• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
07.02.2018 | Гісторыя

Гісторык Зміцер Дрозд збірае сродкі на выданне кнігі «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча»

Гісторык, публіцыст і грамадскі дзеяч Зміцер Дрозд у год 210-годдзя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча выдае ўнікальную кнігу.

Гэта вынік некалькіх год працы ў архівах. У кнігу ўвайшлі свежыя знаходкі, якія прыўздымаюць заслону таямніцы з біяграфіі класіка нашай літаратуры і звязваюць яе з вялікімі падзеямі айчыннай і еўрапейскай гісторыі.

Гэта займальнае чытво для ўсіх, каму цікавыя сюжэты літаратурныя, гістарычныя, дэтэктыўныя, крымінальныя, меладраматычныя…

Кнігу (і не толькі яе!) можна атрымаць, далучыўшыся да краўдфандынгавай кампаніі на платформе Taklaka.by.

«Гэта сёмая мая кніга – і ўсе папярэднія выходзілі за асабістыя грошы аўтара, – кажа Змицер Дрозд. — Але тады аўтар працаваў на працы, а кнігі пісаў у вольны час. Праца ў архіве — гэта 8—10 гадзін кожны дзень, потым апрацоўка выпісак, напісанне артыкулаў. Цалкам немагчыма працаваць у архіве і зарабляць яшчэ недзе…

Кніга «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча» фактычна гатовая, ужо выйшаў сігнальны асобнік. Справа за малым: праверка і друк. Наклад будзе залежаць ад сабраных сродкаў, сам аўтар за свае грошы зможа выдаць толькі 50 асобнікаў.

Усё пачалося з выяўлення раней невядомага факту, што Вінцэнт ужо ў 1835 годзе трапіў у Мінскі турэмны замак… Я задаўся пытаннем: а наколькі поўна даследаваныя дакументы і ці ўсё знойдзена? Я вывучыў усё, што было напісана пра нашага класіка, і ўбачыў, што многія кнігі і артыкулы пра яго — гэта, хутчэй, літаратура, чым гісторыя літаратуры. А дакументаў аб ранніх гадах самага Марцінкевіча, тым больш, яго бацькоў, блізкіх — не было наогул.

Для мяне было цікавым больш шырокае пытанне — тое, што я назваў «цяжарам канчатковай вывучанасці». Гэта калі даследчыкі, упэўненыя, што «ўсё ўжо знойдзена», нават не браліся за новыя пошукі біяграфіі і не ўдакладнялі факты такіх зорак, як мой герой, якія ўжо трапілі ў энцыклапедыі і падручнікі. З часам прыйшоў азарт — практычна кожны паход у архіў прыносіў новыя дакументы. Атрымалася адказаць на многія пытанні і абвергнуць шматлікія аксіёмы.

Дзясяткі фактаў з біяграфіі «самага вядомага беларускага класіка» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, якія ўжо трапілі ў падручнікі і энцыклапедыі, з’яўляюцца памылковымі. Нават само прозвішча «Дунін-Марцінкевіч» было прыдумано самім Вінцэнтам у 1835 годзе і ніколі да гэтага не выкарыстоўвалася ні ім, ні яго блізкімі.

Ці быў ён з беднай сям’і? Ці выкрадаў 14-гадовую нявесту? Як яго пахавалі пры жыцці? Ці быў ён сіратой, і калі памерлі яго бацька і маці? Як звязана яго жыццё са Слонімам, Слуцкам, Глускам…? Ці быў Мітрапаліт усіх каталіцкіх цэркваў у Расеі яго дзядзькам? Як яго сям’я апынулася ў Панюшкавічах? Як пляменнік Марцінкевіча выратаваў ад смерці Адама Міцкевіча? Як ствараліся адначасова самыя дакументальныя і самыя фантастычныя творы мастацтва і навукі – дваранскія радаводы? Калі за што Марцінкевіч трапіў у турму ў першы раз? І ці быў ён там другі раз? А таксама дзясяткі іншых адказаў – у кнізе «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча».

Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа Мастацтва

Лаўрэатамі конкурсу мастацтваў у Славеніі сталі дзеці з Лунінца

Вучні Лунінецкай дзіцячай школы мастацтваў на Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Музычныя зоркі Славеніі»...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі адкрылася выстава вядомага фотамайстра Георгія Дондзіка

Канцэптуальным рашэннем для фотамастака было жаданне падзяліць экспазіцыю на тэматычныя блокі: «Горад 70–80», «Асобы»,...

valiancina_shauchenka
Культура

Сяргей Харэўскі ў «Кантэксце». Нечаканы Менск і беларуская Вільня

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Беларусі выраслі продажы алкаголю

Раздробны продаж алкаголю ў Беларусі па параўнанні з 2019 годам вырас летась на 2,1%, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай...

Апошнія навіны

    Замежжа Мастацтва
    Лаўрэатамі конкурсу мастацтваў у Славеніі сталі дзеці з Лунінца
    Мастацтва
    У Магілёўскім абласным мастацкім музеі адкрылася выстава вядомага фотамайстра Георгія Дондзіка
    Культура
    Сяргей Харэўскі ў «Кантэксце». Нечаканы Менск і беларуская Вільня
    Грамадства
    У Беларусі выраслі продажы алкаголю
    Маё права
    Беларускія праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ 31 чалавека
    Гісторыя
    Як ствараўся Інбелкульт
    Грамадства
    Барыс Хамайда: Я нарадзіўся, бо маю маці ўратаваў ад смерці беларускі настаўнік
    Маё права
    Праваабаронцы апублікавалі даклад аб катаваннях у Беларусі
    Грамадства
    Як падаць вестку палітвязню, што пра яго не забыліся?
    Гісторыя
    Турма ў традыцыйным светаўспрыманні беларусаў
    Мастацтва
    Раман Заслонаў: ад нас сышоў мастак сусьветнага ўзроўню
    Каранавірус
    Сляды пандэміі. Што рабіць з маскамі, каб не шкодзіць сабе і прыродзе
    Кіно
    Фільм па раману Віктара Марціновіча трапіў у лонг-ліст прэміі «Оскар»
    Гісторыя
    У Брэсцкай крэпасці скончылася рэстаўрацыя Пятага форта
    Замежжа
    Financial Times: Рэха Беларусі ў расійскіх пратэстах у падтрымку Навальнага

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM