• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
23.11.2018 | Музыка

Галоўны прыз — шкляны мікрафон. 10 фактаў пра дзіцячую «Эўравізію», фінал якой праходзіць у Менску

Міжнародны дзіцячы конкурс песьні «Эўравізія-2018» пройдзе 25 лістапада ў Менску. Пра значнасьць падзеі для краіны сьведчыць той факт, што Аляксандар Лукашэнка асабіста прыняў юных выканаўцаў у Палацы Незалежнасьці. Спаборнічаць будуць прадстаўнікі 20 краінаў з 18 магчымых, а сьпявачка з Аўстраліі Джаэль Ўена пазмагаецца за галоўную ўзнагароду «Эўравізіі» ўжо чацьвёрты раз. Беларус Даніэль Ястрэмскі будзе выконваць кампазыцыю «Time» на расейскай і ангельскай мовах – паведамляе Свабода.

1. Беларусь прымае ў сябе «Эўравізію» другі раз

Дзіцячая «Эўравізія» праводзіцца з 2003 году. Сёлета Беларусь прымае ў сябе конкурс другі раз, упершыню конкурс праводзіўся ў Менску ў 2010 годзе. У адрозьненьне ад дарослай «Эўравізіі», краіна — пераможца дзіцячага конкурсу не атрымлівае аўтаматычнага права на правядзеньне яго налета.

Менск-арэна
Менск-арэна

2. Пастаянная ўдзельніца «Эўравізіі» — Аўстралія. Хто яшчэ можа браць удзел у конкурсе

У дзіцячым конкурсе песьні «Эўравізіі» могуць удзельнічаць краіны, якія ўваходзяць у Эўрапейскую вяшчальную раду або ў Раду Эўропы. Таксама могуць удзельнічаць і дзяржавы, разьмешчаныя ў Азіі — Армэнія, Азэрбайджан, Грузія, Ізраіль, Кіпр; і ў Эўропе, і ў Азіі — Расея і Казахстан; і краіна паўднёвага паўшар’я — Аўстралія.

Усяго ў конкурсе ў розны час бралі ўдзел 37 краін.

3. 20 краін з 18 магчымых — сёлета рэкордная колькасьць удзельнікаў

Паводле правілаў дзіцячай «Эўравізіі», у конкурсе могуць браць удзел да 18 краін (у 2010 годзе, калі Беларусь упершыню прымала форум, у ім спаборнічалі 16 дзяржаў). Аднак гэтым разам арганізатары зрабілі выключэньне для Ізраілю як краіны — пераможцы дарослай «Эўравізіі-2017», і Ўкраіна, якая заяўляла пра адмову ад удзелу ў конкурсе з прычыны фінансавых цяжкасьцяў, вярнулася ўжо пасьля дэдлайну падачы заявак.

 Сёлета дэбютуюць Казахстан і Ўэльс. Таксама вернуцца Азэрбайджан, Ізраіль і Францыя. Кіпр удзельнічаць у конкурсе адмовіўся.

Беларусь удзельнічае ў дзіцячым конкурсе з 2003 году, у дарослым — з 2004-га.

4. У трох з 16 конкурсаў беларусы сьпявалі на роднай мове

У асноўным беларускія дзеці сьпяваюць на конкурсе па-расейску. Толькі тройчы выконваліся песьні па-беларуску:

  • 2003 год, «Танцуй», Вольга Сацюк, 4-е месца.
  • 2004 год, «Сьпявайце са мной», Ягор Ваўчок, 9-е месца.
  • 2014 год, «Сокал», Надзея Місякова, 7-е месца.

5. Даніэль Ястрэмскі будзе сьпяваць «Time» па-расейску і па-ангельску

14-гадовы Даніэль Ястрэмскі, які прадстаўляе Беларусь, нарадзіўся ў ЗША, але жыве ў Менску, будзе выконваць кампазыцыю «Time» па-ангельску і па-расейску.

Даніэль — пераможца рэспубліканскага конкурсу юных выканаўцаў «Маладзічок», выступаў ад Беларусі на дзіцячай «Новай хвалі», праходзіў кастынгі ў тэлешоў «Украіна мае талент» і «Голас. Дзеці», вучыўся ў эстраднай акадэміі Ігара Крутога.

6. Скандалы з нацыянальнымі адборамі

З 2003-га па 2013 год на дзіцячай «Эўравізіі» было толькі тэлеглядацкае галасаваньне, а з 2014 году — 50 на 50 (журы і тэлегледачы).

Гэта часам выклікае скандалы, як сёлета зь фіналістам нацыянальнага конкурсу Даніэлем Ястрэмскім. Ён атрымаў максымальную колькасьць галасоў ад тэлегледачоў, нягледзячы на тое, што журы яму аддало толькі 4 балы (пры максымальных 12). Гэта дазволіла яму абысьці на 1 бал найбліжэйшую канкурэнтку Марыю Жыліну.

Удзельнікі нацыянальнага адбору засталіся незадаволеныя гэтым вынікам і напісалі адкрыты ліст на імя старшыні Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта, што ня згодныя з накруткамі SMS-галасаваньня.

7. «Менск-арэна» ўмяшчае 15 тысяч гледачоў, усе квіткі распрададзеныя

Месцам правядзеньня фіналу «Эўравізіі», як і ў 2010 годзе, стане самая вялікая пляцоўка Беларусі — спартова-забаўляльны комплекс «Менск-Арэна», які можа ўмясьціць 15 тысяч гледачоў. Квіткі на фінал распрададзеныя, каштавалі яны даволі дэмакратычна — ад 5 да 11 рублёў.

Дызайн сцэны, на якой пройдзе конкурс, распрацавала беларуская мастачка Галіна Гоманава. Паводле задумы аўтаркі, адзіная кампазыцыя — быццам «сонечная сыстэма»: тут зьявяцца дзьве круглыя сцэны, мост паміж імі і доўгія подыюмы ў залю. Побач — зялёны пакой для ўдзельнікаў падчас галасаваньня, ён будзе як бы лунаць у зорным небе. Купал арэны ўпрыгожаць шмат’ярусныя сьвятлодыёдныя жырандолі.

8. На стварэньне лягатыпу дызайнэра Максіма Букаса натхніў Максім Багдановіч

Лягатыпам дзіцячай «Эўравізіі-2018» па выніках конкурсу, у якім удзельнічалі больш за 300 чалавек з розных краін, стала ўзыходзячая зорка. Аўтар малюнка Максім Букас паказаў яе ў выглядзе вэртыкальна перакуленых гукавых хваляў у стылістыцы беларускага арнамэнту. Крыніцай натхненьня яму паслужыў верш Максіма Багдановіча «Зорка Вэнэра».

Слоган «Эўравізіі-2018» — «LightUp!» («Запальвай!»)

9. З удзельнікамі «Эўравізіі» сустрэўся Лукашэнка

Дзеці фатаграфаваліся ў крэсьле Аляксандра Лукашэнкі ў Палацы Незалежнасьці.

«Вы ўжо пераможцы, — сказаў ён удзельнікам конкурсу. — Вы ўжо павінны быць радыя і задаволеныя, што зьяўляецеся пераможцамі ў сваёй краіне, а тут ужо як пашанцуе».

10. Галоўны прыз — шкляны мікрафон

Летась Эўрапейская вяшчальная рада заснавала галоўны прыз для пераможцы, распрацаваны швэдзкім дызайнэрам Кеелам Энгманам, — шкляны мікрафон з каляровымі лілеямі ўнутры, якія сымбалізуюць патокі гуку.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM