• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
19.05.2016 | У краіне Тэатр

Гомельскія ідэолагі, якія забаранялі афішу пастаноўкі, наведаюць прэм’еру

Не забаранілі, а не ўхвалілі

Дзеянне спектакля “Дзе адступаецца каханне…” па п’есе Аляксандра Валодзіна “З каханымі не расставайцеся”адбываецца пераважна ў вар’ятні, таму гомельскі моладзевы тэатр вырашыў папіярыць спектакль адпаведнай афішай. На ёй —заплаканая галоўная гераіня ва ўтаймавальнай кашулі ў сценах вар’ятні. Аддзел ідэалогіі Гомельскага гарвыканкама гэтую афішу забараніў. Чыноўнікі тлумачаць: афіша “занадта змрочная“.

“Забаранілі — вельмі жорстка гучыць, яны не ўхвалілі, — кажа кіраўніца тэатра. — І напэўна ў іх ёсць на тое падставы. Вы зразумейце, кіраўнікі дзяржаўных установаў, а наш тэатр менавіта дзяржаўны, мусяць строга прытрымлівацца сваіх інструкцый. Паводле інструкцыі любое публічнае размяшчэнне якой бы ні было інфармацыі мусіць узгадняцца з аддзелам ідэалогіі. Калі б мы былі прыватным тэатрам, гэтага не было б”.

Рыхтавала афішу на замову тэатра мясцовая фотамастачка. Яна сфатаграфавала актрысу, якая выконвае галоўную ролю, і апрацавала выяву. Вынік атрымаўся вельмі цікавым і прывабным, на думку рэдакцыіЕўрарадыё, абсалютна не змрочным. Цалкам імаверна, што менавіта так выглядала б афіша фільма па п’есе “З каханымі не расставайцеся”, калі б яго здымаў галівудскі рэжысёр Цім Бэртан. Чыноўнікі ж прапанавалі прыбраць пацеклую туш з вачэй дзяўчыны і замяніць яе вопратку на… касцюм. Артысты лічаць, што такая афіша не будзе адпавядаць зместу.

“Гэта не была забарона, — “абвяргае” намесніца кіраўніка аддзела ідэалогііАнастасія Лысенка. — Ім проста параілі змяніць крыху выгляд афішы, падкарэктаваць яго. Я сама, шчыра кажучы, вельмі чакаю гэту пастаноўку, ведаю пра яе, напэўна, афіша не зусім адпавядае настрою…”

Пры гэтым чыноўніца пагаджаецца, што стылістыка афішы вельмі моладзевая, крэатыўная і сапраўды нагадвае знакамітыя фільмы галівудскага рэжысёра. Але па афіцыйны каментар раіць усё ж звярнуцца да кіраўніцы аддзела ідэалогіі Гомельскага гарвыканкама. Еўрарадыё шчыра спрабуе звязацца з Юліяй Собаль цягам двух дзён, але безвынікова. Тым часам дырэктарка тэатра прызнаецца, што за розгалас ужо атрымала “па шапцы”. Але цяпер ужо не шкадуе, што разгарэўся скандал.

“Я разумею, што ў публікі з’явіўся інтарэс да пастаноўкі. І нават той, хто не збіраўся ісці ў тэатр, пойдзе, — усміхаецца жанчына. — Таму гэтая сітуацыя сыграе на карысць тэатру, але не мне асабіста. Але я гатовая пацярпець дзеля справы тэатра”.

 

Зрабілі новую афішу — белы аркуш з назвай спектакля, але рэкламная служба палічыла, што белая афіша будзе прывабліваць вандалаў

Пакуль пісаўся гэты тэкст, Юлія Собаль усё ж зняла трубку: “Па тэлефоне я каментары не даю, прыходзьце, пагаворым!”.

Еўрарадыё: Але мы знаходзімся ў Мінску, таму фізічна ніхто да вас падысці не можа!

Юлія Собаль: Усё, што я хацела на гэты конт сказаць, я сказала дырэктару тэатра. У мяне пачынаецца нарада, таму больш не магу гаварыць.

Еўрарадыё: Ствараецца адчуванне, што вы нашкодзілі, а цяпер два дні хаваецеся, бо баіцеся адказваць!

Юлія Собаль: Я нічога не шкодзіла, да пабачэння!

У выніку ў тэатры падрыхтавалі новую афішу — белы аркуш з назвай спектакля. Аднак рэкламная служба палічыла, што белая афіша будзе прывабліваць вандалаў, і яе размалююць. Урэшце аўтары спектакля замянілі белы фон на чырвоны.

“Я ж не проста дырэктар нейкага сталеліцейнага завода, тут працуюць мастакі, творцы, якія жадаюць атрымаць прызнанне публікі, — рэзюмуе супрацоўніца тэатра. — І робяць яны сваю работу добра, спектакль вельмі моцны. Але ў публікі ўжо столькі гадоў няма ніякай цікавасці да тэатраў увогуле, што варта рабіць нетрадыцыйныя крокі, каб прыцягнуць увагу. Мы паспрабавалі зрабіць нетрадыцыйную афішу. Але не атрымалася”.

Ілля Маліноўскі, Еўрарадыё
Tweet
Тэгі: Гомель

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

103 гады таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка

9 сакавіка 1918 года ў Менску была прынята Другая Устаўная грамата, што абвяшчала БНР. А праз два тыдні, 25 сакавіка,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў

У гэтым годзе 8 сакавіка свет у 110-ы раз адзначыць Міжнародны жаночы дзень. У нашай краіне гэта адно з самых любімых і масава...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы

Жонка сябры прэзідыума Каардынацыйнай Рады Максіма Знака, які амаль паўгода знаходзіцца пад вартай, распавяла «Белсату»...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    103 гады таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка
    Гісторыя
    Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў
    Каляндар
    Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура
    Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы
    Грамадства
    Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц
    Краіна
    Жанчыны эпохі БНР: выхад з гістарычнага ценю
    Літаратура
    «Закахацца можна ў мужчыну ў электрычцы. Народзіцца дзясятак вершаў, а ён не дазнаецца пра гэта». Гутарка з пісьменніцай Раісай Баравіковай
    Музыка
    «Трудна сначала, прыятна патом». Гурт «РСП» расказаў пра сваю адседку і турэмны альбом
    Культура
    Уладзімір Цэслер прысвяціў новы твор беларускім жанчынам
    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM