• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
22.10.2015 | Адукацыя Гісторыя

Гісторыю суседніх краінаў паміраць у Варшаўскім універсітэце

Пры „Студыюм Усходняй Еўропы” Варшаўскага ўніверсітэта паўстаў Цэнтр беларускіх студыяў. Пра гэтую новую навуковую і дыдактычную адзінку расказвае прафесар Алесь Краўцэвіч, абраны яе кіраўніком.
Алесь Краўцэвіч: – Галоўная мэта стварэння гэтага Цэнтру складаецца, можна сказаць, з дзвюх частак. Першае – гэта дапамагчы рэпрэсаваным гісторыкам у Беларусі, найперш гісторыкам гарадзенскім, сярод якіх – вельмі вядомыя ў навуковым свеце асобы. І другая задача – гэта стварэнне беларускай гістарыяграфіі, якая не прыводзіць нас да канфліктаў з суседзямі. І яшчэ адно – гэта праца дзеля польска-беларускага добрасуседства.
„Усе супрацоўнікі Цэнтру будуць чытаць лекцыі, звязаныя з гісторыяй гэтай часткі Еўропы, і мы будзем даносіць студэнтам веды пра гісторыю нашай краіны Беларусі, і таксама будзем даследаваць тэмы, якія мала або зусім не даследаваныя ў беларускай гістарыяграфіі”, – дадае Алесь Краўцэвіч.

РР: Ці ёсць патрэба ў такіх ведах? І хто гэтыя студэнты – беларусы, якіх цяпер даволі шмат вучыцца ў Варшаве, ці таксама і палякі?

– Ёсць зацікаўленасць, у тым ліку і з боку палякаў. Гэта можа быць звязана з тым, што Беларусь як краіна, як дзяржаўная палітычная сістэма – яна з’яўляецца пэўным феноменам.  Маладых людзей прыцягвае незвычайнае, а даследаваць апошнюю дыктатуру – гэта цікава, таксама, як і механізмы, як гэтую дыктатуру пераўтварыць у нармальную сістэму.

РР: Ці ўдасца тут пазбегнуць „падзелу гісторыі”, калі і Польшча, і Літва, і Беларусь лічаць пэўныя падзеі і пэўных асобаў часткай сваёй нацыянальнай гісторыі?

– Вось якраз адной з задачаў мы бачым напісанне неканфрантацыйнай гісторыі польска-беларускіх адносінаў, якая не падзяляе, а аб’ядноўвае, не абмінаючы складаных праблемаў і момантаў у гісторыі. Але мы гэтыя канфлікты плануем разглядаць не для падсычэння, не для павелічэння варожасці, а для разлічэння з мінулым і наладжвання добрасуседскіх адносінаў.

РР: І так разумею, што ўжо вядомыя і тыя выкладчыкі, гісторыкі, якія будуць працаваць вось у гэтым новым Цэнтры беларускіх студыяў?

– Так, гэта вядомыя гісторыкі, найперш гарадзенскія, якія аказаліся „непатрэбнымі”, якіх проста выгналі з дзяржаўных установаў. Гэта і прафесар Вячаслаў Швед, і прафесар Святлана Куль-Сяльверстава, і кандыдат навук Андрэй Чарнякевіч, і яшчэ 11 асобаў.

 РР: Шкада, што ўсё ж нашыя гісторыкі будуць працаваць у Варшаве, а не могуць гэта зрабіць у Гародні. Ці Гародня не губляе сябе як адзін з цэнтраў гістарычнай навукі?

– Наадварот. Тое, што людзі афіцыйна працуюць у Варшаўскім універсітэце, не азначае, што яны будуць працаваць для Польшчы. Не, яны будуць працаваць для Беларусі больш, чым для Польшчы. Гісторыкі будуць прыязджаць у Варшаву, але жыць пераважна ў Беларусі, займаецца ў той жа Гародні навуковай дзейнасцю, і працаваць для Беларусі.

РР: І асноўная мова будзе польская?

– Не. Мы будзем выдаваць орган – Гадавік Цэнтру, і асноўнай мовай будзе беларуская. Канешне, будзе і польская, напрыклад, нехта з польскіх студэнтаў, магістрантаў, напіша цікавую працу пра Беларусь. Гэта будзе выдавацца ў Варшаве.

„Так што будзе дзве мовы, але асноўная – беларуская”, – падкрэсліў Алесь Краўцэвіч.

Гутарыла Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі

Сёння — 129-я гадавіна з дня нараджэння беларускага навуковага і грамадска-палітычнага дзеяча Браніслава Тарашкевіча. Асоба стваральніка першай беларускай граматыкі вельмі спрэчная, адны лічаць яго выбітным...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу

Аналітык Вадзім Мажэйка тлумачыць «Свабодзе», чаму ён вырашыў звольніцца зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры, дзе чатыры гады выкладаў гуманітарныя дысцыпліны. Вадзім Мажэйка ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Стартуе новы сезон літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Прэмія прысуджаецца за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу на беларускай мове. Прымаюцца кнігі, выпушчаныя ў 2019 і...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом

Леанід Лыч пайшоў з жыцця 17 студзеня. Развітанне са знаным гісторыкам, прафесарам, доктарам гістарычных навук адбылося 19 студзеня ў памінальнай залі на Сямашка, 8/8, піша Новы Час. ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом
    Грамадства
    Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА
    Замежжа
    ​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве
    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM