• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
21.01.2021 | Грамадства

Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання

Гарадзенскага музыку, вакаліста гурта Pet Nihil Юрыя Лакціёнава міліцыянты за знойдзеныя ў багажніку аўтамабіля газеты «Гродненское время» абвінавачваюць па артыкулу 22. 9 адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, піша Радыё Рацыя.



Хлопца гвалтоўна затрымалі яшчэ ў снежні 2020 года, пры затрыманні яму закруцілі рукі і надзелі кайданкі, невядомыя ў цывільным крычалі, што «працуе Алмаз» (Спецыяльнае падраздзяленне па барацьбе з тэрарызмам).

Пасля затрымання, у хлопца на працы зрабілі дагляд, а дома — ператрус:

— У пратаколе я пазначыў, што знайшоў гэтыя газеты. Яны пазначылі, што інвалідам не з’яўляецца, дзяцей на ўтрыманні няма. Я напісаў, што інвалідам з’яўляюся, паказаў сваё пасведчанне. Яны яго ў мяне забралі і пачалі казаць, маўляў, гэта падробка.

Апроч гэтага ў хлопца забралі яго аўтамабіль і мабільныя тэлефоны. Юры спрабуе законнымі шляхамі вярнуць сабе канфіскаваную тэхніку.

— Можа ўжо прадалі, але павінна быць яшчэ недзе там. Мне яшчэ нічога не вярнулі. Адвакат мне паведаміў, што напісалі, маўляў гэтыя рэчы канфіскаваны для забеспячэння аплаты штрафу. Па закону яны маглі канфіскаваць максімум на 50 базавых, якія яны мне прад’явілі. То бок маглі забраць тэлефоны, бытавую тэхніку дома апісаць. Але машыну не мелі права канфіскоўваць, аднак яны яе канфіскавалі. Прычым я напісаў хадайніцтва аб вяртанні машыны, прыклаў медычныя дакументы, што мне машына патрэбная для перамяшчэння.

Пасля затрымання хлопцу стала кепска і яго забрала хуткая дапамога. У шпіталі, куды яго прывезлі пасля здачы аналізаў, было выяўлена, што ён хворы на COVID-19. Кантактамі першага ўзроўню Юры Лакціёнаў назваў супрацоўнікаў РАУС і людзей у цывільным, якія яго затрымлівалі.

 




Фота Сяргея Апановіча

Беларускае Радыё Рацыя

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў

У гэтым годзе 8 сакавіка свет у 110-ы раз адзначыць Міжнародны жаночы дзень. У нашай краіне гэта адно з самых любімых і масава...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы

Жонка сябры прэзідыума Каардынацыйнай Рады Максіма Знака, які амаль паўгода знаходзіцца пад вартай, распавяла «Белсату»...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц

Пасьля таго, як 5 сакавіка «Белсаюздрук» адмовіўся прадаваць папулярныя часопісы «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асьцярожна,...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў
    Каляндар
    Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура
    Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы
    Грамадства
    Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц
    Краіна
    Жанчыны эпохі БНР: выхад з гістарычнага ценю
    Літаратура
    «Закахацца можна ў мужчыну ў электрычцы. Народзіцца дзясятак вершаў, а ён не дазнаецца пра гэта». Гутарка з пісьменніцай Раісай Баравіковай
    Музыка
    «Трудна сначала, прыятна патом». Гурт «РСП» расказаў пра сваю адседку і турэмны альбом
    Культура
    Уладзімір Цэслер прысвяціў новы твор беларускім жанчынам
    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM