• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
17.01.2019 | Адукацыя

«Гісторыю Беларусі» ў ВНУ хочуць замяніць на іншы прадмет

Манаграфія «Гісторыя беларускай дзяржаўнасьці», ілюстрацыйнае фота

Ва ўнівэрсытэтах Беларусі можа зьявіцца курс гісторыі беларускай дзяржаўнасьці з падручнікамі ад каманды пад кіраўніцтвам дэпутата Марзалюка, піша БелТА. Ці рашэньне канчатковае, невядома – паведамляе Свабода.

Адзін з аўтараў манаграфіі «Гісторыя беларускай дзяржаўнасьці» прафэсар Валянцін Голубеў заявіў, што гісторыю беларускай дзяржаўнасьці будуць выкладаць замест гісторыі Беларусі «з наступнага году, хутчэй за ўсё», — «гэта амаль вырашана». Паводле Голубева, на гэта дадуць нават больш навучальных гадзінаў, чым было на гісторыю Беларусі.

Пытаньне разглядалася на радзе рэктараў ВНУ, расказаў акадэмік-сакратар Аддзяленьня гуманітарных навук і мастацтваў Акадэміі навук Аляксандар Каваленя. Паводле яго, «сёньня ўжо можна казаць аб тым, што такі курс ухвалены дэканамі і рэктарамі нашых ВНУ», і першы варыянт праграмы ўжо разгледжаны.

Міністэрства адукацыі і Нацыянальны інстытут адукацыі пра такія пляны пакуль не паведамлялі. Але пра пляны што да прадметаў расказала ня толькі БелТА, але і іншыя дзяржаўныя СМІ.

 

На момант публікацыі быў выдадзены першы з 5 тамоў «Гісторыі беларускай дзяржаўнасьці» — толькі на расейскай мове накладам 500 асобнікаў. Пазьней плянуецца выданьне па-беларуску.

Акрамя яго, асобны калектыў аўтараў на чале з дэпутатам Ігарам Марзалюкомрыхтуе падручнік гісторыі беларускай дзяржаўнасьці. Марзалюка называюць«галоўным гісторыкам» у дзяржаўных структурах за актыўнасьць у гістарычнай галіне (ён, напрыклад, адмаўляе «беларускасьць» паўстаньня Каліноўскага) і наяўнасьці «рэсурсаў для лабіяваньня пэўных ідэяў».

 

Лукашэнка ня супраць адлічваць беларускую дзяржаўнасьць ад IX стагодзьдзя

Аб гісторыі беларускай дзяржаўнасьці адносна нядаўна разважаў Аляксандар Лукашэнка: ён згадваў Полацкае княства як «гістарычную калыску» беларускай дзяржаўнасьці, але не разабраўся з гістарычнай роляй Беларускай Народнай Рэспублікі.

Тымчасам орган ягонай адміністрацыі газэта «Беларусь сегодня» вырашыла адлічваць беларускую незалежнасьць ад 1994 году — заявіўшы, што да Лукашэнкі фактычна ​не было беларускай незалежнасьці.

 

Як перадае БелаПАН, на сустрэчы з журналістамі загадчыца цэнтру археалёгіі і старажытнай гісторыі Акадэміі навук Вольга Ляўко расказала, што Лукашэнка два гады таму цікавіўся ў яе, хто фармаваў беларускую дзяржаўнасьць, пачынаючы з («як вы кажаце», адзначыў Лукашэнка) IX стагодзьдзя. А яна, паводле ейных словаў, адказала: «Ніхто. Мы гэта зрабілі самі. Гэта адбылося ў працэсе разьвіцьця народу, які засяляў тэрыторыю Беларусі ў той пэрыяд часу».

Ляўко заявіла, што казаць пра пачатак беларускай дзяржаўнасьці ў IX стагодзьдзі можна ня толькі праз першую згадку Полацку, датаваную 862 годам, але і праз тое, што палачане тады называлі сябе так праз назву ракі, ля якой пасяліліся, таму можна лічыць, што ў іх «сфарміраваліся нейкія больш-менш пастаянныя тэрыторыі, на якіх пражывала цесна зьвязанае эканамічнымі і культурнымі інтарэсамі насельніцтва».

Яна дадала, што «адзінай старажытнарускай народнасьці» тады ня склалася – і што былі прычыны, «якія аддзялялі гэтых людзей адзін ад аднаго, дазволілі ім пайсьці сваім шляхам далей і стварыць свае ўласныя супольнасьці ўнутры ўсходніх славянаў».

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM