• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
28.05.2020 | Маё права

Куды звярнуцца ахвярам хатняга гвалту?

У сучасным свеце людзі часцей за ўсё падвяргаюцца гвалту, як ні дзіўна, у сям'і. Для самых слабых і ўразлівых — для жанчын і дзяцей — рызыка стаць ахвярай сваіх блізкіх часта намнога вышэйшая, чым пацярпець ад чужых людзей. Каб дапамагчы ім, у Беларусі праходзіць штогадовая рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без гвалту!».

28-15_kopiya_copy.jpg

Дарэчы, ААН таксама нядаўна выказала занепакоенасць усплёскам гвалту ў сем'ях па ўсім свеце, які адбыўся ў сувязі з вымушанай самаізаляцыяй.

Што датычыцца нашай краіны, то людзі, якія сутыкнуліся з такімі праявамі, могуць бясплатна тэлефанаваць на нумар агульнанацыянальнай гарачай лініі для пацярпелых ад хатняга гвалту 8-801-100-8-801, прычым як з гарадскога тэлефона, так і з любога абаненцкага нумара А1. Кампанія А1 нядаўна падтрымала ініцыятыву Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) зрабіць званкі на гэтую гарачую лінію бясплатнымі для сваіх абанентаў. Такім чынам, у тых, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі, з'явілася больш магчымасцяў атрымаць своечасовую дапамогу — сацыяльную, псіхалагічную і юрыдычную.

— Званок на гарачую лінію для чалавека, які сутыкнуўся з гвалтам, — гэта першы крок на шляху атрымання падтрымкі, дапамогі і вырашэння праблемы, — кажа кіраўнік офіса ЮНФПА ў Беларусі Вольга АТРОШЧАНКА. — Часта ў пацярпелых узнікае адчуванне бездапаможнасці і безвыходнасці, у цяперашняй сітуацыі — у тым ліку і ў літаральным сэнсе. Таму так важна ведаць, з чаго пачаць, дзе шукаць дапамогу і куды можна звярнуцца ў пошуках падтрымкі і прафесійнай парады. Прыкладна 34 % кліентаў лініі — людзі старэйшага ўзросту, якія часцей за ўсё пакутуюць ад гвалту з боку дарослых сыноў і дачок. А сёння гэты гвалт узмацняецца, бо сем'і адчуваюць неспакой, эканамічны стрэс, праводзячы значна больш часу дома, у замкнёнай прасторы.

Дзе яшчэ можна атрымаць дапамогу?

Сёння любы чалавек, які трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю, у тым ліку пацярпеў ад гвалту, можа звярнуцца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Іх у краіне налічваецца 146, таксама ёсць два гарадскія цэнтры сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей — у Гомелі і Мінску.

Часовы прытулак ахвярам хатняга гвалту дае сетка крызісных пакояў. Усяго іх у краіне 136. Працуюць яны кругласутачна.

Такая паслуга аказваецца бясплатна і ўключае ў сябе выдзяленне спальнага месца з камплектам пасцельнай бялізны і, пры неабходнасці, забеспячэнне сродкамі асабістай гігіены, вадой і харчаваннем, паведамляюць у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Пры гэтым законам прадугледжана магчымасць забеспячэння часовага прытулку па месцы звароту незалежна ад месца рэгістрацыі або жыхарства. У выпадку экстраннай неабходнасці жанчына можа атрымаць прытулак нават пры адсутнасці ў яе дакумента, які сведчыць асобу. У перыяд пражывання ў крызісным пакоі пры неабходнасці таксама можа аказвацца дапамога па садзейнічанні ў працаўладкаванні, аднаўленні дакументаў, даецца псіхалагічная і прававая кансультацыя.

У 2019 годзе ў крызісных пакоях было размешчана 715 чалавек, у тым ліку 454 чалавекі, якія пацярпелі ад гвалту ў сям'і.

Тэлефонныя званкі на нумар 8-801-100-8-801 прымаюцца штодня з 8.00 да 20.00. Па аўторках і суботах на лініі дзяжурыць юрыст, у астатнія дні — псіхолаг.

Святлана Бусько, Звязда


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM