• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
27.04.2018 | Кіно Літаратура

Фільм”Ирония судьбы…” і беларускі след

Калі ў гараджаніна майго пакалення, што расло на прадуктах савецкага ТБ, запытаць, адкуль прыйшла традыцыя 31 снежня наведваць лазню, абсалютная большасць з нас выдасць, што ад мастацкага фільма Эльдара Разанава па сцэнарыі Эміля Брагінскага “Ирония судьбы”.

Запытаем далей: а скуль Брагінскаму, продкі якога, мяркуючы па прозвішчы, паходзяць з Усходняй Беларусі, прыйшло ў галаву скіраваць сваіх герояў у лазню напярэдадні Новага года?

Правільны, імаверна, адказ

 Не выключана, правільна адкажа тут самае першае надрукаванае апавяданне Максіма Гарэцкага. З такімі радкамі ў другім абзацы тэксту:

“…у трыццаць першы дзень снежня, перад Новым годам, дзядзька Якуб, дамяўшы сваю няньку, выпаліў лазню, каторых у Мардалысаве на 25 двароў ёсць ажно дзве”.

Далей, як і ў фільме-аналагу ад Разанава, хіба што з невялічкімі адрозненнямі: “Іншы сядзеў непарушна, ушчаміўшы галаву паміж ног. Той шчыпаўся, той штурхаўся, той жартаваў – мацаў некага”. “Быў ціхі вечар. На высокім небе ззялі зорачкі, ліў пазычаным светам месяц. Скрыпеў пад нагамі снег. “Заўтра Новы год…”

Апавяданне Гарэцкага “У лазні” змясціла на сваіх старонках у лютым 1913 года віленская беларуская газета “Наша Ніва”. А напісаў яго Максім 31 снежня 1912-га, да таго ўжо зарэкамендаваўшы сябе “Нашай Ніве” як таленавітага і плённага карэспандэнта-фрылансера ў Горках.

Аўтар пісаў “У лазні”, калі гасцяваў у роднай вясковай хаце на калядных канікулах 1912-1913 гг. Маўляў яны “прайшлі ціха і спакойна”, а будучы класік “прыехаўшы з Горак… кніжкі чытаў, пісаў.” Пра тую цішыню і спакой, блізкія да шчаслівых тагачасныя ўзаемаадносіны ў роднай хаце і вёсцы Гарэцкі будзе пісаць у аповесці “Камароўская хроніка”, якую пачне ствараць у сібірскай высылцы амаль праз пару дзесяцігоддзяў – незадоўга да таго моманту, калі яго расстраляюць як “ворага народа”. Калі ж чытаць напісанае непасрэдна “па гарачых слядах” – у той жа вечар пасля падзей у ім, апавяданне – складваецца ўражанне якраз не цішыні і спакою, а напружання

аўтара, яго ўнутранага канфлікту, бадай, з усім сустрэтым тады чалавечым і рэчава-зямным асяроддзем.

 

Гармонія і дысгармонія лічбаў

У культавай “Иронии судьбы” колькасць мужчын і жанчын, наколькі памятаю, аднолькавая: па пяцёрках, як пры зонаўскім падліку. Мужчыны: галоўны герой, тры яго сябры ды апанент па жыцці Іпаліт. Жанчыны: былая каханая, новая каханая, сяброўкі новай каханай і мама галоўнага героя. Гармонія лічбаў, якая вядзе да гарманічнай падключкі і прагляду піплам.

У дэбютным аповедзе Гарэцкага – мноства мужыкоў. Якія, калі і не голыя ў пачатку сустрэчы чытача з імі, поўнасцю раздзяваюцца ў далейшым. Жанчына там толькі адна – маці галоўнага героя. І на ўсе яе дзеянні ды словы ў апавяданні адводзіцца адзін абзац на пяць з невялічкім радкоў блізка ад пачатку твора:

– Што ты гэта, Клімачка, – загаварыла яго маці. – Чаму ж табе не схадзіць у лазню? …тое-гэта, папарышся, костачкі пагрэеш свае, мо й на душы палягчэе крыху табе. Ідзі, ідзі, сынок.

Лягчэй галоўнаму герою ў лазні не робіцца. У выніку ў паходзе туды (і тое цалкам зразумела, калі малады чалавек – натурал і доўга не сустракае ні былой, ні новай каханай) яго адольваюць дэструктыўныя адчуванні, думкі і назіранні:

“Лазня… ліпела яна сабе на ўзгорку, і пакуль Клім узабраўся на гэты ўзгорачак, два разы паваліўся і абскрабаў аж да крыві руку аб мёрзлы снег”.

“…было гразна, нячыста, непрытульна”.

“Ліха іх ведае, як яны тут мыюцца”.

“– А та-а-атачка, а а-ай, а до-о-ос! – сквірчэў малы хлопчык як мага, на ўсю сілу, а добры бацька дзяржаў за шыю з пэўнасцю, што агоўтаецца, і гарачым, як полымя, венікам сцябаў з усіх бакоў.

– Дай спінку, дай жываток, йшчэ трошку, ну, ну, ну, дурненькі, не плач жа; дос, дос, не бойся… А то… камлём заеду, хочаш?.. – дабавіў ён урэшце і злаяўся.”

“другі, трэці, чацвёрты не грэбавалі і самай бруднай лаянкай. Аж прыкра зрабілася Кліму ад гідкіх слоў, што насіліся.”

“Клім палез, апёк ляжку на гарачым палку, плакаў… маюць лазню… каб яна… згарэла”.

“Свінні, а не людзі, – думаў ён, злосны на ўсё, бадай… Я вёз дамоў кніжкі, каб чытаць ім, а яны кожны вечар… гуляюць у карты… а на кніжкі не звярнулі ніякай увагі”.

“не маючы ўжо сілы вытрываць шалёнага жару, пары… таксама вялікага тлуму, гоману, лаянкі, выйшаў, як п’яны, у прымыльнік, схапіў адзежу і рупна, як слухаліся рукі, пачаў, не абдаўшыся і з прыліплым на целе лісцем ад веніка, надзявацца… Кашуля не надзявалася, нечым дрэнным пахла. Шапку шукаў Клім і ніяк не мог знайсці”.

 

Розніца і падабенства

Розніца паміж творам Максіма і фільмам Разанава-Брагінскага ў тым, што галоўны герой Гарэцкага – у сур’ёзным унутраным канфлікце з большасцю асяроддзя, але вонкава тое выражаецца маўклівасцю і збяганнем з лазні ў канцы. Ён – тыповы беларус.

Герой Разанава-Брагінскага ўнутрана адпавядае асяродкам, у якіх апынаецца: такі ж савецкі, да дробязі праяваў, чалавек. Пры тым, што ён з многімі ў фільме канфліктуе знешне і яго, што прыйшоў без запрашэння, больш не запрашаюць, а гоняць, – але прымаюць ізноў… Хаця, ён урэшце збягае (ды тут клічуць не столькі парывы душы, колькі абавязкі) – не факт, што пры магчымасці не будзе намагацца вярнуцца зноў і зноў. Галоўны персанаж фільма адлюстроўвае багацце і адметнасць наўрад ці беларускага характару – здольнасць напівацца да беспрытомнасці і вынікова дзейнічаць у тым стане, заломваць руку апаненту, танчыць на марозе, спяваць разнапланавыя песні, лячыць, вучыць, крытыкаваць, быць беспардонным і паводзіць сябе ў чужым доме як у сваім…

У героя Гарэцкага – беларуса – унутраны канфлікт і напружанне сублімуюцца ў векавую нязгоду з родным краем і філасофскае разуменне, што “Мой родны край, як ты ж мне мілы, Ўцяміць цябе не маю сілы…”

Рэвалюцыйнае выплюхванне эмоцый у фільме “Ирония судьбы” завяршаецца вяртаннем да выканання прызначаных савецкай сістэмай функцый у яе межах. І аніякай глыбіннай філасофіі, толькі такая, каб усе (ну, ці амаль усе) уцямілі. У лазні герой Разанава-Брагінскага проста атрымлівае тое, што належыць атрымаць функцыянальнаму шрубіку сістэмы пасля працы і перад выходнымі – задаваленне, расслабон і вырубон.

Як гаварыў галоўны адмоўны персанаж іншага культавага савецкага фільма, “Белое солнце пустыни”:

– Что ещё надо человеку, чтобы спокойно встретить старость?

Трагічны пазітыўны герой у тым жа фільме адказваў:

– За державу обидно!

Герой Гарэцкага паводзіць сябе дзесь і падобна, толькі што не пра дзяржаву думае, а пра радзіму, у якой імя значыць больш за яе межы, І біцца не лезе.

“І неяк невясёла-невясёла было Кліму… Думкі плылі, чапляліся адна за другую, роем мітусіліся ў галаве. “Беларусь, Беларусь, чым ты была і чаго ты, во, даждала?” – звінела ў адным баку. “І што з табою будзе?” – плыло ў другім.”

І хоць “зорачкі блішчэлі так хораша на небе. І скрыпеў снег… спахмурнеў Клім, сігаў шпарчэй па скрыпучым марозным снезе. Ляцела думка: “Мой родны кут, люблю цябе без меры!” – і забавілася яна, не ўцякала”.

Завяршаецца дэбютны Максімаў мастацкі твор хоць і не так, як згаданыя вышэй два культавыя фільмы, але аптымістычна:

– Ці не захварэла твая галава, Клім, пасля лазні? – спытаўся бацька.

– Палепшае, – адказаў сын.

 

Кніга Андрэя Мельнікава пра Максіма Гарэцкага і яго творчасць мае шанцы выйсці ўжо ў гэтым годзе ў серыі “100 выдатных дзеячаў”.

 

Андрэй Мельнікаў

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM