• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
21.12.2017 | Мастацтва

Глобус і Вольскі запусцілі дзіцячы праект, прысвечаны Малевічу

На краўдфандынгавай пляцоўцы ulej.by запусцілася кампанія «Малевiч для дзяцей», прысвечаная мастаку-авангардысту, які вось ужо больш за 100 гадоў непакоіць чалавечыя розумы, не пакідаючы нікога абыякавым. Казімір Малевіч аказаў моцны ўплыў на беларускае мастацтва, стварыўшы ў Віцебску аб’яднанне УНОВИС («Утвердители нового искусства»).

Праект «Малевiч для дзяцей» складаецца з кнігі, песні і мультыплікацыйнага кліпа. Падтрымаць праект і атрымаць эксклюзіўны падарунак — кнігу «Малевіч для дзяцей» — можна да 26 студзеня. З’яўленне выдання на паліцах кніжных крамаў пакуль не запланавана.

Аўтарамі праекта з’яўляюцца «Дзіцячыя творчыя майстэрні» галерэі «Ў» сумесна з вядомымі пісьменнікамі: Адамам Глобусам, Андрэем Хадановічам, Валянцінам Акудовічам і музыкам Лявонам Вольскім. Апошні для кнігі напісаў дзве дзіцячыя песні пра творчасць Казіміра Малевіча.

«Нам хацелася зрабіць больш, чым толькі кнігу. Цікава ствараць шматпланавыя праекты, — сцвярджаюць прадстаўнікі «Дзіцячых творчых майстэрняў». — Таму мы прынялі рашэнне пайсці нестандартным шляхам і правесці краўдфандынгавую кампанію, каб сабраць сродкі на запіс дзіцячай песні і стварэнне анімацыйнага кліпа, а па сутнасці — мультфільма, які мы разам з дзецьмі і намалюем.

Дзякуючы гэтаму праекту дзеці змогуць не толькі вывучыць творчасць мастака, чытаць казкі і вершы пра яго, выконваць творчыя заданні ў самой кнізе, але і глядзець мультфільм, напяваючы песню пра Малевіча».

Творчасць Казіміра Малевіча не простая для ўспрымання. З ім не магчыма «пасябраваць», ацэньваючы толькі па традыцыйным прынцыпе «прыгожа — не прыгожа». Таму ў праекце пры дапамозе казак, вершаў, гульняў і песень тлумачацца складаныя філасофскія ідэі.

Сафія Садоўская, мастацтвазнаўца праекта і мама чатырохгадовай Евы:

«З самага нараджэння мы спазнаем свет. Гэта складаны шлях, які кожны праходзіць па-свойму. Але прастора гэтага пазнання мае істотнае значэнне. Важная яго шырыня і разнастайнасць. Менавіта гэта ўжо ў дарослым узросце дапамагае чалавеку знаходзіць апірышча ў навакольным свеце, супастаўляць яго з сабой і будаваць масты да разумення складаных канцэпцый сучаснага мастацтва. Даючы дзецям разуменне разнастайнасці формаў мастацтва, мы фармуем базавае прыняцце незразумелага / іншага. Пасля гэтага дзіця ідзе далей – даследуе гэтае незразумелае, задаецца пытаннямі, знаходзіць адказы, а не спыняецца на фазе «я таксама так магу». Малевіч здзейсніў рэвалюцыю ў мастацтве і мы да гэтага часу бачым, як яго ідэі ўплываюць на нашу штодзённасць, на нашу візуальную культуру і як плённа сучасныя мастакі працуюць з вобразамі Малевіча, выбудоўваючы свае ўласныя дыялогі з яго працамі».

Узор кнігі «Малевiч для дзяцей» можна паглядзець у кнігарні«Логвінаў» (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а) і ў «Краме Ў» (г. Мінск, вул. Няміга 5-40, 2-гі паверх ГЦ «Метраполь»), проста папрасіце яго ў кансультантаў.

У канцы мінулага года «Дзіцячыя творчыя майстэрні» паспяхова завяршылі краўдфандынгавую кампанію, прысвечаную іх першай кнізе — «Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Віцебская школа» для дзяцей.

Nina.nn.by

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM