• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
14.11.2016 | У краіне Грамадства

Гістарычная памяць “на крэсах”: ці ёсць паразуменне?

Гістарычная памяць на так званых “крэсах усходніх”. Жаўнеры Арміі Краёвай – героі ці антыгероі? Станіслаў Манюшка – стваральнік польскай ці беларускай оперы? Ці можна знайсці паразуменне ў гэтых ды іншых складаных пытаннях?

На тэму гістарычнай памяці ў Беластоку выступіў Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гародні, гісторык па адукацыі, Яраслаў Ксёнжэк. У размове з Беларускім Радыё Рацыя дыпламат адзначыў, што хоць нашыя народы маюць доўгую супольную гісторыю, але погляды на яе могуць вельмі адрознівацца, а ў некаторых пытаннях пакуль няма магчымасці дайсці да поўнага паразумення:

– Погляды розныя на розныя падзеі і з’явы. Напрыклад, погляды на жаўнераў Арміі Краёвай ды іншых армій. Гэта натуральная з’ява на гэтых тэрыторыях, якія можна назваць тэрыторыямі дынамічнымі ў гістарычным і грамадскім кантэкстах. Гэтыя тэрыторыі заўсёды былі шматкультурнымі, дзе “захад сутыкаецца з усходам”. І розніца поглядаў натуральная тут. Трэба памятаць і пра тое, што дзяржава, якая існавала да 90-х гадоў мінулага стагоддзя даклала сваю порцыю “гістарычнага бяспамяцтва”.

79-70411

Дыпламат назваў і яшчэ адну рэч, якая тычыцца гістарычнай памяці і ў значнай ступені на яе ўплывае. Гэта эмоцыі:

– Эмоцыі ў пэўнай ступені суправаджаюць гістарычную памяць. Кожны прыносіць свае эмоцыі, часам вынесеныя з дому, часам з навучання і гэтык далей. Ці можна дайсці да паразумення? Гэта працэс, які патрабуе трохі часу. Трэба верыць, што гэта магчыма, але для гэтага патрэбна таксама крыху суцішыць эмоцыі. Гэтыя эмоцыі можна пакінуць “па-за дзвярыма”, і дыскутаваць, размаўляць пра розныя справы, на якія існуюць розныя погляды.

Барбара Баярын-Казберук з Інстытута Нацыянальнай Памяці ў Беластоку прыводзіць канкрэтныя прыклады таго, як да той самай гісторыі існуюць розныя падыходы ў розных дзяржавах:

– Памяць у нас супольная, але розная. Напрыклад, у гарадах Беларусі надалей ёсць вуліцы 17-га верасня. З нашага пункту гледжання, гэтая дата не вартая ніякага ўшанавання, бо гэтая дата прыгадвае пра пачатак савецкай агрэсіі на Рэч Паспалітую. І нам цяжка пагадзіцца з тым, каб надалей існавалі вуліцы 17-га верасня, таксама, як вуліцы Дзяржынскага ды ў гонар іншых асобаў, якія ў польскай памяці вельмі негатыўна запісаліся.

“Ёсць таксама і шмат супольных пазітыўных момантаў у гістарычнай памяці, па якіх няма непаразумення”, – дадае даследчыца: – Гэта, напрыклад, героі “студзеньскага” паўстання. Гэта людзі і ідэя, якія нас яднаюць. Але ўжо цяжка знайсці такіх супольных герояў, калі казаць пра Другую сусветную вайну або пра пасляваенны перыяд. Мы не пагаджаемся з тым, каб жаўнераў Арміі Краёвай разглядалі як нейкія бандыцкія элементы. Гэта непрымальна. Але магчымасць дыялогу ёсць, дыялог гісторыкаў, якія павінны падымаць складаныя пытанні, але не ўнікаць іх. І тады мы дойдзем урэшце да паразумення і ў тых пытаннях, па якіх цяпер істотна разыходзімся.

7661

Яраслаў Ксёнжэк у час свайго выступу-лекцыі таксама прыводзіў шмат прыкладаў таго, як па-рознаму ацэньваюцца тыя самыя постаці або падзеі ў Польшчы, Беларусі або Украіне. Так, ён узгадаў вялікі банэр з выявай Мікалая Радзівіла Чорнага, які зараз можна было бачыць на ўездзе ў Гародню з боку польскай мяжы. Дыпламат падкрэсліў “польскасць” гэтай постаці, хоць і зазначыў, што паколькі палацы ў Міры і Нясвіжы знаходзяцца на тэрыторыі сучаснай Беларусі, то беларусы ўсё ж маюць права на тое, каб на падставе гэтага таксама будаваць сваю свядомасць і сваю дзяржаўнасць.

У падобным кантэксце былі ўзгаданыя Эліза Ажэшка і Тадэвуш Касцюшка. Таксама прагучала прозвішча Станіслава Манюшкі, якога палякі лічаць заснавальнікам польскай нацыянальнай оперы, але беларусы “чамусьці” называюць заснавальнікам сваёй нацыянальнай класічнай оперы. Прагучала і тое, што ў Беларусі, у той жа Гародні ці Берасці, часта можна пачуць непрыязнае стаўленне да самаго азначэння “крэсы ўсходнія”.

Паводле Яраслава Ксёнжка, раней калектыў “Крэсавянка” ад Саюзу палякаў меў нават праблемы з-за сваёй назвы. Абмеркаванне тэмы гістарычнай памяці на тэрыторыі “крэсаў усходніх” адбылося ў межах мерапрыемства “Прыстанак гісторыя”, якое арганізаваў Інстытут Нацыянальнай Памяці напярэдадні Дня Незалежнасці Польшчы 11-га лістапада.

Яна Запольская, Беларуская Радыё Рацыя

Фота: bialystok.ipn.gov.pl, znadniemna.pl

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM