Вядома, што на фэсце выступяць «Крама», «Нейра Дзюбель», IQ-48. N.R.M. пакуль думае.
Арганізатары называюць тры дні для правядзення Be Free. Але канцэрты будуць праходзіць хутчэй за ўсё толькі два (пятніцу-суботу). 22 жніўня, нядзеля, разлічаны на ад’езд дадому. Змены ў раскладзе фэсту выкліканы нязручнасцю трапіць у панядзелак ранкам на працу, як адбылося летась. Апошні выступ заканчваўся а 22 гадзіне. І выехаць у гэты час да Беларусі з Чарнігава можна было толькі на ўласным аўтамабілі альбо на замоўленым аўтобусе. Таму многія ад’язджалі нашмат раней. Тэкст цалкам.