• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
17.04.2017 | Грамадства Літаратура Няроўнасці

Ганна Янкута: Пра што маўчыць беларуская літаратура

Ёсць тэмы, якія за доўгія стагоддзі існавання літаратуры трапілі ў шэраг “няёмкіх”. Ёсць з’явы жыцця, пісаць пра якія, нават згадваць у творах, чамусьці не прынята. Няма ніякіх правілаў, якія забараняюць пра гэтыя тэмы гаварыць, аднак маўчанне пісьменнікаў красамоўна сведчыць, што гэтыя тэмы — табуяваныя. Многія з іх наўпрост звязаныя з жанчынамі.

Сэксуальны гвалт на вайне

Тэма вайны — надзвычай важная для беларускай літаратуры. Творы пра вайну абавязкова ўваходзяць у школьную праграму, і з іх можна дазнацца пра здраду і гераізм, пра мужных салдат, пра бясстрашных падпольшчыц, пра зверскія расправы фашыстаў над падазраванымі ў сувязі з партызанамі. Аднак у беларускай літаратуры цяжка знайсці згадку пра тое, што вайна — гэта вельмі шмат сэксуальнага гвалту над жанчынамі. Можа, пісьменнікам і пісьменніцам гэтая тэма здавалася і здаецца чымсьці занадта непрыстойным, пра што не варта пісаць у кнізе, можа, пісаць пра гэта было проста немагчыма, нельга, не дазволена, можа, беларускія пісьменнікі і пісьменніцы яшчэ не адкрылі для сябе мову, на якой яны змаглі б гаварыць на гэтую тэму. У кнізе Святланы Алексіевіч “У войны не женское лицо” ёсць гісторыі, якія дазваляюць уявіць жудасны маштаб гвалту савецкіх салдатаў над немкамі, калі савецкае войска пачало наступаць на Германію:

“Ловили немецких девушек и… Десять человек насиловали одну… Женщин не хватало, население бежало от Советской армии, брали юных. Девочек… Двенадцать-тринадцать лет… Если она плакала, били, что-нибудь заталкивали в рот. Ей больно, а нам смешно. Я сейчас не понимаю, как я мог… Мальчик из интеллигентной семьи… Но это был я…”

Ёсць у кнізе і адна гісторыя, у якой жанчына намёкамі расказвае пра тое, як цяжка ёй было адбівацца ў войску ад навязлівых мужчынскіх заляцанняў:

“Я, например, в батальоне была одна женщина, жила в общей землянке. Вместе с мужчинами. Отделили мне место, но какое оно отдельное, вся землянка шесть метров. Я просыпалась ночью от того, что махала руками, – то одному дам по щекам, по рукам, то другому”.

Класікі ваеннай літаратуры гэтую тэму ў асноўным абыходзілі.

 

Хатні гвалт

Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, кожная трэцяя жанчына цярпіць ад фізічнага ці сэксуальнага гвалту, і большасць гэтых выпадкаў прыпадае на хатні гвалт. Ад яго пакутуюць 30% жанчын, якія маюць стасункі, і ў гэтым плане беларуская статыстыка цалкам пацвярджае сусветную. Аднак нягледзячы на маштабы праблемы, у беларускай літаратуры яна амаль не асэнсоўваецца. І гэта зразумела, калі ўлічыць, што паводле той жа статыстыкі толькі менш чым траціна пацярпелых звяртаецца па дапамогу. Гаварыць і пісаць пра такое страшна, бо ў грамадстве дагэтуль існуе стэрэатып, што ахвяра сама вінаватая ў тым, што з ёй адбылося.

 

Жаночае цела

На першы погляд гэты пункт можа падацца тут лішнім: чаго-чаго, а жаночага цела ў беларускай, як і ў любой іншай літаратуры, дастаткова. Мужчыны — празаікі і паэты — напісалі безліч старонак пра прыгажосць жаночых грудзей, сцёгнаў, лытак, плячэй, вачэй, вуснаў, валасоў і шмат чаго яшчэ. Жанчына, муза, каханая, маці — ці не галоўная ў беларускай паэзіі. Аднак гэта погляд збоку, які часцей за ўсё не мае нічога агульнага з тым, як сваё цела адчувае сама жанчына. Калі б жанчына (любая) пачала пісаць пра сябе, на што яна звярнула б увагу ў першую чаргу? На свае валошкавыя вочы і гнуткі стан? Падазраю, што не. У беларускай літаратуры вельмі не хапае жаночага асэнсавання ўласнай сэксуальнасці, уласных цялесных жаданняў і проста ўласнага цела. А гэта — адзін з найлепшых спосабаў адчуць уладу над сабой і зразумець, чаго хочаш ты, а не мужчыны і грамадства вакол. Паэткі — Юля Цімафеева, Вальжына Морт, Наста Кудасава і інш. — ужо плённа працуюць у гэтай тэме, аднак вельмі хочацца, каб яна гучала ў беларускай літаратуры нашмат часцей.

 

Цяжарнасць, роды і дзеці

Напэўна, у кожнага з беларускіх паэтаў-класікаў знойдзецца хаця б па некалькі вершаў пра маці. Ёсць нават вершы пра цяжарнасць — варта згадаць цыкл Максіма Багдановіча, у які ўваходзяць такія творы, як “Да вагітнай”, “Як хораша, калі дзіцё…”, “Пракляцце вагітнай” і інш. У іх класік перадае не толькі свае перажыванні, звязаныя, напрыклад, са смерцю жанчыны падчас родаў, але і спрабуе перадаць адчуванні цяжарных жанчын:

 

Ды абяссіленай душою

Ты можаш аднаго жадаць, —

Каб семя бурнае муское

У нетрах цела пахаваць.

(з верша “Пачуццю цёмнаму падлеглая”)

 

У той жа час паэт гаворыць пра сваё неразуменне таго, што адбываецца з жанчынай падчас родаў:

 

З енкам дзіцё ты раджаеш,

Болю не змогшы сцярпець,

Стогнамі сэрца ўражаеш…

Што я магу зразумець?

 

Шчыра мяне ты любіла,

Шчыра цябе я кахаў,

Але давёў да магілы,

Сам на мучэнні аддаў.

(“З енкам дзіцё ты раджаеш…)

Аднак што пра гэта думаюць самі жанчыны? Досвед цяжарнасці, родаў, груднога выкормлівання (вечны сюжэт пра Мадонну з немаўляткам ля грудзей, які часта выкарыстоўваецца і пісьменнікамі, і мастакамі, не лічыцца) — гэта выключна іх досвед. Толькі жанчыны могуць расказаць пра тое, што такое быць маці, і пра траўмы, звязаныя з цяжарнасцю — выкідыш, незапланаваная, замерлая ці пазаматкавая цяжарнасць, аборт. Гэта важкая частка жыцця многіх жанчын і важкая частка іх досведу. Ці можа гэта быць матэрыялам для літаратуры? Пачытайце “Сястру Зою і Канец Свету” Марыі Мартысевіч ці вершы Хінемааны Бэйкер у яе перакладзе.

 

Месячныя

Месячныя — гэта рэальнасць большасці жанчын, якая досыць часта можа ўплываць на фізічны стан, адчуванне камфорту і планы на дзень. Аднак калі мы чытаем беларускую літаратуру, як часта мы сутыкаемся з гераінямі, у якіх якраз пачаліся (ці, уф, скончыліся) месячныя? Прычына іх адсутнасці ў Паўлінкі, Ганны Чарнушкі ці Майкі Раўбіч у пэўным сэнсе тлумачыцца ў кнізе “У войны не женское лицо” Святланы Алексіевіч, адна з гераінь якой расказала пра праблемы з месячнымі на фронце:

“Марш-бросок – тридцать километров. Тридцать! Мы идём, а после нас красные пятна на песке… Следы красные… Ну, дела эти… Наши… Как ты тут что спрячешь? Солдаты идут следом и делают вид, что ничего не замечают… Не смотрят под ноги… Брюки на нас засыхали, как из стекла становились. Резали. Там раны были, и все время слышался запах крови. Нам же ничего не выдавали…”

Для пісьменнікаў-мужчын, як і для вайскоўцаў, гэтая тэма — нябачная. Для жанчын жа, як паказвае гэты фрагмент, яна ўяўляцца чымсьці няёмкім, такім, што нават і назваць сорамна — “дела эти”.

Аднак літаратура не толькі замацоўвае ўведзеныя грамадствам табу, але і здольная працаваць на іх разбурэнне. Натхняльны прыклад такога разбурэння — мастацкае пераасэнсаванне тэмы месячных у рамане Альгерда Бахарэвіча “Белая муха, забойца мужчын”:

“Я падняўся і падышоў да Босай, адарваў кавалак яе сукенкі і, трымаючы яго ў руках, хутка апынуўся там, дзе жыла гэтая ачмуральная, духмяная, як толькі што скошаная трава, кроў. Пазбавіўся ад лішняга, стаў на калені перад ружовымі дзвярмі. Босая дапамагла мне, яна села на стол і рассунула ногі. Мой рух быў хуткі і асцярожны, і вось у мяне ў руках быў кавалак тканіны, пасярод якога гарэла пунсовая пляма, няроўная, наўскос, мудрагелістая, як іерогліф. А можа, гэта мне толькі падавалася, што яна гарэла, гэтая пляміна — а насамрэч проста кавалачак Босай скочыў на белую тканіну, і запах так пякуча, што ў мяне ў вачах з’явіліся слёзы”.

 

 

Ганна Янкута, budzma.by

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

Апошнія навіны

    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM