• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
21.03.2018 | Кіно

Фільм «Жоўты пясочак» паводле Быкава сабраў амаль 2 мільёны праглядаў на YouTube

Асуджаныя на расстрэл у Курапатах. Кадар зь фільму «Жоўты пясочак»
Асуджаныя на расстрэл у Курапатах. Кадар зь фільму «Жоўты пясочак»

За месяц мастацкі фільм «Жоўты пясочак» рэжысэра Аляксея Туровіча набраў у YouTube больш за 1 мільён 800 тысяч праглядаў, і кожную гадзіну лічба працягвае расьці – перадае Свабода.

Гледачы пакінулі звыш 2 тысяч камэнтароў, а таксама больш за 4 тысячы падабаек і дызлайкаў. Чым выклікана такая ўвага да экранізацыі, якая атрымала неадназначныя ацэнкі ў крытыкаў?

Расейскія фільмы зь мільённымі бюджэтамі ня маюць такой аўдыторыі

Рэжысэр зьняў стужку на ўласныя сродкі паводле аднайменнага апавяданьня клясыка беларускай літаратуры Васіля Быкава. Абодва творы расказваюць пра сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі, у прыватнасьці пра расстрэлы «ворагаў народу» ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам.

Рэжысэр Аляксей Туровіч. Працоўны момант кіназдымкаў
Рэжысэр Аляксей Туровіч. Працоўны момант кіназдымкаў

«Перакананы, што да канца тыдня колькасьць праглядаў дасягне 2 мільёнаў, — кажа Свабодзе Аляксей Туровіч. — Хай гэта будзе адказам экс-кіраўніку БТ Давыдзьку, які казаў, што такое кіно „ніхто глядзець ня будзе“. Я больш скажу: нават камэрцыйныя расейскія фільмы зь велізарнымі бюджэтамі ня маюць такога глядацкага ахопу. Таму гэта сапраўдная народная стужка пра часы, якія не на шмат зьмяніліся за апошнія 80 гадоў — калі казаць пра сутнасьць рэжымаў і ў Беларусі, і ў Расеі. Людзей саджаюць, забіваюць, выкрадаюць».

На думку рэжысэра, тое, што «так актыўна глядзяць „Жоўты пясочак“, сьведчыць пра адно: народ стаміўся ад гвалту дыктатуры».

Аляксей Туровіч неаднаразова зьвяртаўся па матэрыяльную дапамогу і спрыяньне з рэквізытам да кіраўніцтва Міністэрства культуры, прэзыдэнцкай адміністрацыі, Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» — ніводзін з аргумэнтаў так і ня быў пачуты.

У выніку нічога не засталося, як укласьціся ўласнымі грашыма, а пасьля дадаткова ўзяць банкаўскі крэдыт. Да 80-х угодкаў «расстрэльнай ночы» леташняй восеньню фільм быў гатовы, нават удалося ўгаварыць дырэктара кінатэатру «Масква» Аляксандра Літвіновіча здаць у арэнду залю пад прэзэнтацыю.

Афіша прэм'еры ў кінатэатры "Масква"
Афіша прэм’еры ў кінатэатры “Масква”

Аднак на гэтым пракатнае жыцьцё карціны спынілася — кінатэатры ў Менску і іншых гарадах пужаліся ад аднаго згадваньня прозьвішча Быкава ў тытрах. Апроч некалькіх паказаў у Менскай вобласьці, астатнія рэгіёны палічылі супрацоўніцтва немэтазгодным.

Давялося пагаджацца на кабальныя ўмовы БТ, каб трапіць да гледача

Сёлета на пачатку лютага, літаральна за некалькі дзён да завяршэньня знаходжаньня на пасадзе старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі, Аляксею Туровічу прапанавалі падпісаць дамову з генэральным прадусарскім цэнтрам БТ на выкарыстаньне фільму на ўмовах «выключнай ліцэнзіі» на каналах «Беларусь-3» ці «Беларусь 24». Тэрмін дзеяньня — 5 гадоў, пачынаючы ад 1 сакавіка. Грашовае ўзнагароджаньне аўтарскаму калектыву не прадугледжваецца. Рэжысэр кажа, што пагадзіўся на кабальныя ўмовы, паколькі іншых варыянтаў трапіць да тэлегледача папросту няма.

Ужо пасьля сваёй адстаўкі спадар Давыдзька ў інтэрвію Радыё Свабода сказаў, што «даў каманду, каб паказалі фільм» яшчэ ў канцы мінулага году.

«Павінен выйсьці, — запэўніў ён. — Фільм вельмі марудны, хоць з цудоўнай апэратарскай працай. Але з гледзішча рэжысуры ён вельмі сумны, зацягнуты. Я сказаў: пакажыце гэта кіно, каб проста супакоіліся. Бо людзі глядзець яго ня будуць. Гэта не мастацкае кіно, а проста акцыя. Васіля Быкава вельмі цяжка экранізаваць. І гэты фільм не атрымаўся. Каго там абвінавачваюць? Бальшавікі — ды халера зь імі, хто ж іх паважае? Ленін — супярэчлівая фігура, Сталін — зусім супярэчлівая фігура. І што пра іх казаць? Нам трэба сёньня жыць і будаваць сваю краіну».

Перад расстрэльнай ямай, кадар зь фільму
Перад расстрэльнай ямай, кадар зь фільму

Спробы рэжысэра высьветліць, калі стужка можа зьявіцца на беларускіх тэлеэкранах, скончылася бясплённа — кіраўнікі каналаў адказалі, што, згодна з дамовай, цягам пяці гадоў дакладна, аднак сёлета ў плянах яна ня значыцца.

Пасьля прызначэньня кіраўніком Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта рэжысэр здолеў трапіць да яго на прыём. Аўдыенцыя таксама нічога не праясьніла: новы старшыня сказаў, што ня можа нават прыблізна акрэсьліць тэрміны, у якія «Жоўты пясочак» трапіць у сетку тэлепраграм.

Жарсьці ў камэнтарах на YouTube: адны хваляць, іншыя вінавацяць у прадажнасьці

Не чакаючы сюрпрызаў ад дзяржавы, Аляксей Туровіч выклаў мастацкі фільм у шырокі доступ на YouTube. Фільм суправаджаецца подпісам: «Забаронены ў афіцыйным паказе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». За мінулы месяц яго прагледзелі больш за 1 мільён 800 тысяч разоў, пракамэнтавалі звыш 2 тысяч разоў, у старонкі 6 тысяч падпісчыкаў.

Чэкісты за працай, кадар зь фільму
Чэкісты за працай, кадар зь фільму

У камэнтарах да кінафільму на YouTube жарсьці зашкальваюць: адны хваляць рэжысэра за сьмеласьць і ахвярнасьць, іншыя абвінавачваюць у прадажнасьці і ачарненьні савецкай гісторыі.

«Ну пішуць зайздросьнікі ўсялякую лухту, хоць адказаць стараюся кожнаму — паважліва, спакойна, незалежна ад таго, як чалавек да мяне ставіцца, — працягвае суразмоўца. — Чаму іх бярэ такая злосьць? Бо бачаць, што людзі глядзяць, а значыць, пачынаюць задумвацца, аналізаваць, параўноўваць. Я таксама стараюся патлумачыць апанэнтам, што паказаныя падзеі — абсалютная праўда, гэта пацьвярджаюць архівы. Увесь сьвет ужо ведае, што такое Курапаты, якія злачынствы там адбываліся. Апроч, можа, Расеі: сорамна сказаць, там ня ў курсе, хто такі Быкаў, празь фільм пачынаюць адукоўвацца».

Паводле рэжысэра, такая колькасьць праглядаў сьведчыць, што людзі «зьбянтэжаныя разуменьнем: няма праўды ў дыктатурах, якія ўсталяваліся ў Беларусі і Расеі».

Чарговы "вораг народу", кадар зь фільму
Чарговы “вораг народу”, кадар зь фільму

«Гэта, дарэчы, адна з прычын, чаму рознае ў сваёй сутнасьці беларускае грамадзтва так прыхільна ставіцца да 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР, — канстатуе рэжысэр. — Хоць Лукашэнка напярэдадні і заявіў, што для яго гэта ніякае не сьвята, мы павінны быць кансалідаванымі і трымацца нашай свабоды. Калі будзем падзеленыя, усіх зьнішчаць паасобку. Я сам адседзеў ні за што, колькі гадоў ужо суджуся. Але пакуль ня будзе прававой дзяржавы, так званыя „слугі“ працягнуць выціраць аб нас брудныя ногі».

Аляксей Туровіч кажа, што папулярнасьць на YouTube пакуль не апраўдваецца матэрыяльна, хоць ён і даслаў заяўку на «манэтызацыю» выкладзенай стужкі. Толькі атрымаў адказ, што «варыянт заахвочваньня разглядаецца».

Як адзначыў рэжысэр, пэўная сума не зашкодзіла б, каб зрабіць беларускі дубляж «Жоўтага пясочку» — у арыгінале стужка расейскамоўная.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Як судзілі Святлану Алексіевіч

Гэтак выйшла, што дзве леташнія даты засталіся ў ценю чорных навін мінулага года: 5 гадоў таму Святлана Алексіевіч стала першым беларускім нобелеўскім лаўрэатам, і 30 гадоў таму была апублікаваная...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася. У БССР, як і ў іншыя савецкія рэспублікі, пачала прасочвацца разнастайная інфармацыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

Апошнія навіны

    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM