• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
10.01.2013 | Літаратура

Ганна Янкута: Разгрузачная дыета ад Кірыла Дубоўскага

Артыкул пра “Добры раман” Кірыла Дубоўскага (насамрэч, канечне, “Хороший роман”, але моўная аднастайнасць тэксту і ўсё такое абавязвае) мог бы пачынацца развагамі пра легітымізацыю ў беларускай прасторы рускамоўнай літаратуры ці лёгкага чытва, аднак і сама кніга, і большасць водгукаў на яе (у асноўным нефармальных) сведчыць пра тое, што ніякай асаблівай патрэбы ў гэтым няма: ад таго, што ў свеце з’явілася яшчэ адна рускамоўная беларуская кніга, “ў” з нашага алфавіту не знікла і Максім Багдановіч (які, дарэчы, і сам пісаў па-руску) у труне не перавярнуўся. А таму адразу ж залучаем Кірыла Дубоўскага ў беларускія пісьменнікі — і наперад!

Дарэчы, беларуская мова ў кнізе Дубоўскага вельмі нават ёсць: так называецца цэлае апавяданне (між іншым, адно з маіх любімых), дзе аўтар ацэньвае ролю беларускай мовы ў сваім нялёгкім пісьменніцкім жыцці. Гэтае іранічнае апавяданне, як на мяне, — цудоўная рэклама нашай “ільняной і жытнёвай”, бо ўяўляе сабой досыць рэдкі выпадак, калі “баравая ў казачнай красе” можа прымусіць чытача добразычліва ўсміхнуцца, і не таму, што Кірыл Дубоўскі выставіў яе на смех, а таму, што здорава ўмее гуляцца са штампамі. Беларуская мова ў выглядзе мужыка з каўтуном, якая такую колькасць людзей прымусіла пісаць пра гаротную зямельку замест таго каб пісаць пра тое, пра што сапраўды хочацца, — адзін з самых удалых вобразаў Дубоўскага, які на праверку выяўляецца нашмат сур’ёзнейшым, чым здавалася на першы погляд.

Яшчэ адзін прыклад гульні — гэтым разам са знакамітай песенькай пра пешаходаў, што няўклюдна бягуць па лужынах, — можна знайсці ў апавяданні “Раз на год” (“Раз в году”). Аўтар паказвае, што будзе, калі аднойчы песенька пачне спраўджваецца, і вось чараўнік у верталёце аказваецца далёка не такім добразычлівым і бяскрыўдным, як магло падацца ў дзяцінстве. Бо паспрабуйце спачатку з’есці пяцьсот эскімо!

Але вернемся да самой кнігі. Нечаканай для зборніка апавяданняў назве “Добры раман” тлумачэнне даецца ўжо ў першым, аднайменным, творы: кожны чалавек можа напісаць адзін добры раман — пра сваё жыццё, і калі разбіць яго на апавяданні, будзе нават лепш. І хаця героі апавяданняў Дубоўскага самыя розныя, пасля прачытання кнігі ствараецца ўражанне, што герой у яе ўсё ж адзін. Гэты герой глядзіць на свет вачыма аўтара і расказвае пра такія знаёмыя нам усім рэчы: Свіслач, піва “Аліварыя”, кінафармат “4х4”, расказвае так, нібыта аўтар усё гэта ўзяў жыўцом з рэальнага свету. Менавіта таму ў герою апавядання “Беларуская мова”, якога завуць Паша, вельмі хочацца ўбачыць яшчэ аднаго беларускага пісьменніка — Паўла Анціпава, а ў галоўным персанажы апавядання “Героі” — самога аўтара. Здаецца, гэта нярэдкая апошнім часам у беларускай літаратуры з’ява — калі аўтар піша кнігу больш пра сябе, чым пра выдуманыя падзеі і выдуманых людзей, і хаця ў любым выпадку доля мастацкай выдумкі ўсё адно застаецца даволі высокай, ствараецца ўражанне, што многія творы і з “Добрага рамана” Кірыла Дубоўскага, і з “Дыпломнай працы” таго ж патэнцыйнага героя “Беларускай мовы” Паўла Анціпава, і з іншых кніг іншых пісьменнікаў — гэта хутчэй апісанне свайго жыццёвага досведу, чым яго мастацкае пераасэнсаванне.

 

Што зусім не перашкаджае апавяданням Кірыла Дубоўскага быць лёгкімі, вясёлымі і смешнымі — смешнымі па-добраму, бо па ўсім відаць, што аўтар ставіцца да сваіх герояў з нязменнай цеплынёй. У апавяданні ён (будзем усё ж думаць, што гэта менавіта ён, а не проста выдуманы персанаж) і сам прызнаецца, што хоча, каб усе былі шчаслівыя. Персанажы Дубоўскага — сімпатычныя і вельмі схематычныя, яны цікавыя аўтару не самі па сабе, а як удзельнікі нейкіх падзеяў, а для гэтага псіхалагічная глыбіня зусім не абавязковая. І загадкавыя краказяблікі, і абаяльныя графаманы (няйнакш, унукі Боба Іванавіча і Марса Марсавіча Паўла Анціпава) — усе яны нібыта марыянеткі вулічнага тэатру, мэта якога — захапіць увагу мінакоў. Многія яго кароткія гісторыі падобныя да анекдотаў, бо ў сучаснай літаратуры, нават калі яна не мае вонкавых прыкмет постмадэрнізму, адна з найважнейшых задач — павесяліць чытача, рассмяшыць яго: татальная іронія і самаіронія не пакідае часу для сумнага і сур’ёзнага. Гэта вельмі заўважна і на прыкладзе многіх сучасных беларускіх вершаў. Так, напрыклад, у вершы Андрэя Хадановіча “Парная лічба” альбо вершы Андрэя Адамовіча “Парады маладому верлібрысту” іранічная канцоўка грае далёка не апошнюю ролю. А таму можна сказаць, што забаўныя, іранічныя развязкі многіх апавяданняў Дубоўскага — гэта Zeitgeist, і нечаканасць іх вельмі нават чаканая. Але менш забаўнымі самі гісторыі ад гэтага не робяцца.

Адзін з самых смешных цыклаў у зборніку — “Замалёўкі пра коўку” (“Зарисовки про ковку”). Ужо сама ідэя напісаць апавяданне пра рускую коўку здольная выклікаць смех, і чытач загадзя ведае: калі апісаная ў тэксце сітуацыя будзе адпавядаць патрабаванням конкурсу, вынесеным у эпіграф (конкурс прысвечаны творам пра коўку), апавяданне апрыёры мусіць быць бязглуздым. І гэтая перадвызначаная самім аўтарам бязглуздасць твора, які ён сядае пісаць, і чаканая чытачом недарэчнасць у тэксце, які ён сядае чытаць, стварае моцны камічны эфект: усе аўтарскія і чытацкія чаканні спраўджваюцца, перад намі сапраўды замалёўкі пра коўку, патрабаванне конкурсу выкананае, і адзінае, што можа выклікаць гэтая запраграмаваная сітуацыя, — смех: смех аўтара з самога сябе і смех чытача з апавядання. Не ведаю, ці выйграў Кірыл Дубоўскі конкурс апавяданняў пра рускую коўку (а інтэрнэт не дасць схлусіць: такі конкурс і праўда быў калісьці абвешчаны), але прыз чытацкіх сімпатыяў ён несумненна заваяваў.

Даўно вядома, што ў беларускай літаратуры не ўсё добра з эротыкай. Таму нядзіўна, што самае няўдалае ў зборніку апавяданне прысвечанае сэксу, ці дакладней не-сэксу, калі ўлічыць, што называецца яно “Не здрада” (“Не измена”). Рэч тут зусім не ў ханжаскім настроі крытыка, а ў тым, што, як і многія іншыя беларускія творы з эратычнымі сцэнамі (напрыклад, адпаведныя эпізоды ў раманах Юрыя Станкевіча), гэтае пакідае пасля сябе толькі адно пытанне: дзеля чаго? Калі аўтар збіраўся такім чынам выказаць нейкую думку, то за эпатажнасцю апісанай сітуацыі яна засталася незаўважнай, калі ж хацеў чытача ўзбудзіць, то спосаб для гэтага быў абраны, мякка кажучы, даволі сумнеўны.

У “Добрым рамане” Кірыла Дубоўскага, як і ў любым жыцці, аднойчы надыходзіць навагодняя ноч, у якую бязлітасны Дзед Мароз гатовы выканаць адно самае даўняе, самае забытае і самае непатрэбнае жаданне. Гісторыі студэнтаў, мэнэджараў сярэдняга звяна і графаманаў часам здаюцца падобнымі да літаратурнага коміксу: чытаецца лёгка і забаўна, мазгоў не загружае. Аднак у гэтым рамантычным (не блытаць рамантычнасць з рамантызмам!) і показкавым зборніку лёгкасць — хутчэй перавага. Бо лёгкасць чытання тут — гэта не толькі разгрузка для мазгоў, але і калі словаў у тэксце амаль не заўважаеш, а гэта значыць, што ўсе яны стаяць на сваіх месцах.

Ганна Янкута

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша Навіны "Будзьма!"

“А што было б, калі…”: інтэрактыўны калядны фэст-мюзікл для дзетак ад “Будзьма!” – 22 снежня

Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае дзетак і дарослых на бясплатны калядны фэст-мюзікл “А што было б, калі…”, які адбудзецца ў Мінску 22 снежня. Вясёлыя калядныя прыгоды і конкурсы, шмат...

valiancina_shauchenka
Літаратура

"Кніга Здольных": неверагоднае фэнтэзі на беларускай мове!

У сакавіку 2020 года ў выдавецтве "Галіяфы" плануецца выхад кнігі Святланы Аудзейчык, арыентаванай на падлеткавую аўдыторыю. “Кніга Здольных” – гэта першая частка фэнтэзі-трылогіі, якая ўжо атрымала прызнанне на міжнародным...

valiancina_shauchenka
Беларусы свету

Сурвіла заклікала дыяспару падтрымаць абаронцаў незалежнасьці

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларусаў замежжа з заклікам 20 сьнежня «далучыцца да акцыяў пратэсту супраць так званай „глыбокай інтэграцыі“ Беларусі і Расеі» — паведамляе Свабода. Зварот...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Менскі мурал прызналі лепшым у свеце

Менскі мурал «Лічбавы свет» прызналі найлепшым у свеце з намаляваных у лістападзе. У конкурсе ўдзельнічалі 16 работ з розных краін. Праца менскага мастака Яўгена Мутуса «Лічбавы свет»,...

Апошнія навіны

    Афіша Навіны "Будзьма!"
    “А што было б, калі…”: інтэрактыўны калядны фэст-мюзікл для дзетак ад “Будзьма!” – 22 снежня
    Літаратура
    "Кніга Здольных": неверагоднае фэнтэзі на беларускай мове!
    Беларусы свету
    Сурвіла заклікала дыяспару падтрымаць абаронцаў незалежнасьці
    Мастацтва
    Менскі мурал прызналі лепшым у свеце
    Спорт
    Фотафакт: Падчас матчу кіеўскага «Дынама» на стадыёне вывесілі банер «Жыве Беларусь!»
    Афіша
    Самая пачуццёвая калабарацыя снежня: саліст J:МОРС выступіць на адной сцэне з дзецьмі з інклюзіў-тэатра "і"
    Кіно
    «Купалу» недамалявалі: паказ фільма перанеслі, не гатова камп'ютарная графіка
    Культура
    Абрад «Юраўскі карагод» трапіў у Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА
    Музыка
    Абвешчаны лонг-ліст конкурсу "Заспявай-6"
    Маё права
    Бодзіпазітыў: як навучыцца прымаць сваё цела і целы іншых людзей такімі, якія яны ёсць.
    Байнэт
    Google склаў рэйтынг самых папулярных запытаў беларусаў
    Грамадства
    Гомельскія нейрахірургі першымі ў Беларусі надрукавалі фрагмент пазваночніка на 3D-прынтары
    Адукацыя
    Як «прадаць» ідэю за 90 секунд: скетч-канспект
    Адукацыя
    «Студэнтка года» захапляецца Багдановічам і піша вершы па-беларуску
    Беларуская мова
    КДБ Беларусі атрымаў назву на беларускай мове

Афіша

  • 19.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 22.12

    Калядны фэст-мюзікл для дзетак ад “Будзьма!”. Рэгістрацыя тут!

  • 13.12 14:00Прэзентацыя кніжнага праекта “Беларускі кнігазбор”
  • 13.12 19:00Прэзентацыя кнігі “Песня пра Цімура”
  • 13.12 22:00Purple Flame & The Feedback
  • 14.12 13:00"Воспитание без травм": открытая лекция в Витебске
  • 14.12 22:00NO SUGAR играют RATM&RHCP + Top Gun
  • 15.12 11:45Канферэнцыя “Reshape 2019 – Framing the Future of Belarus”
  • 15.12 19:00Сольны канцэрт Relikt у Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Падпісаць Нішто
    • Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра "Возера радасці" апускаюцца рукі
    • “Будзьма!” займела ўласную інтэрнэт-краму!
    • Часопіс "Жэўжык": сучаснае беларускамоўнае выданне для дзетак
    • Генерал па-за дабром і злом

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM