• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
23.11.2016 | Грамадскі сектар

“Галоўнае — навучыць людзей, якія займаюцца сацыяльным прадпрымальніцтвам, камерцыйнаму мысленню”

Хочаце дапамагаць людзям праз удзел у сацыяльных праектах і пры гэтым зарабляць грошы на вядзенне гэтых праектаў? Вам у сацыяльныя прадпрымальнікі. На выходных прайшоў стартавы трэнінг праграмы навучання сацыяльнаму прадпрымальніцтву Biz4all, а таксама прэзентацыя ідэй сацыяльнага бізнесу.

Biz4all — першая ў Беларусі бясплатная, спецыяльна адаптаваная праграма навучання сацыяльнаму прадпрымальніцтву. Мэта праекта — стварыць міжнародную праграму па навучанні сацыяльнаму прадпрымальніцтву з выкарыстаннем досведу дыяспары беларускага замежжа. Праграма праекта прадугледжвае некалькі модуляў і блокаў, адзін з якіх — дзевяцімесячная праграма афлайн- і анлайн-навучання для беларускіх сацыяльных прадпрымальнікаў, якія хочуць стварыць свой карысны бізнес.

Агулам было атрымана 206 заявак, удзел узяло каля 600 чалавек. На сустрэчу другога этапу сабралася каля 62 каманд (гэта больш за 100 чалавек), аўтараў самых розных сацыяльных праектаў.

http://budzma.by/wp-content/gallery/biz4all/IMG_3585.jpg

Клубы для пенсіянераў, кавярня, у якой будуць працаваць людзі з інваліднасцю, стварэнне інтэрнэт-пляцоўкі з гісторыямі сем’яў, сацыялізацыя людзей — былых зняволеных, бясплатны пракат велапрыставак для інвалідаў-вазочнікаў, стварэнне рэгіянальнага прадпрыемства па вытворчасці яблычнага сыру, паслугі па дызайнерскім упрыгожанні пад’ездаў, арганізацыя кросаў для сем’яў з дзецьмі — інвалідамі-вазочнікамі — гэта толькі маленькі адсотак ідэяў, прадстаўленых на семінары.

Каманды змагаліся за наступны этап праграмы — магчымасць удзелу ў спецыяльнай школе. У выніку ўсе яны былі прызнаныя вартымі працягваць навучанне. Найлепшымі былі названыя праекты па наладжванні продажу звязаных бабулямі шкарпэтак, а таксама прадпрыемства па пошуку пажылых людзей на пенсіі — “бабуляў на гадзіну” для дзяцей, якім патрэбныя нянькі.

Журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі “ОДБ Брусель”, talaka.by, Social Weekend, EPAM systems, TNU Network University i інш., ацэньвалі сацыяльную і маркетынгавую вартасць праектаў.

Таксама трэба адзначыць, што 24 прадстаўнікі беларускай дыяспары, якія жывуць і працуюць за мяжой, маюць заходнюю адукацыю і працуюць у бізнесе, пагадзіліся быць ментарамі для камандаў. “Вельмі важная не толькі адукацыя, але і ментарская падтрымка ад людзей, якія нечага дамагліся ў бізнесе. Ментарскай падтрымкі заўсёды не хапае, і наша праграма яе прапануе”, — адзначыла Алёна Ліс, старэйшы праграмны менеджэр “ОДБ Брусель” (Бельгія).

http://budzma.by/wp-content/gallery/biz4all/IMG_3463.jpg

“Мая місія — развіваць сацыяльнае прадпрымальніцтва ў Беларусі. Калі я сюды прыехала, я пабачыла шмат добрых людзей з добрымі ідэямі, якія не ведалі, як з імі працаваць, — пракаментавала свой унёсак у ажыццяўленне праекта Маша Чаракова, кансультант “ОДБ Брусель” па пытаннях сацыяльнага прадпрымальніцтва, укладальніца праграмы biz4all, аўтарка “Гэта Беларусь, дзетка!”. — Я чатыры гады таму распачала SocStarter — пры дапамозе гэтай праграмы мы навучалі каля 60 сацыяльных прадпрымальнікаў, сярод іх былі самыя розныя людзі — эколагі, прадстаўнікі арганізацый людзей з інваліднасцю і інш. І я зразумела, што трэба рабіць праект больш маштабным, бо ёсць вялікі запыт. Але самае галоўнае — навучыць людзей, якія хочуць займацца сацыяльным прадпрымальніцтвам, камерцыйнаму мысленню”.

Герд Юнэ, прафесар, старшыня Фонду TNU Network University (Амстэрдам, Нідэрланды), сябар журы Biz4all, распавёў, што прадстаўленыя беларускія праекты сацыяльнага бізнесу крыху адрозніваюцца ад нідэрландскіх: “У вас шмат ідэяў, накіраваных на дапамогу старым людзям, у маёй жа краіне дзяржава стабільна падтрымлівае гэтую частку насельніцтва, таму праекты такога кшталту не вельмі патрэбныя. Увогуле, усё залежыць ад таго, як дзяржава арганізоўвае сацыяльную сферу, якія лакуны пакідаюцца для грамадскіх арганізацый”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/biz4all/IMG_3743.jpg

Марселін Брэдвельд, міжнародная трэнерка, кансультантка па развіцці стартапаў (Утрэхт, Нідэрланды), крыху распавяла пра свой удзел у праграме: “Мая галоўная задача — перавесці ідэі людзей, якія хочуць займацца сацыяльным прадпрымальніцтвам, у сферу бізнесу, каб яны разумелі, як далей развіваць іх праекты. Для гэтага я праводзіла розныя воркшопы, напрыклад, “marshmallow challenge” — перад удзельнікамі ставілася задача пабудаваць устойлівую вежу са спагеці, нітак і стужак, а на вяршыню пакласці маршмэлаў, усё за 20 хвілін. Звычайна ўдзельнікі шмат размаўляюць, у іх застаецца мала часу на вежу. Да ўсяго, калі яны кладуць на самы верх маршмэлаў — вежа рассыпаецца. Яны не думаюць адразу, што маршмэлаў — цяжкі, а спагеці крохкія. Таму вельмі важна тэставаць ідэю на рынку і толькі пасля брацца за нешта новае, пасля зноў тэставаць і г.д. У Нідэрландах мы маем рашэнні розных сацыяльных праблемаў, трэба толькі іх адаптаваць да сітуацыі ў вашай краіне”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/biz4all/IMG_3610.jpg

Biz4all — праграма, якую арганізуе “ОДБ Брусель” (Бельгія) у партнёрстве з TNU Network University (Нідэрланды), міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, а таксама Беларускага моладзевага грамадскага аб’яднання “Новыя твары” пры падтрымцы ЕС.

 

Аляксандра Дварэцкая

Фота: Алена Казлова


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Кіно

Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?

valiancina_shauchenka
Грамадства

Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы

Новы Час асвятляе топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы. Топчык на мяжы вар’яцтва, але ж, як ёсць. За апошнія паўгода былі затрыманыя больш за 32 тысячы беларусаў....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года

Беларусам, якія па палітычных матывах хочуць з’ехаць з краіны, прасцей за ўсё абраць Польшчу. У гэтай краіне па гуманітарнай візе можна легальна працаваць. Таму ў 2020 годзе туды з’ехалі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»

26 студзеня раніцай супрацоўнікі КДК прыйшлі да выдаўца, а таксама дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль», піша TUT.BY. Паводле папярэдняй інфармацыі, у кватэрах адбываюцца агляды...

Апошнія навіны

    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM