• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
07.12.2016 | Гісторыя

Францыск Скарына — пралетарскі першадрукар. Як у БССР святкавалі 400-годдзе беларускага друку

У 2017 годзе Беларусь збіраецца з размахам адзначыць 500-гадовы юбілей кнігадрукавання. Дзяржаўныя ўстановы і грамадскія аб’яднанні рыхтуюць шэраг мерапрыемстваў з нагоды выдання першай друкаванай кнігі палачанінам Францыскам Скарынай у Празе у 1517 годзе.

Ужо ў гэтым годзе адбыўся конкурс драматургічных твораў «Францыск Скарына і сучаснасць», а Нацыянальная бібліятэка ў межах кампаніі «500-годдзя беларускага друку» адкрыла праз інтэрнэт доступ да сканаў старажытных беларускіх кніг. Фіналам святкаванняў павінны стаць Дзень беларускага пісьменства, які ў 2017 годзе пройдзе ў Полацку. Цікава, што 91 год таму горад на Дзвіне ўжо прымаў падобнае мерапрыемства — 30 снежня 1925 года на радзіме Францыска Скарыны прайшлі святочныя ўрачыстасці з нагоды 400-годдзя беларускага друку.

Чаму 400-годдзе друку святкавалі 91 год таму, дзе планавалі паставіць помнік Скарыне і для чаго фатаграфавалі Полацк з аэраплана? TUT.BY раскажа сваім чытачам, як у савецкай Беларусі адзначалі юбілей беларускага кнігадрукавання.

Адным з першых, хто выказаў ідэю адзначыць у 1925 годзе 400-лецце беларускага друку, быў гісторык, літаратуразнавец і палітык Вацлаў Ластоўскі. На старонках свайго часопіса «Крывіч», які выдаваўся ў Каўнасе, Ластоўскі прапанаваў для юбілейнай даты ўзяць за адлік год выдання Францыскам Скарынай кнігі «Апостал» на тэрыторыі ВКЛ у Вільні ў 1525 годзе. Цяперашняе святкаванне 500-гадовага юбілею вядзе адлік ад першага выдання, здзейсненага Скарынай у чэшскай Празе ў 1517 годзе. Як гэта ні дзіўна, ідэю былога прэм’ер-міністра БНР хутка падхапілі у БССР. Ужо на пачатку 1925 года ў беларускай савецкай прэсе пачалі з’яўляцца артыкулы пра падрыхтоўку да святкавання юбілея кнігадруку.

Зацемка ў сакавіцкім нумары газеты «Савецкая Беларусь» пра святкаванне 400-годдзя беларускага друку ў Заходняй Беларусі. Наўмысна ці не, але рэдактары савецкай газеты абралі дату менавіта 25 сакавіка для абазначэння гэтай падзеі. Цяперашні чытач, дый абазнаны сучаснік пэўна здагадаліся б, што беларусы замежжа хутчэй за ўсё ў гэты дзень святкавалі зусім іншую падзею — а менавіта гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, якое адбылося ў 1918 годзе

У сярэдзіне 1920-х у БССР на афіцыйным узроўні пачала праводзіцца беларусізацыя — палітыка дзяржаўнага і культурнага будаўніцтва краіны ў нацыянальным ключы. У межах палітыкі беларусізацыі ствараліся беларускамоўныя школы, пераводзілася на беларускую мову справаводства, пашыралася выданне газет і часопісаў на беларускай мове, павялічыўся набор у партыйныя і савецкія органы, а таксама ў шэрагі Чырвонай арміі прадстаўнікоў карэннай нацыі, то бок беларусаў. Таму не дзіва, што свята беларускага друку вельмі добра ўпісалася ў тагачасныя рэаліі савецкай Беларусі. Адзначаць 400-годзе прыняліся на самым высокім узроўні. У вясну 1925 года пры Інстытуце беларускай культуры (у 1929 годзе рэарганізаваны у Беларускую акадэмію навук) была створана Скарынінская юбілейная камісія, якая займалася справамі арганізацыі ўрачыстасцяў.

Пра вынік працы Скарынінскай камісіі ІБК піша часопіс «Полымя» № 4 за 1925 год. Дарэчы, дакладная дата нараджэння Скарыны невядомая і дагэтуль. Версія, якую выказаў даследчык Мікола Шчакаціхін ў 1925 годзе, палягала ў тым, што першадрукар нарадзіўся у дзень сонечнага зацмення, што было бачна ў Полацку 6 сакавіка 1486 года. Пра гэта, па меркаванню даследчыка, сведчыць выява сонца і наплываючага на яго месяца, што размяшчаецца на знакамітай гравюры са Скарынай, а таксама на іншых яго кнігах. Сучасныя навукоўцы лічаць гэтую тэорыю рамантычнай, але невернай

 

Зацемка з газеты «Савецкая Беларусь». Арганізацыяй свята займаўся таксама і Народны камісарыят асветы. Святкаванне 400-годдзя планавалася правесці не толькі ў сталіцы БССР, але і ў раёнах і акругах

Сярод асноўных мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею беларускага кнігадруку, была арганізацыя Першай Усебеларускай выстаўкі. Падрыхтоўка да яе ішла амаль цэлы год, экспазіцыя выстаўкі была адчынена для наведвальнікаў 6 снежня 1925 года ў памяшканнях Камуністычнага ўніверсітэту па вуліцы Ўніверсітэцкай (цяпер Кірава) у Мінску. Свае працы на выставе паказалі як мастакі з БССР, так і творцы з іншых рэспублік СССР. Усяго на выставе было каля 1000 твораў жывапісу, графікі і скульптуры.

Будынак Камуністычнага ўнівесітэту імя Леніна, у якім у 1925 годзе праходзіла Першая Ўсебеларуская выстаўка, да рэвалюцыі належыў яўрэйскай мужчынскай вучэльні. Ён захаваўся да нашага часу і знаходзіцца па адрасу вул. Кірава, 21

Шэраг прац выставы быў прысвечаны першадрукару Францыску Скарыне. Так у экспазіцыі быў прадстаўлены бюст асветніка работы мінскага скульптара Абрама Бразера (1892−1942). Мінскі мастак Якаў Кругер (1869−1940) да выставы падрыхтаваў партрэт Ф. Скарыны, выкананы ў стылістыцы партрэтаў XVI стагоддзя.

Партрэт Францыска Скарыны работы Якава Кругера, 1925 год. Ілюстрацыя з асабістай калекцыі Алеся Сушы

Акрамя таго, беларускія мастакі ў 1925 годзе па загаду Інстытута беларускай культуры займаліся распрацоўкай так званага Скарынінскага шрыфту — стваралі кірылічны беларускі шрыфт для масавага ужытку на падставе графікі з кніг Францыска Скарыны. Першыя варыянты гэтага шрыфту выкарыстоўваліся пры афармленні плакатаў, кніг і часопісаў ужо ў 1925 годзе. Пазней шрыфт Скарыны быў ужыты на гербе БССР, зацверджаным у 1927 годзе.

Вокладка каталогу Першай Усебеларускай мастацкай выстаўкі з надпісам, зробленым шрыфтом Скарыны

Афармленне вокладкі часопіса «Асьвета» (выданне Наркамата асветы) з выкарыстоўваннем Скарынінскага шрыфту, 1925 год

Апісанне герба БССР у адным з нумароў часопіса «Беларускі піонэр» за 1927 год. Узгадваецца, што надпіс «Пролетары ўсіх краін, злучайцеся» і абрэвіятура «БССР» выкананы ў стылі Скарыны

У межах кампаніі святкавання 400-годдзя беларускага друку ўрадам БССР былі выдзелены сродкі на набыццё арыгіналаў 6 кніг скарынінскай бібліі, выдадзенай у Празе ў 1517−1519 гады. Сёння гэтыя кнігі знаходзяцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Зацемка з газеты «Савецкая Беларусь», 1925 год. Да 1926 года Беларуская дзяржаўная бібліятэка ўваходзіла ў склад БДУ таму называлася таксама і ўніверсітэцкай

У восень 1925 года Скарынінская камісія ІнБелКульта яшчэ не вызначылася з дакладнай датай святкавання юбілею, але пэўны шэраг мерапрыемстваў быў ужо акрэслены. Так планавалася, што асноўныя ўрачыстыя мерапрыемствы будуць праходзіць у Полацку, там жа збіраліся ўсталяваць памятную дошку і нават помнік Скарыне. Памятную дошку хацелі павесіць і ў Мінску. Да юбілейнай даты павінны быў выйсці зборнік навуковых прац прысвечаных жыццю і дзейнасці беларускага першадрукара. Таксама планавалася распаўсюдзіць звесткі пра Францыска Скарыну праз савецкія перыядычныя выданні. І калі ўзгаданы зборнік быў выдадзены толькі ў 1926 годзе, то азнаямляльныя артыкулы пра Скарыну з’явіліся ў беларускай прэсе ўжо ў 1925 годзе: матэр’ялы былі надрукаваны ў дзіцячым піянерскім часопісе «Беларускі піонэр», часопісе ЦК ленінскага камсамола «Малады араты», у выданні Наркамата асветы часопісе «Асьвета», у літаратурным часопісе «Полымя» і інш.

Зацемка з часопіса «Полымя» № 6 1925 года пра падрыхтоўку да правядзення Скарынінскіх дзён у БССР

Зацемка з таго ж нумару часопіса «Полымя» пра ўсталёўку ў Полацку на замкавай гары помніка Скарыне. Як сведчаць сучасныя полацкія краязнаўцы, працы па падрыхтоўцы помніка зацягнуліся і ён у выніку так і не быў пастаўлены. Першы помнік першадрукару ў горадзе на Дзвіне з’явіцца толькі ў 1974 годзе

Вокладка 14-га нумара часопіса сялянскай моладзі «Малады араты» прысвечанага дзейнасці Францыска Скарыны

У сувязі са значнасцю постаці Францыска Скарыны для беларускага кнігадруку савецкія ўлады БССР нават правялі шэраг перайменаванняў дзяржаўных устаноў і нават вуліцы ў Мінску ў гонар асветніка. Так, напрыклад, полацкая друкарня «Полацкі араты», якая выпускала рускамоўную газету «Полоцкий пахарь», з 1926 года стала называцца друкарня «Полацкі араты» імя Ф. Скарыны.

На плане Мінска 1934 года чырвоным пазначана вуліца, якая з 1926-га па 1933 год была названая ў гонар Скарыны. Невялічкая пакручыстая вулачка вяла з Верхняга гораду да Ніжняга рынку і называлася раней Казьмадзям’янаўскай, а ў 1933 годзе падчас згортвання беларусізацыі ў БССР была перайменавана ў гонар расійскага пісьменніка Дзям’яна Беднага. Дарэчы, схілы былой вулачкі Скарыны «засвяціліся» ў адным з першых беларускіх фільмаў «Кастусь Каліноўскі», знятым ў 1927 годзе

Не толькі мастакі і скульптары творча пераасэнсоўвалі вобраз Францыска Скарыны. Беларускія паэты і пісьменнікі ў 1925 годзе таксама прысвячалі першадрукару свае творы.

Полацкі паэт, адзін з заснавальнікаў першага літаратурнага аб’яднання ў БССР «Маладняк», Алесь Дудар надрукаваў свой верш прысвечаны Скарыне на старонках газеты «Полоцкий пахарь» (з 1926 года галоўная газета Полацкай акругі пяройдзе на беларускую мову і зменіць назву на «Чырвоная Полаччына»)

Зацемка з часопіса «Полымя» кажа пра стварэнне драматургам Міхасём Грамыка п’есы «Скарынін сын з Полацку» напрыканцы 1925 года

Галоўныя ўрачыстасці з нагоды 400-годдзя беларускага друку адбыліся ў Полацку 30 снежня, напярэдадні свята 25 снежня ў полацкім краязнаўчым таварыстве адбыўся агульны сход, прысвечаны юбілею.

Абвестка з газеты «Полоцкий пахарь»

Артыкул у газеце «Полоцкий пахарь» прысвечаны святкаванню 400-годдзя беларускага друку

Афіцыйныя мерапрыемствы па святкаванні юбілею беларускага друку не абмежаваліся толькі 1925 годам, праца над папулярызацыяй спадчыны Скарыны працягнулася і ў 1926 годзе. У гэтым годзе выйшаў у свет зборнік навуковых артыкулаў «Чатырохсотлецьце беларускага друку», над якім у Інстытуце беларускай культуры працавалі ўвесь мінулы год. У зборніку былі размешчаны працы такіх знакамітых беларускіх і расійскіх даследчыкаў, як Антон Ясінскі (1864−1933), Мацей Любаўскі (1860−1934), Уладзімір Пічэта (1878−1947), Мікола Шчакаціхін (1896−1940) і інш. У выданні было багата ілюстрацый, а вокладка мела арыгінальны выгляд — малюнак, зроблены ў эклектычным стылі, спалучаў элементы афармлення скарынаўскай Бібліі 1517 года, шрыфт Скарыны і савецкую сімволіку. Над вокладкай зборніку працавала настаўніца мастацкага тэхнікума ў Віцебску Марыя Лебедзева.

Вокладка зборніка «400-лецьце беларускага друку» (злева) і вокладка Бібліі Скарыны, надрукаванай у Празе ў 1517 годзе (справа)

Акрамя таго, спецыяльна для зборніка полацкім фатографам Юдэлем Бермантам быў зроблены шэраг фотаздымкаў Полацка. Каб зняць агульны від горада, фотамастак нават скарыстаўся аэрапланам.

Полацк, від з аэраплану. На фота ў цэнтры бачны былы езуіцкі касцёл Святога Стэфана, пабудавны ў 1750 годзе, які пасля паразы паўстання 1833 года быў аддадзены праваслаўным. Храм да нашага часу не захаваўся, ён быў зруйнаваны савецкімі ўладамі ў 1964 годзе

Цытадэльны вал у Полацку — рэшта замкавых умацаванняў XVI стагоддзя

Езуіцкі калегіўм у Полацку. Сёння ў будынках 1750 года размяшчаюцца карпусы Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта

1925 знакавы год для беларускай культуры. Веды пра Францыска Скарыну, першага беларускага друкара, дзякуючы пэўнай палёгцы ў ідэалогіі савецкай краіны, дайшлі, мабыць, да кожнай сялянскай хаты, да кожнага працоўнага закутка — так шырока асвятлялася дзейнасць першадрукара ў беларускай савецкай прэсе таго часу. Дзясяткі мастацкіх твораў і навуковых прац праслаўлялі прагрэсіўную дзейнасць ураджэнца Полацка. Безумоўна, такі «разгул нацыяналізму» спадабаўся далёка не ўсім. Ужо ў 1927 у бальшавіцкай партыі Беларусі пачаліся раздавацца крытычныя водгукі наконт палітыкі беларусізацыі і яе ўхілу ў бок нацыяналізму. У 1930 годзе па сфабрыкаванай справе аб «Саюзе вызвалення Беларусі» на лаве падсудных апынулася вялікая колькасць тых мастакоў, літаратараў, навукоўцаў і краязнаўцаў, якія яшчэ некалькі год да гэтага актыўна працавалі над захаваннем і распаўсюдам спадчыны Францыска Скарыны ў Беларусі і за яе межамі. Шмат хто з іх не перажыў тых хваляў рэпрэсій, што абрынуліся на краіну ў 1930-я гады.

Крыніцы: газеты «Савецкая Беларусь» (1925), «Полоцкий пахарь» (1925, 1926), часопісы «Полымя» (1925), «Асьвета» (1925), «Беларускі піонэр» (1927), зборнік «Чатырохсотлецьце беларускага друку» (1926).

Уладзімір Садоўскі, TUT.BY

Глядзіце таксама:

“Чатырохсотлецьце”: як беларусы святкавалі юбілей кнігадруку 90 гадоў таму

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы

Новы Час асвятляе топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы. Топчык на мяжы вар’яцтва, але ж, як ёсць. За апошнія паўгода былі затрыманыя больш за 32 тысячы беларусаў....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года

Беларусам, якія па палітычных матывах хочуць з’ехаць з краіны, прасцей за ўсё абраць Польшчу. У гэтай краіне па гуманітарнай візе можна легальна працаваць. Таму ў 2020 годзе туды з’ехалі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»

26 студзеня раніцай супрацоўнікі КДК прыйшлі да выдаўца, а таксама дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль», піша TUT.BY. Паводле папярэдняй інфармацыі, у кватэрах адбываюцца агляды...

valiancina_shauchenka
Грамадства

На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі

Артыст камернага хору Дзяніс Іваноў быў затрыманы ўчора, 25 студзеня ў Белдзяржфілармоніі, дзе ён працуе. Пра гэта Tut.by паведамілі яго калегі. Як распавялі калегі Дзяніса, яго затрымалі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM