• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
27.12.2012 | У краіне Культура Беларуская мова

«Габрэй» ці «жыд» – як слушна казаць па-беларуску?

Гэтае пытанне было навеянае скандалам, які разгарэўся нядаўна ва Украіне. Дэпутат Мірашнічэнка, тлумачачы выказванні галівудскай актрысы Мілы Куніс яе паходжаннем, назваў яе «жыдоўкай». Пазней аналіз украінскага Мінюста не выявіў у словах «жыд» і «жыдоўка» нормаў, якія б забаранялі іх ужыванне. Пакінуўшы ўбаку яўна антысеміцкую сутнасць скандалу, мы вырашылі даведацца: як успрымаецца спрадвечна нейтральны этнонім «жыд» у сучаснай беларускай мове?

 Яўген Ліпковіч, блогер: «Не варта казаць «жыд», калі гэта не падабаецца габрэйскай супольнасці»

У нас таксама быў такі прэцэдэнт, калі памяць мне не здраджвае. Быў суд праз нейкія публікацыі, якія прадстаўнікі габрэйскай супольнасці Беларусі палічылі абуральнымі. У тым ліку і за выкарыстанне намінацыі «жыд» у абразлівым сэнсе. Тады аргументы адказчыкаў, а сярод іх быў на той час яшчэ дэпутат Вярхоўнага Савета, паслядоўны змагар з сіянізмам Сяргей Касцян, даводзілі, што слова «жыд» не абразлівае. Я не памятаю, чым скончыўся той судовы працэс, але ўрэшце ўладальнік выдавецтва «Праваслаўная ініцыятыва» быў асуджаны нават Беларускай праваслаўнай царквой, якая адмовілася мець з ім справу.

Што да выкарыстання ў беларускай мове слова «жыд», я думаю, што калі габрэйскай супольнасці не будзе падабацца, то па-добраму не варта яго выкарыстоўваць, якімі б гістарычнымі рэаліямі і лінгвістычнай неабходнасцю гэта ні абгрунтоўвалі. Але калі абшчына пагодзіцца – то чаму б і не.

Ніхто ж не выкарыстоўвае ў дачыненні да беларусаў слова «бульбаш», разумеючы, што гэта можа закрануць нацыянальныя пачуцці. Так і з «жыдом» – справа далікатная.

 

Павал Касцюкевіч, перакладчык ізраільскай літаратуры: «Праблема слова «жыд» – у ступені самадастатковасці беларускай мовы»

“Жыд”, “жыдоўка” – спрадвечныя беларускія і ўкраінскія словы. Словы “яўрэй”, “габрэй” і “гэбрай” – больш познія, якія стварыліся шмат у чым пад уплывам расійскай мовы.

У расійскай жа мове, як вядома, існуе моцны падзел: слова “жид” негатыўна афарбаванае, а “еврей” – нейтральнае. І паколькі фармаванне літаратурнай беларускай і ўкраінскай мовы ішло пад пільным наглядам расійскіх моўных уладаў і пад уплывам літаратурнай расійскай мовы, гэты падзел на “жыда” і “габрэя” пераскочыў да нас і да ўкраінцаў.

Ведаю шмат людзей, – нават прагрэсіўна настроеных – якія крыўдуюць на слова “жыд”, і шмат тых, якія ставяцца да гэтага слова нармальна. І як правіла гэты падзел праходзіць па мяжы “рускамоўны-беларускамоўны”: першыя і чуць не хочуць (нават у беларускім маўленні з чужых вуснаў) словаў “жыд” і “жыдоўка” (бо яны пад уплывам расійскай натуральна рэжуць ім вуха), а другія ставяцца збольшага нармальна.

Вось жа, праблема слова “жыд” у беларускай мове – не праблема беларуска-жыдоўскіх стасункаў, а праблема самастойнасці, самадастатковасці (самасці) беларускай мовы ў РБ, з якімі, як мы ўсе цудоўна ведаем, не ўсё ладна. Наколькі беларускае грамадства гатовае да слова “жыд”, настолькі яно гатовае да публічнай беларускай мовы, скажам, у справаводстве, войску, у штодзённым жыцці.

Цікава, што ў іўрыце ёсць два словы: “егуды”, ад якога ў іншыя мовы фактычна пайшлі словы “юдэ” і “жыд”, ды “іўры”, ад якога паходзяць “яўрэй” і “габрэй”. Абодва гэтыя словы ў сучасным ізраільскім іўрыце маюць нейтральную афарбоўку, прычым больш ужывальным у апошнія гадоў шэсцьдзесят зрабілася першае, “егуды”.

P.S. А-а, і зусім забыўся: ёсць яшчэ словазлучэнне “бнэй-ісраэль” – “сыны Ізраіля”, але ізраільскім феміністкам гэтая саманазва даўно далася ў знакі.

 

Юрый Зісер, заснавальнік партала TUT.BY: «Калі мы хочам у Еўропу, то старую назву этнасу мусім пакінуць гісторыкам»

Так, фармальна адказ украінскага Мінюста правільны: такія словы ва ўкраінскай мове сапраўды ёсць. У беларускай – таксама. Не існуе і заканадаўчых нормаў, якія забараняюць ўжыванне гэтых словаў (зрэшты, як і любых іншых, нават нецэнзурнай лаянкі: у заканадаўстве фігуруе паняцце «абраза»). Але фармальная наяўнасць якога-небудзь слова ў мове яшчэ не робіць дарэчным яго ўжыванне ў любой сітуацыі. Мы маем справу з распаўсюджанай ва ўсіх мовах свету з’явай змены семантыкі слова ў часе. Так, у ХІХ стагоддзі слова «жыд» гучала звыкла разам з «маскалём» і ў беларускай, і ва ўкраінскай мове. Аднак цягам ХХ стагоддзя ва ўсходнеславянскіх мовах сфармавалася адназначная негатыўная семантыка слова «жыд» (дарэчы, разам з «маскалём»). Цяпер габрэі, якія жывуць ва Усходняй Еўропе, успрымаюць слова «жыд» выключна як абразу. У 70-х гадах у падручніку ўкраінскай літаратуры, па якім я вучыўся ў львоўскай школе, у тэкстах «Кабзара» Шаўчэнка былі прапушчаныя радкі і цэлыя строфы са словам “жыд”, замест іх стаяла шматкроп’е. З прыроднай цікаўнасці я ўзяў у бібліятэцы арыгінал і жахнуўся сваім адкрыццям. Настаўніца (прычым вельмі талковая) патлумачыла, што цяпер гэта абраза, але ў часы Шаўчэнкі так было прынята называць габрэяў, гэта было літаратурнае слова. Я гэта зразумеў тады і разумею цяпер. Але мне ад гэтага ні тады, ні цяпер не лягчэй.

Таму ўсё ж такі, да магчымай прыкрасці людзей, якія спрабуюць павярнуць гісторыю назад і падмяніць сучасную беларускую мову яе архаічнымі варыянтамі, ім давядзецца называць габрэяў габрэямі як мінімум у прысутнасці апошніх, а калі яны лічаць сябе культурнымі людзьмі – то і за вочы. Нават іранічнае «бульбашы» ў дачыненні да беларусаў і блізка не мае такой моцнай негатыўнай канатацыі, як «жыды» да габрэяў. І калі мы хочам у Еўропу, то з трох назваў этнасу (“яурэй”, «габрэй» і «жыд») мусім выкарыстоўваць два нейтральныя, а старую назву з ХІХ стагоддзя пакінуць гісторыкам. Дарэчы, абодва нейтральныя варыянты маюць еўрапейскія карані, а навука аб габрэях і іх культуры ў большасці еўрапейскіх моваў называецца гебраістыкай.

Трэба заўважыць, што аналагічны паліткарэктны тэрмін у ЗША ў дачыненні да чарнаскурых – «афраамерыканцы», а агульнаўжывальнае раней слова «негр» у апошнія дзесяцігоддзі пачало лічыцца абразай. Цяжка сабе ўявіць, каб афраамерыканец не абразіўся за «негра». Яшчэ і ў суд пацягне. І выйграе. Прынамсі, у ЗША. А ва Украіне, як бачым, ёсць варыянты: іх Мінюст не пасаромеўся адкрыта ўстаць на абарону дэпутата-антысеміта (выказванне Мірашнічэнкі, дзе ён тлумачыць словы галівудскай актрысы яе паходжаннем, безумоўна, носіць антысеміцкі характар, а абмяркоўваць слова «жыдоўка» ў яго выказваннях наогул не мае сэнсу, бо антысеміцкая сутнасць захавалася б нават пры выкарыстанні нейтральнага «габрэйка»). Спадзяюся, у Беларусі габрэяў ніколі не будуць называць жыдамі ні на якой мове.

 

Падрыхтавала Аляксандра Дорская

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў

У гэтым годзе 8 сакавіка свет у 110-ы раз адзначыць Міжнародны жаночы дзень. У нашай краіне гэта адно з самых любімых і масава...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы

Жонка сябры прэзідыума Каардынацыйнай Рады Максіма Знака, які амаль паўгода знаходзіцца пад вартай, распавяла «Белсату»...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц

Пасьля таго, як 5 сакавіка «Белсаюздрук» адмовіўся прадаваць папулярныя часопісы «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асьцярожна,...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў
    Каляндар
    Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура
    Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы
    Грамадства
    Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц
    Краіна
    Жанчыны эпохі БНР: выхад з гістарычнага ценю
    Літаратура
    «Закахацца можна ў мужчыну ў электрычцы. Народзіцца дзясятак вершаў, а ён не дазнаецца пра гэта». Гутарка з пісьменніцай Раісай Баравіковай
    Музыка
    «Трудна сначала, прыятна патом». Гурт «РСП» расказаў пра сваю адседку і турэмны альбом
    Культура
    Уладзімір Цэслер прысвяціў новы твор беларускім жанчынам
    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM