• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
08.10.2008 | Адукацыя Грамадскі сектар

Фестываль нефармальнай адукацыі 2008

Мы чакаем Вас 10-12 кастрыніка 2008 года ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау дзеля таго, каб

1. Разгледзець фенамен нефармальнай адукацыі і яго значэнне дзеля развіцця асобы і грамадства.
2. Абмеркаваць перспектывы і накірункі развіцця нефармальнай адукацыі, прадстаўленай усімі формамі ўласнасці, як важнага складніка нацыянальнай сістэмы адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
3. Прадставіць арганізацыі, праграмы і праекты ў сферы нефармальнай адукацыі, абмяняцца досведам, усталяваць кантакты з новымі партнёрамі.

Фестываль 2008 – гэта выбітная магчымасць:

* Зрабіць рэкламу вашым лепшым праграмам. Бо яны будуць прадстаўлены не толькі калегам, але і вашым патэнцыйным кліентам, якія дзякуючы арганізаванай інфармацыйнай кампаніі змогуць не толькі пачуць пра вас альбо прачытаць у сродках масавай інфармацыі, але таксама наведаць прапанаваныя вамі пробныя курсы, трэнінгі і майстар-класы.
* Прэзентаваць шырокай аудыторыі і спецыялістам свае дасягненні, а таксама атрымаць прыз за лепшае выданне ці лепшы стэнд.
* Асэнсаваць, апісаць свой досвед і прадставіць яго прафесійнай супольнасці на старонках спецыяльнага выпуску часопіса “Адукатар”.
* Ініцыяваць новыя партнёрскія праекты з калегамі з Беларусі і іншых еўрапейскіх краін.
* І, нарэшце, правесці час весела, карысна і з задавальненнем!

Мы ўпэўнены, што толькі сумеснымі намаганнямі можам дасягнуць найбольш поўнай рэалізацыі мэтаў, пастаўленых намі ў 2006 годзе, калі група грамадскіх аб’яднанняў Беларусі ў супрацоўніцтве з Праграмай падтрымкі Беларусі выступілі з ініцыятывай правядзення традыцыйнага форума – Фестываля нефармальнай адукацыі.

Далучайцеся!

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ

Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць у сферы нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і іншых еўрапейскіх краінах.

Удзел у Фестывалі можа быць заяўлены ў наступных формах:

* аўтар паведамлення на секцыі, круглым стале;
* арганізатар майстар-класа, «дэманстрацыйнага курса», трэнінга;
* прэзентацыя кнігі альбо іншага выдання і ўдзел у конкурсе выданняў;
* прэзентацыя арганізацыі (падрыхтоўка стэнда і ўдзел у конкурсе на лепшы стэнд);
* публікацыя ў часопісе «Адукатар»
* вольны ўдзел.

Да публікацыі ў часопісе «Адукатар» прымаюцца тэксты асноўных паведамленняў, выступаў і прэзентацый, якія адбудуцца пад час пленарных паседжанняў, тэматычных секцый, круглых сталоў і майстар-класаў Фестываля. Матэрыялы артыкулаў разам з заяўкай на ўдзел у Фестывалі прадстаўляюцца ў электронным выглядзе да 15 жніўня 2008 года. Аб’ем артыкулу не павінен перавышаць 3000 словаў.

Да ўдзелу ў конкурсе выданняў прымаюцца публікацыі, прысвечаныя тым ці іншым аспектам нефармальнай адукацыі, у тым ліку тэарэтычныя, метадычныя, даведкавыя і інш. працы. Выданні, заяўленыя на конкурс, павінны быць перададзены ў аргкамітэт Фестываля да 10 верасня 2008 года ў колькасці 2 асобнікаў. Па пытанням перадачы выданняў неабходна звязвацца з кіраўніком тэхнічнай групы Фестываля Ірынай Капарыхай (кантактныя каардынаты гл. ніжэй).

Рэгістрацыйны ўнёсак за ўдзел у Фестывалі складае

Для беларускіх удзельнікаў:
у выпадку рэгістрацыі да 1 жніўня 2008 г. – 15 000 бел. руб.
у выпадку рэгістрацыі да 10 верасня 2008 г. – 25 000 бел. руб.

Для замежных удзельнікаў:
з пражываннем – 90 еўра
без пражывання – 30 еўра

Рэгістрацыйны ўнёсак дае права на поўную акрэдытацыю на Фестывалі. Поўная акрэдытацыя прадугледжвае атрыманне інфармацыйных матэрыялаў (у тым ліку спецыяльны выпуск часопіса «Адукатар»), месца для стенда арганізацыі/праекта, месца для правядзення майстар-класу альбо прэзентацыйнага курсу, кава-перапынкі, вячэры 10-га і 11-га кастрычніка, абед 12-га кастрычніка. Пражыванне іншагародніх удзельнікаў з Беларусі арганізуецца за кошт сродкаў Праграмы падтрымкі Беларусі. Поўную акрэдытацыю могуць атрымаць не больш за 2 асобы ад адной арганізацыі.

Звяртаем вашую ўвагу, што арганізатары не кампенсуюць траншпартныя выдаткі ўдзельнікаў.

Запоўненую ФОРМУ ЗАЯЎКІ (гл. дадатак) просім даслаць як мага раней, але не пазней за 10 верасня 2008 г.
__па электроннай пошце __nfest2008@gmail.com
альбо па факсу: +375 17 269-90-35

Даведкі па тэлефону: (029) 612-09-73 – Уладзіслаў Вялічка
(029) 151-93-97, 408-07-17 – Галіна Верамейчык
(029) 378-71-83, 509-47-88 – Ірына Капарыха

З 25 чэрвеня 2008 г. усю інфармацыю аб Фестывалі можна знайсці на сайце WWW.ADUKATAR.NET

АРГКАМІТЭТ ФЕСТЫВАЛЯ

Астрыд Зам дырэктар Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра, кіраўнік Бюро Праграмы падтрымкі Беларусі ФРГ (ППБ), доктар філасофіі
Уладзіслаў Вялічка выканаўчы дырэктар Грамадскага аб’яднання «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ»
Галіна Верамейчык выканаўчы дырэктар Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Адукацыя без межаў», каардынатар ППБ
Васіль Пронь дырэктар ТАА «Цэнтр крэатыўных тэхналогій «Квадратны апельсін»
Тобіас Кнуббен дырэктар Інфармацыйна – даследчай установы «Цэнтр міжнародных даследванняў»
Яніна Зінчанка сябра Беларускага маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Новыя твары”
Алена Касько сябра Беларускага маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Новыя твары”
Таццяна Пашэвалава старшыня рады дырэктароў Грамадскага аб’яднання «Цэнтр сацыяльных інавацый»
Ірына Капарыха выканаўчы дырэктар Грамадскага аб’яднання «Экадом»
Ірына Сямко каардынатар праграм Грамадскага аб’яднання «Экадом»
Лана Руднік сябра праўлення Грамадскага аб’ядання «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці сэктар»
Ягор Мароз старшыня ўправы Грамадскага аб’яднання «Фокус-група»
Алена Вялічка каардынатар праграм Грамадскага аб’яднання «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ», кіраўнік Рэсурснай праграмы навучальных гурткоў
Дзмітры Карпіевіч старшыня праўлення Грамадскага аб’яднання «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ», кандыдат гістарычных навук

Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага ўраду Германіі

Арганізацыі, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі Фестываля:

* Асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Фонд імя Льва Сапегі»
* Беларускае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне «Новыя твары»
* Беларуска-нямецкае сумеснае прадпрыемства «Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр»
* Гарадское грамадскае аб’яднанне «Цэнтар «Супольнасць»
* Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Сацыяльныя праекты»
* Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ»
* Грамадскае аб’яднанне «Жаночы незалежны дэмакратычны рух»
* Грамадскае аб’яднанне «Фокус-група»
* Грамадскае аб’яданне «Фонд «Адкрытае грамадства»
* Грамадскае арганізацыя «Хрысціянскае сяброўства дарослых і маладых»
* Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр сацыяльных інавацый»
* Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Трэці сектар»
* Грамадскае аб’яднанне «Экадом»
* Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ»
* Інфармацыйна – даследчая установа «Цэнтр міжнародных даследванняў»
* Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне «АКТ»
* Міжнароднае грамадскае аб’яданне «Адукацыя без межаў»
* Сацыяльна-педагагічнае грамадскае аб’яднанне «Чазенія»
* Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Цэнтр крэатыўных тэхналогій «Квадратны апельсін»

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM