Расейскаму рэп-гурту “Грот” з Омску было адмоўлена ў атрыманні гастрольнага пасведчання для канцэрту ў Мінску. Пра гэта выканаўцы паведамілі на сваёй афіцыйнай старонцы ў Вконтакте.
Афіцыйная прычына адмовы добра вядомая беларускім музыкам – “нізкі мастацкі ўзровень”. Пры гэтым варта адзначыць, што раней амічы неаднаразова выступалі ў беларускай сталіцы і ніякіх праблемаў з правядзеннем канцэртаў у іх не было.
Гурт “Грот” вядомы найперш тым, што ў адрозненні ад многіх калегаў па цэху прапагандуе здаровы лад жыцця. Музыкі не толькі чытаюць пра шкоду наркотыкаў, алкаголю і нікатыну, але і адмовіліся ад іх ужывання самі. Яны былі аднымі з першых у Расеі, хто пачаў уздымаць такога кшталту тэмы ў сваёй творчасці.
Акрамя гэтага ў свой час яны знялі кліп “Ліза” з мэтай папулярызацыі ўдзелу ў пошукавых атрадах: