• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
14.11.2017 | Літаратура

Галоўнае — не баяцца: Лілія Брандабоўская пра «Кабарэ на сцэне і ў жыцці»

У даўнім 1991 годзе, у першы дзень жнівеньскага путчу ў Маскве, у кабінет тагачаснага непрацяглага і напалоханага галоўнага рэдактара газеты «Знамя юности» (П.В.) увайшоў тагачасны ж цэкоўскі лектар (Э.С.) і выклаў на стол рукапіс свайго свежанькага артыкула з пераможным загалоўкам «Конец Горбостройки!». Тым, хто быў дарослым у той час, не трэба тлумачыць, што гэта азначала.

Літаральна праз хвіліну ў кабінет увайшоў Сямён Букчын, тады сталы аўтар вострай публіцыстыкі ў газеце. З ходу паціснуўшы рукі знаёмым (і незнаёмаму Э.С.), ён паклаў свой артыкул на стол галоўрэда, а той назваў Э.С. па прозвішчы. Адыёзныя матэрыялы апошняга людзям былі знаёмыя, а ў твар ведалі нямногія… Без прамаруджвання Букчын шчодра паліў вадою з рэдактарскага графіна і жорстка працёр аркушам паперы сваю правую руку пад ціхі стогн абамлелага П.В.: «Сямён Уладзіміравіч… Дыван…»

Гэты пісьменнік умее называць свае кнігі трапна: «Хроніка суверэннага балота», «Развітанне са славянкай», «Запіскі пераможанага» … І, нарэшце, «Кабарэ на сцэне і ў жыцці» — трапна абумоўліваецца сэнс і тон гутаркі, але ж і тоіцца нейкі кручок, які абуджае цікавасць. І, заўважым, ніколі не ашукваюцца чаканні. «Нататкі на тэмы тэатра, літаратуры і кіно», — так сціпла вызначыў жанр «Кабарэ…» яго аўтар (хоць «сціпласць» не ўваходзіць у пералік яго талентаў) значна шырэйшы і глыбейшы за заяўленую тэму. Сабраныя разам «тэксты», напісаныя за апошнія гады, палемічныя артыкулы, памфлет, фельетон, матэрыялы на літаратурныя тэмы і разборы тэатральных спектакляў (калі можна назваць «проста рэцэнзіяй» свабодную гутарку быццам бы зусім без пэўнага плана, дзе суразмоўца радуецца, засмучаецца, раіць — і прыводзіць нас разам з сабою да прадуманай, моцна аргументаванай высновы!).

Ён нагадвае — ды не нагадвае, а патрабуе ад чытача — памятаць заклік Алеся Адамовіча, свайго сябра, выдатнага чалавека і пісьменніка, — «Не бойцеся!». Але ж перш за ўсё трымаецца гэтага прыказання сам!

Ужо нямала гадоў на старонках розных выданняў мы сустракаем нейкае падабенства «рэцэнзіі», дзе аўтар, адкідаючы тое, што яму перашкаджае «самавыявіцца», з дуляй і цукеркай у кішэні выплясвае на тэатральным опусе, а ўсё радзей — непрадузяты разбор, дзе «ўсё звязана з усім» і мэта — не сябе прад’явіць, а паклікаць у залу гледачоў і падумаць разам. Калі б хоць час ад часу тэатр, рэжысёр і акцёры маглі прачытаць аналіз сваёй працы, такі як у водгуках Букчына на спектаклі Рускага, Купалаўскага або Тэатра лялек! Нягледзячы на, бывае, бесстароннія ацэнкі. Староннія? — Так. Але і доказныя, і аргументаваныя, напісаныя выразна, без аглядкі, без эківокаў, чытаць якія невымоўнае задавальненне.

Вакол «Аўтамата з газіроўкай з сіропам і без» Уладзіміра Някляева разгарнулася была шуміха: яшчэ да спрэчак прыняліся даказваць, што ўсё тут праўда, праўда і нічога, акрамя праўды. Я жыла ў Мінску і ў той жа час. І пра «Хадзееўскі гурток» ведала не па чутках. І — «Я не суддзя, я сведка веку» — адчуваючы самую глыбокую павагу да аўтара, паэта і чалавека, шмат у чым у гэтым «Мінскім рамане» сумняваюся, ды і проста не веру. Тым больш, што лёсы ўдзельнікаў мне таксама вядомыя, у тым ліку і зламаныя…

…Свабодным абыходжаннем са словам сёння нікога не здзівіш. Гэтым лёгка тлумачаць неахайнасць у маўленні і думцы: затое ўсім зразумела, і ўсіх ўраўноўвае. І — як крынічнай вады напіцца — тут, у гэтай кнізе, пануе Слова — ёмістае слова адукаванага, гатовага падзяліцца з намі сваімі ведамі суразмоўцы, які піша свабодна — бо думае свабодна, вырашае для сябе — свабодна. Яго «зброя» — унутраная свабода, жывая думка, сумленне.

Такія вось «нататкі» сабраны ў новай кнізе Сямёна Уладзіміравіча Букчына. Іх значна больш, чым пералічана, але кожная і ўсе разам, па-мойму, пра галоўнае, а галоўнае тут — «Не бойцеся!».

Сустрэча з аўтарам, падчас якой Сямён Букчын будзе падпісваць сваю кнігу «Кабарэ на сцэне і ў жыцці», пройдзе 17 лістапада з 17 да 19 гадзін у краме «Акадэмкніга» (Менск, праспект Незалежнасці, 72).

Лілія Брандабоўская, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM