• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
04.10.2017 | Гісторыя

Гарадзельская унія — што, як і навошта

У пачатку кастрычніка 1413 г. паміж нядаўнімі пераможцамі, ВКЛ і Польскім каралеўствам, была заключаная Гарадзельская унія. Сярод іншых вядомых уній — Крэўскай, Люблінскай — яна практычна згубілася і вядомая ў асноўным сваёй назвай. Давайце разбірацца, што і як.

Заняцце Ягайлам польскага трона мела мноства наступстваў. Так, дзеянні асобных прадстаўнікоў дынастыі Гедымінавічаў перасталі быць «асабістай справай» Княства. Няўрымслівы Свідрыгайла, які ўвесь час спрабаваў урваць сабе як найболей улады, апелюючы то да Масквы, то да Ордэна, быў часова выведзены з гульні ў 1408 годзе — на яго землях у Падняпроўi неадкладна размясціліся намеснікі вярхоўнага князя літоўскага Ягайлы. Гэта значыць, па сутнасці, польскія функцыянеры. Затым, пасля таго як беспрынцыповы Свідрыгайла зноў звязаўся з немцамі напярэдадні вялікай вайны, Ягайла і Вітаўт, якія стабільна то збліжаліся, то разыходзіліся ў залежнасці ад палітычнай сітуацыі, вымушаныя былі зноў дамаўляцца. Заходняе Падолле, якое польскі кароль ужо лічыў сваім, у 1409 годзе было абяцанае ім Вітаўту. А ў сакавіку 1411 г. яму адышлі не толькі падольскія валоданні, але і землі па Дняпры, якія сталі часткай ВКЛ на паўтара стагоддзя.

 

Пасля Грунвальда аўтарытэт Вітаўта быў высокі — больш значным уплывам князь карыстаўся, напэўна, толькі перад катастрофай пры Ворскле. Вядома, ён не стаў спачываць на лаўрах, выкарыстоўваючы сваю славу для павелічэння ўплыву ўжо ў самой Польшчы. Прычыны падтрымаць Вітаўта ў шляхты, дарэчы, былі: яны хацелі пашырэння прывілеяў, пастаноўкі сваіх людзей на ключавыя пасады. Чагосьці ім, дарэчы, удалося дамагчыся, да прыкладу, крэатура шляхты, познаньскі біскуп Войцех Ястржэмбей стаў канцлерам Кароны. Вітаўт зрабіўся апірышчам для сярэдніх слаёў польскай шляхты.

Падымала галаву і літоўская шляхта. З часоў Крэўскай уніі і нават раней літоўская эліта ясна бачыла перад сабой польскіх таварышаў, якія валодалі пэўнымі прывілеямі, прызнанымі ў еўрапейскай супольнасці, і абсалютна заканамерна хацела сабе таго ж — паўнапраўнага ўваходжання ў польскую шляхецкую супольнасць. Таму новы дагавор наспяваў сам сабой, а ўмовы яго былі складаныя і неадназначныя.

У канцы верасня 1413 года Ягайла, Вітаўт і прадстаўнікі дваранства абедзвюх краін сабраліся недалёка ад мяжы Польшчы і ВКЛ, у Городле. Перамовы ішлі дзіўна хутка, і 2 кастрычніка таго ж года былі падпісаныя ўсе асноўныя акты, якія атрымалі потым назву Гарадзельскай уніі. З гэтага часу было выразна паказана, што землі ВКЛ далучаюцца да Польскага каралеўства (да гэтага тэрміналогія «далучэння», прапісаная ў Крэўскай уніі, была даволі туманнай). Для абмеркавання дзяржаўных спраў меркавалася склікаць у Парчаве або Любліне соймы шляхты. Такім чынам, баяры ВКЛ нарэшце ўключаліся ў польскія саслоўныя інстытуты як роўныя. Праўда, пакуль гэта тычылася толькі каталікоў, на праваслаўных правы і прывілеі, зацверджаныя Гарадзельскай дамовай, распаўсюдзіліся толькі праз два дзесяцігоддзі. 47 баярскіх сямействаў атрымалі польскія гербы, хоць пакуль і без права абіраць караля Польшчы. Тытул «вярхоўнага князя Літоўскага», які быў у Ягайлы, рабіўся часткай яго каралеўскага тытула — затое тытул Вітаўта цяпер быў спадчынным. Раней, нагадаем, меркавалася, што калі Вітаўт памрэ, у ВКЛ будзе ўведзенае прамое польскае праўленне. Наогул, сам Вітаўт моцна узвысіўся пасля падпісання дакумента — атрымаўшы першае месца ў польскім каронным савеце, па сутнасці, ён рабіўся другой асобай ва ўладнай сістэме не толькі ВКЛ, але і Польшчы.

З аднаго боку, можа здацца, што з прававога пункту гледжання Гарадзельскі дагавор прывязваў ВКЛ да Польшчы мацней, чым да гэтага, бо тэрмін «далучэння» быў прапісаны выразна. З іншага, увядзенне спадчыннага інстытута вялікага князя літоўскага, наадварот, значна ўмацоўваў суверэнітэт краіны пасля смерці Вітаўта (як і адбылося ў рэальнасці).

Яшчэ адным пунктам дагавора было распаўсюджванне польскай адміністрацыйнай структуры на ВКЛ — так, цяпер з’яўляліся пасады ваяводаў і кашталянаў Вільні і Трокаў, што дадаткова ўмацоўвала пазіцыі шляхты ВКЛ, якая займала вядучыя пасады і ў новай сістэме ўлады. Самога Вітаўта бургундскі пасланнік Жыльбер Лануа, які быў у ВКЛ у 1413-14 гг., называў літоўскім каралём, а дзяржаву яго — каралеўствам (а не, напрыклад, васалам польскага манарха і яго ленным валоданнем).

Словам, асноўнымі вынікамі гэта «незнакамітай» уніі было ў першую чаргу не ўзмацненне або паслабленне суверэнітэту краіны, а ўбудаванне элітаў дзяржавы ў міжнародную прававую сістэму. І як суб’ектам гэтай сістэмы ім цяпер трэба было распарадзіцца сваёй краінай у адпаведнасці са сваімі мэтамі і магчымасцямі.

 

Дзяніс Буркоўскі

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Барыс Хамайда: Я нарадзіўся, бо маю маці ўратаваў ад смерці беларускі настаўнік

27-га студзеня, паводле прапановы Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных нацый, адзначаецца Міжнародны Дзень памяці ахвяраў Халакосту. 27 студзеня 1945 году былі вызвалены вязні нацысцкага канцлагеру Асвенцым...

valiancina_shauchenka
Маё права

Праваабаронцы апублікавалі даклад аб катаваннях у Беларусі

Расійскі «Камітэт супраць катаванняў» і Сусветная арганізацыя супраць катаванняў 26 студзеня апублікавалі даклад, прысвечаны гвалту з боку сілавікоў у дачыненні да пратэстоўцаў, піша Наша Ніва. ...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Барыс Хамайда: Я нарадзіўся, бо маю маці ўратаваў ад смерці беларускі настаўнік
    Маё права
    Праваабаронцы апублікавалі даклад аб катаваннях у Беларусі
    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM