• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
28.04.2016 | Адукацыя

Фізіку ў 6 класе заменяць на ўрокі працы, АБЖ і мастацтва

З першага верасня ў школах чакаецца шэраг рэформ. Частка з іх тычыцца шостых класаў, якія замест фізікі будуць вывучаць… асновы бяспекі жыццядзейнасці і мастацтва. Дадасца і яшчэ адзін урок працы.

“Увесь гэты год у акадэміі паслядыпломнай адукацыі вядзецца перападрыхтоўка выкладчыкаў. То бок, да сваёй кваліфікацыі яны дадалі веды па іншых прадметах. Прадмет АБЖ будзе весціся з дапамогай спецыялістаў з розных структур — МУС, МНС. Выкладчыкі Сусветнай мастацкай культуры таксама пазнаёмяцца з новымі праграмамі і пройдуць перападрыхтоўку”, — распавядае прэс-сакратар Мінадукацыі Юлія Ваніна.

Наколькі лагічны крок Мінадукацыі ў дачыненні да прадмета “Фізіка”, Еўрарадыё запытала ў вядомага рэпетытара Яўгена Лівянта.

 

“Праграма, якая была па фізіцы ў 6 класе, базавалася на матэматыцы, якую праходзяць пазней. То бок, шасцікласнік не разумеў фізіку, якую яму выкладалі. Бо ён не валодаў тым матэматычным апаратам, які быў патрэбны па праграме для фізікі шостага класа. Ім давалі задачы з адмоўнымі лічбамі, з адмоўнымі ступенямі, а вучань гэтага не мог рабіць. І для таго, каб пакінуць фізіку ў шостым класе, трэба было ці памяняць праграму па матэматыцы, ці змяніць праграму па фізіцы. Яны ж больш простым шляхам прыбралі фізіку”.

Такім чынам, фізіку з новага навучальнага года пачнуць вывучаць з 7 класа, як гэта было ў 90-я. Урок “Мастацтва” (былая “Сусветная мастацкая культура”) апроч шостага з’явіцца ў пятым класе — дзецям не будуць задаваць хатняе заданне і ставяць адзнакі на ўроках.

Другаклашкі таксама будуць знаёміцца з АБЖ і яшчэ глыбей вывучаць беларускую мову — цяпер урокаў роднай і рускай мовы і літаратуры будзе пароўну.

“Пачнём з другіх класаў, праз год гэта будуць другія і трэція, потым другія-трэція-чацвёртыя, і паступова мы пяройдзем на аднолькавую колькасць гадзін вывучэння беларускай і рускай моў. У Беларусі дзве дзяржаўныя мовы, і мы вырашылі, што яны павінны быць у роўных умовах”, — тлумачыць галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Ірына Булаўкіна і дадае, што такім чынам ужо адбываецца “беларусізацыя” старэйшых класаў.

Маша Калеснікава, Еўрарадыё

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM