Twitter анансаваў платную падпіску на доступ да эксклюзіўнага кантэнту
    Гісторыя Краіна
    Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    Грамадства
    Каманда «Прэс-клуба» патрабуе вызваліць затрыманых калег
    Замежжа
    Беларусы Амерыкі праводзяць незвычайную эстафету сцяга. Фота
    Грамадства
    «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    Грамадства
    У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску
    Замежжа
    Брытанская зорка тэатра Крысцін Мілвард у падтрымку беларусаў запісала ўрывак з «Час сэканд хэнд» Святланы Алексіевіч
    Краіна
    Анатоль Каханчык адмаўляецца перафарбаваць сваю бел-чырвона-белую хату
    Грамадства
    Як ня падаць духам у чаканьні пераменаў? Парады дысыдэнта Міхася Кукабакі, які правёў у лягерах 17 гадоў
    Музыка
    У сеціве пакажуць канцэрт беларускага гурта, удзельнікам якога далі па 15 сутак
    Замежжа
    Прадстаўнік Беларусі ў ААН: 100, максімум 200 чалавек пратэстоўцаў на двухмільённае насельніцтва сталіцы
    Грамадства
    Улады збіраюцца ўвесці крымінальную адказнасць за паўторны ўдзел у пратэсце
    Літаратура
    Беларускія літаратурныя часопісы зменяць выдаўца
    Гісторыя Краіна
    Палацы Брэсцкай вобласці
    Замежжа
    Сі Цзіньпін заявіў пра перамогу над беднасцю ў Кітаі

Афіша

  • 27.02 14:00Ноч ваўкоў анлайн і ў лесе
  • 02.03 18:30Жывая Бібліятэка. Дзень нулявой дыскрымінацыі
  • 03.03 18:30Сацыяльная гульня “Іншы погляд”.
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Словы мацней»: Дзмітрый Строцаў чытае Майсея Кульбака
    • Бітва за Арктыку. Каму патрэбная ледзяная пустка на краі свету?
    • Крыж аднавілі, прэмію атрымалі, пра даследчыка забыліся
    • Беларусы запусцілі петыцыю з патрабаваннем праверыць, ці не падпадае ролік дзяржаўнага тэлеканала СТВ пад 130-ы артыкул КК аб рэабілітацыі нацызму
    • Касцюшку – да 7 гадоў турмы. Як бы маглі асудзіць вядомых беларусаў сёння. У карцінках

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM