• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
18.01.2017 | Літаратура Няроўнасці

Ганна Янкута: Ці быў Якуб Колас сексістам?

Нядаўна адна знаёмая дзесяцігадовая дзяўчынка пажалілася мне, што ёй страшэнна не падабаецца чытаць па-беларуску. Яна сказала, што сама беларуская мова яе цікавіць, але вось творы, якія іх прымушаюць чытаць у школе, — гэта сапраўдны жах. Яны сумныя, нудныя, несучасныя, жалілася яна — я яшчэ яны пісаліся для каго заўгодна, але толькі не для дзяўчат, дадала ў думках я. Для пачатку я дала ёй пачытаць “Сем ружаў” Надзеі Ясмінскай і беларускі пераклад “Караліны” Ніла Геймана, але гэта, ясная рэч, да канца праблему не вырашыць.

Цяперашнім пісьменнікам і выдаўцам варта памятаць, што жанчынамі-чытачкамі ў сённяшнім свеце пагарджаць не выпадае: паводле шэрагу даследаванняў, менавіта жанчыны — асноўныя аматаркі літаратуры, і на іх някепска было б зрабіць стаўку. Так, напрыклад, паводле даследавання “Практыкі чытання і літаратурныя перавагі беларусаў (2011–2014)”, якое лабараторыя “Novak” зрабіла для Саюза беларускіх пісьменнікаў, жанчыны ў нашай краіне чытаюць больш за мужчын амаль ва ўсіх узростах. Выключэнне складае толькі адна ўзроставая катэгорыя — мужчыны 55-64 гадоў раптам напружваюцца і вырываюцца наперад, аднак пачынаючы з 65 зноў саступаюць першынства жанчынам. Магчыма, гэта звязана з дэмаграфічнай сітуацыяй у Беларусі (мужчын пасля 65-ці ў нас у прынцыпе менш, чым жанчын), аднак для кніжнага рынку гэта не мусіць мець значэння. Жанчын увогуле і жанчын, што чытаюць кнігі, у нашай краіне шмат, і яны ўяўляюць сабой адчувальную сілу.

Аднак літаратура традыцыйна лічыцца мужчынскім заняткам: жанчыне ў гэтай сферы прабіцца складана, а мужчыны, безумоўна, пішуць кнігі пад сябе і для сябе. Гэтую праблему вельмі падрабязна аналізуе беларуская паэтка і даследчыца мовы і літаратуры Вольга Гапеева ў артыкуле “Літаратура мужчынскага роду”, што друкаваўся ў часопісе “ARCHE” дзесяць гадоў таму. З таго часу сітуацыя, напэўна, трохі змянілася — у літаратуру прыйшло новае пакаленне пісьменніц і крытыкаў, з’явіліся новыя тэксты, — аднак непахісны літаратурны канон, у якім пануюць мужчыны і мужчынскі погляд на свет, нікуды не знік і працягвае вывучацца ў школе, выдавацца ў дзяржаўных выдавецтвах і трымаць сваё месца ў беларускай літаратуры. Ці ёсць для жанчын месца ў гэтым каноне? Давайце паглядзім самі.

Рыхтуючыся пісаць гэты тэкст, я вырашыла перачытаць твор, які ляжыць у падмурку сучаснай беларускай літаратуры і за якім літаратуразнаўцы замацавалі гордае званне “мастацкай энцыклапедыі беларускага сялянства” — ліра-эпічную паэму Якуба Коласа “Новая зямля”. Апошні раз я чытала яе досыць даўно, яшчэ ў студэнцкія часы, і мне было цікава зірнуць на яе свежым вокам. “Новая зямля” помнілася мне як твор, які ўражвае пранікнёнымі апісаннямі прыроды і эпічнымі карцінамі сялянскай працы, і здавалася сялянскім календаром, што адлюстроўвае цыклічны час вясковага быцця, калі вясна змяняецца летам, лета — восенню, восень — зімой, зіма — зноў вясной, і так да бясконцасці, да апошняга ўздыху. Перачытаўшы твор, я зразумела, што мае ўражанні ад яго моцна змяніліся. Асалода ад цудоўных вобразаў прыроды нікуды не падзелася, а вось “энцыклапедычны” характар паэмы я паставіла пад сумнеў. У “Новай зямлі” перад намі разгортваюцца сапраўды грандыёзныя карціны — касьба, сустрэча з воўкам у зімовым лесе, пярэбары, рыбалка, паляванне, зімовыя забавы, малацьба, але, чытаючы паэму, досыць хутка пачынаеш заўважаць, што ўсё гэта звязана з мужчынскім бытам, мужчынскай працай, мужчынскімі ці хлапечымі забавамі. Аўтар не лічыць патрэбным расказваць нам, чым, напрыклад, забаўляюцца і як жывуць малодшыя дзяўчаткі, а пра жаночую працу, не менш клапатлівую і цяжкую, чым мужчынскую, згадвае толькі ў некалькіх словах:

 

Яе жаночая работа

І гэта вечная турбота

То каля печы, то на полі,

Сказаць, не зводзіцца ніколі.

Адно прыпыніш — там другое,

Глядзіш, як бачыш, набяжыць,

І ручак некалі злажыць —

Жыццё жаночае такое!

(з раздзела “Раніца ў нядзельку”)

 

Жаночая праца відавочна не бачыцца аўтару чымсьці значным, больш за тое, цалкам магчыма, што ён не зусім яе ўяўляе. Галоўная гераіня твора, імя якой, дарэчы, мы дазнаемся толькі ў V частцы, а да гэтага ведаем толькі як безыменную “маці”, быццам цень, лунае ў творы: яна часта згадваецца, але ўвага на ёй амаль не засяроджваецца. Яе праца, “вечная турбота” — хатнія клопаты, гарод, шыццё, прадзенне, гадаванне птушкі — аказваецца нявартай таго, каб быць увекавечанай у ліра-эпічнай паэме. Аўтар дэталёва спыняецца толькі на гатаванні ежы, ды і тое хутчэй для таго, каб паказаць усіх сваіх герояў за сталом, чым спыніцца на Ганніным (так, мы ўрэшце ведаем, што яе завуць Ганна!) унёску ў сямейны дабрабыт.

Толькі тры эпізоды ў паэме прысвечаныя жанчынам: гэта апісанне жніва, збору грыбоў і жаночых гаворак за чаркай, прычым апошнія два эпізоды — падкрэслена камічныя:

 

І вось зірнуць было цікава,

Як у жанок вялася бава

І колькі мілых было сварак,

Як адмаўляліся ад чарак!

(з раздзела “Падгляд пчол”, застольны эпізод)

І смешна часам і цікава,

Як бы тут робіцца аблава.

(з раздзела “Летнім часам”, эпізод пра збор грыбоў)

 

Нецікавасць аўтара да таго, чым і як жывуць жанчыны, прыводзіць да нечаканых вынікаў. Так, у паэме мы бачым, як з дзецьмі важдаецца дзядзька Антось, як ён гуляе з імі і выхоўвае іх, але зусім не бачым, як з імі няньчыцца маці! Не варта і казаць, што ў паэме няма і згадкі пра нараджэнне і гадаванне малых дзяцей, гэтую істотную частку жыцця вясковай жанчыны. Нават апісваючы, як сям’я рыхтуецца да Калядаў, аўтар зважае толькі на тое, як да свята прыхарошваюцца мужчыны:

 

І ўсе прыбралісь і памылісь,

Міхал з Антосем падгалілісь

І парасчэсвалі чупрыны.

(з раздзела “Каляды”)

 

Жанчыны і дзяўчаты ў творы — гэта найперш чыста сімвалічныя аздобы тэксту, неабавязковыя вобразы-фінціфлюшкі: “зашэпчуць краскі між сабою, нібы дзяўчаткі маладыя”, “ступае сонца, як багіня, і стрэлы-косы раскідае, як чараўніца маладая” і г.д. Заўважаючы такія дэталі, усё больш разумееш, што для жаночага чытання гэты твор прызначаўся ў апошнюю чаргу.

Але калі б аўтар напісаў пра жаночыя клопаты, пра прадзенне, шыццё, нараджэнне і гадаванне дзяцей, мужчынам было б нецікава, можа запярэчыць нехта з шанавальнікаў літаратурнай традыцыі. Калі ў школьную праграму ўключыць творы, напісаныя для дзесяцігадовых дзяўчат, хлопчыкі знудзяцца і не будуць ведаць, чым сябе заняць, можа прадоўжыць хтосьці іншы. Чытанне кніг, што прапануюць іншы, незнаёмы нам пункт погляду, сапраўды патрабуе пэўных высілкаў і навыкаў. Пра гэта вельмі добра напісала ў артыкуле “Танцуючы на мінным полі” амерыканская літаратуразнаўца Анет Калодны. Яна расказала, як адукацыя дапамагае ёй, габрэйцы і феміністцы, атрымліваць асалоду ад паэмы Джона Мілтана “Страчаны рай”, нягледзячы на яе тэалагічную аснову і выяўленае ў ёй стаўленне да жанчын. Жанчыны могуць з прыемнасцю прачытаць і зразумець “Новую зямлю”, нягледзячы на тое, што ў гэтай паэме жанчыне адводзіцца зусім не зайздроснае месца. Мужчынам таксама варта вучыцца ўспрымаць, асэнсоўваць і цаніць жаночае пісьмо, жаночы голас, жаночае бачанне свету — гэты адмысловы навык, як і любыя іншыя, здабываецца праз практыку. І ён напэўна дапаможа прыўнесці ў літаратуру і літаратуразнаўства баланс і, можа, нават калі-небудзь зробіць школьныя чытанкі цікавейшымі для дзесяцігадовых дзяўчат.

 

Ганна Янкута

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам

Святар з Мінска Уладзіслаў Багамольнікаў з с 19 студзеня абвясціў аб сваёй галадоўцы. На такі крок мужчына наважыўся, каб выказаць сваю салідарнасць з Ігарам Лосікам, адміністратарам тэлеграм-канала...

valiancina_shauchenka
Краіна

У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку

17 студзеня на Нёмане ўпершыню ў нашай краіне назіралася качка-каралінка, паведамляе Hrodna.life cа спасылкай на грамадскую арганізацыю «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ). Назіранне незвычайнай...

valiancina_shauchenka
Замежжа

Цяпер яшчэ і Нартумбрыя

Прагназаваныя незалежнасць Шатландыі і вяртанне Белфасту ў склад Ірландыі могуць стаць толькі пачаткам эрозіі Вялікабрытаніі. У Лідсе, Манчэстэры, Ліверпулі пачалі марыць пра сваю дзяржаву, піша Новы Час. ...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі

Сёння — 129-я гадавіна з дня нараджэння беларускага навуковага і грамадска-палітычнага дзеяча Браніслава Тарашкевіча. Асоба стваральніка першай беларускай граматыкі вельмі спрэчная, адны лічаць яго выбітным...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам
    Краіна
    У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку
    Замежжа
    Цяпер яшчэ і Нартумбрыя
    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом
    Грамадства
    Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА
    Замежжа
    ​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве
    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM