• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
07.12.2018 | Літаратура

Грандыёзную кнігу пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча прэзентавалі ў Мінску

Гісторык і архівіст Зміцер Дрозд і даследчыца Алена Кароўчанка прэзентавалі ў галерэі TUT.BY кнігі, прысвечаныя знакамітаму беларускаму пісьменніку і шляхце з Ігумена, сасланай у Сібір за ўдзел у паўстанні 1863 года.

«Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча» Змітра Дразда пабачылі свет дзякуючы краўдфандынгу, а «Ігуменскую шляхту ў Сібіры» Алены Кароўчанка выдала за ўласныя грошы.

Першая кніжка «Таямніц», якая цяпер існуе ў адзіным асобніку, — маленькая, на 284 старонкі, без каляровых карцінак і ў фармаце зборніка артыкулаў. Менавіта ў такім выглядзе Зміцер Дрозд і збіраўся яе пакінуць. Але ў выніку звышпаспяховай краўдфандынгавай кампаніі на «Талацэ» атрымалася сабраць грошы на кнігу ўжо зусім іншага ўзроўню.
Спонсарамі «Таямніц Дуніна-Марцінкевіча» выступілі каля 100 чалавек. Менавіта дзякуючы ім атрымалася змяніць фармат кнігі. У новым выданні 547 старонак. Палова зместу кнігі нідзе ніколі не публікавалася. А самае важнае — яна змяшчае каля 200 дакументаў (гэта 90%), апублікаваных упершыню. У «Таямніцах» апісаны і ўнікальныя гісторыі з жыцця дачкі пісьменніка Камілы Марцінкевіч. «Таямніцы» «ўваскрашаюць» і многіх сваякоў Дуніна-Марцінкевіча. Апроч асобы ўласна пісьменніка ў кнізе ўзнікаюць і іншыя героі: Адам Міцкевіч, Станіслаў Парчэўскі… Адна з пярлін кнігі — навуковая экспертыза дакументаў, якія калісьці прадастаўляў сам Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Як апынулася, многія з іх сапраўды былі падробленыя.

Зміцер Дрозд

Зміцер Дрозд

— Гэта не толькі плод маёй чатырохгадовай працы, над ёй працаваў цэлы калектыў, — кажа аўтар пра кнігу.

Але і гэты фаліянт змяшчае не ўсе знойдзеныя дакументы. Па словах аўтара, ён планаваў выдаць іх прынамсі пяць. Бо пісаць кнігу пра Марцінкевіча — як рабіць рамонт: можна пачаць, але немагчыма скончыць.

— Гэта не зборнік артыкулаў і дакументаў. Гэта жанр захапляльных дакументальных гісторый, — звяртае ўвагу Зміцер Дрозд.

Ганна Кісліцына

Ганна Кісліцына

— Гэта, сапраўды, асбсалютна новы матэрыял і новы падыход у гісторыі, — зазначае рэдактарка кнігі Ганна Кісліцына. — Усе артыкулы Змітра былі звязаныя з чалавечай асобай Марцінкевіча. Напрыклад, чытаючы іх, я даведалася, што ён быў гарбаты. МанераЗмітра пісаць — прыгодніцка-дэтыктыўная. Ты ідзеш па Мінску і бачыш, што ў гэтым будынку Марцінкевіча дапытвалі, у гэтым — судзілі… Ён жа быў авантурыст, падрабляльнік дакументаў, скрадальнік дзяўчат… Любой юрыдычнай канторы я б параіла ўзяць імя Дуніна-Марцінкевіча. Бо на ўсё, што ў яго запытваліся, у яго быў свой адказ. Напрыклад, пыталіся: «Вы скралі сваю жонку?» — «Я? Скраў? Ды не, сама прыйшла».

Па словах Ганны Кісліцынай, аўтар «Таямніц» — страшэнны перфекцыяніст. Ён сачыў за якасцю здымкаў, да апошняга не выдаваў кнігу, пакуль не сабраў усе дакументы.
Зміцер Юркевіч

Зміцер Юркевіч

— Я лічу, што гэта — фундаментальная рэч. Такія кнігі даўно павінны былі з’явіцца з прысвячэннямі Адаму Міцкевічу, Ігнату Дамейку, Тадэвушу Рэйтану і многім іншым зоркам. Бо, даследуючы жыццё Рэйтана, я вымушаны быў карыстацца тым, што ведаюць пра яго палякі — а гэта збор міфаў і блытаніна. Тое ж самае з Адамам Міцкевічам, — зазначыў даследчык біяграфій Тадэвуша Рэйтана і Адама Міцкевіча Зміцер Юркевіч.

Алена Кароўчанка

Для Алены Кароўчанка «Ігуменская шляхта ў Сібіры» — першая кніга. Гісторыя яе з’яўлення пачалася з таго, што аўтарка стала даследваць свой радавод Вернікоўскіх. Цяпер у яе радаводзе 600 асоб з гэтага роду, і гэта натхніла аўтарку выдаць кнігу з пералікам імёнаў шляхты з з ваколіцы Суцін Ігуменскага павета, сасланай у Сібір за ўдзел у паўстанні 1863 года. Аўтарам даследавана і прааналізавана мноства генеалагічных крыніц у архівах Беларусі, Літвы і Расіі, прагледжаныя запісы метрычных кніг Томскага, Табольскага, Омскага, Уфімскага, Казанскага, Самарскага, Каінскага, Спаскага і Наванікалаеўскага касцёлаў, Серафінскага і Блонскага касцёлаў Ігуменскага павета, сабрана ўнікальная калекцыя дакументаў і фатаграфій. Лёс ссыльных, іх продкаў і нашчадкаў прасочваецца на працягу 200 гадоў — з пачатку XIX стагоддзя да нашага часу.

— Там ёсць фатаграфіі продкаў, месца жыхарства, гісторыі. У маёй кнізе вельмі шмат метрычных выпісак. Але гэта не проста пакаленны роспіс ці біяграфічны даведнік. Гэта пашыраны варыянт гербоўніка, — распавяла аўтарка.
Кніга Алены Кароўчанка спросціць пошук для нашчадкаў шляхецкіх радоў з Ігумену (цяпер Чэрвень), гісторыі лёсаў якіх раскіданыя па мноству архіваў па ўсёй Расіі.

— Пакаленням, якія будуць за намі, можна яшчэ шукаць і шукаць звесткі ў архівах, і знаходзіць нешта новае. А яшчэ я знайшоў у архіве самых блізкіх сяброў і жонку, — падсумаваў Зміцер Дрозд.
Марыя Мартысевіч

Марыя Мартысевіч

Набыць кнігі Змітра Дразда і Алены Кароўчанка можна набыць у «Акадэмкнізе».
Дзіяна Серадзюк, Новы Час
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM