Беларускія рэп-выканаўцы Grom Grada і Angst прадставілі сумесны трэк з назвай “Разумей”, які ўпершыню гучаў увесну падчас паказу калекцыі “017” мінскага брэнда UND на Belarus Fashion Week. Над музыкай працаваў украінскі бітмэйкер Kurguz. Цікава, што ў якасць асноўнага сэмпла выкарыстаны наігрыш з песні гурта Крамбамбуля “Госці”.