• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
06.11.2014 | Байнэт

Гарачы кастрычнік на “Будзьме!”

Паспець на ўсе мерапрыемствы насычанай восені проста немагчыма. “Будзьма!” падрыхтавала адмысловы відэа-дайджэст найцікавейшых падзеяў, якія лепей адзін раз пабачыць. У сённяшнім выпуску Вас чакаюць: этна-містэрыя і этна-фантазія, свята сонечных аладкаў, графічны MOVAment ды іншыя цікавосткі.

Жаночая актыўнасць: як не пераБОРШЧыць?

http://budzma.by/wp-content/gallery/tszh/tarantino-by-2014-budzma-belaruskami-9322.jpg

Дзе месца жанчыны, на працы ці на кухні, і што рабіць з жаночай актыўнасцю – гэтыя вострыя для беларускага грамадства тэмы абмяркоўвалі падчас ток-шоў камунікацыйнага праекта “Будзьма беларусКамі!”.

 

Тры пытанні прэзідэнту

Упершыню з далёкага  1998 года  Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з незалежнымі беларускімі пісьменнікамі: кіраўніком Саюза беларускіх пісьменнікаў Барысам Пятровічам і старшынёй ПЭН-цэнтра Андрэем Хадановічам. Карэспандэнт “Будзьма!” распытаў старшыню Беларускага ПЭН-цэнтра пра тры пытанні, якія яму ўдалося задаць падчас круглага стала.

“Мову” Марціновіча ў Гародні прэзентавалі за 10 хвілін

http://budzma.by/wp-content/gallery/mh/dsc_0188.jpg

У той жа дзень, калі адбывалася сустрэча кіраўніка беларускай дзяржавы з прадстаўнікамі незалежных пісьменніцкіх арганізацый, у Гародні гарадскія ўлады сарвалі прэзентацыю кнігі Віктара Марціновіча, пра што ён расказвае чытачам сайта ад першай асобы. Усё гэта вельмі кантрастуе з уражаннямі Віктара ад літаратурнага “турнэ” па Нямеччыне.

Так-так… Ізноў пра вышыванку

IMG_3651

Тэма вышыванкі ўжо не такая  гарачая, як улетку, аднак карыстаецца заслужанай папулярнасцю.  Цяпер на тое, каб зрабіць стылёвую вышыванку, вам спатрэбіцца ўсяго паўгадзіны! Не больш. (http://www.budzma.by/news/yak-sshyc-vyshyvanku-za-pawhadziny.html)

 

Вільня Вольскага і Мінск Вайцюшкевіча

Канцэрт Лявона Вольскага ў Вільні сабраў багата беларусаў і атрымаўся грандыёзным! Фотарэпартаж пра тое, як гэта было, можна паглядзець на сайце budzma.by.

http://budzma.by/wp-content/gallery/volskivilnia/tarantino-by-2014-volski-vilnia-5551.jpg

І не менш радасная навіна ад Змітра Вайцюшкевіча: музыка даў аншлагавы канцэрт у Мінску пасля доўгага перапынку.

 

Пскоў, Бранск, Смаленск – нястрачаная спадчына

Ці не занадта гучна сказана? І як было насамрэч? З нагоды сенсацыйнага выказвання кіраўніка дзяржавы пра тое, што Пскоў, Бранск і Смаленск былі беларускімі землямі, разважае гісторык Андрэй Янушкевіч. Не прамініце таксама займальны артыкул рубрыкі “Граблі  гісторыі” пра тое, як бавіла час доўгімі цёмнымі вечарамі беларуская шляхта 300 гадоў таму.

 

“Мы моцныя! Так больш ніхто не можа! Наперад!”

Баксёр-суперцяж Сяргей Карнееў і рэкардсмен планеты ў цяжкай атлетыцы Андрэй Арамнаў працягваюць выхоўваць у нас  нязломны байцоўскі дух і руйнаваць стэрэатыпы пра мяккіх і памяркоўных беларусаў. Знаёмцеся бліжэй з героямі праекта “Байцоўскі ген”, ганарыцеся імі, заўзейце за нашых!

 

“Край|BY” з’ездзіў  у апошняе падарожжа сезону

За тры месяцы другога сезону праекта “Край|BY” мы разам наведалі  12 маляўнічых мясцінаў і даведаліся процьму яскравых гісторый і захапляльных легендаў, што прыхаваў беларускі край. Другі сезон online-вандровак завершаны, але не сам праект! Пішыце на razam@budzma.org, запрашайце ў госці, натхняйцеся відэападарожжамі, вандруйце і адкрывайце для сябе Беларусь!

 

Брус Бакнэл зноў чакае вас на кубачак гарбаты

Як апранацца на дзелавыя сустрэчы і чым адрозніваецца беларуская моладзь ад брытанскай? Амбасадар Яе Вялікасці Брус Бакнэл працягвае дзяліцца сваім меркаваннем і даваць карысныя парады на сайце budzma.by!

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM