• budzma.by
  • Пра нас
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
29.03.2019 | Грамадства Спорт

«Гульня ў цемры». Як беларуская рэжысэрка зьняла фільм пра невідушчых футбалістаў

Кадр з фільму "Трэнэр. Гульня ў цемры" рэжысэркі Вольгі Абрамчык.

Ва Украіне на міжнародным фэстывалі праваабарончага дакумэнтальнага кіно Docudays UA адбыўся спэцыяльны паказ дакумэнтальнага фільму «Трэнэр. Гульня ў цемры», які зьняла беларуская рэжысэрка, 30-гадовая Вольга Абрамчык. Вольга скончыла Беларускую Акадэмію мастацтваў па спэцыяльнасьці тэлерэжысура і чэскую кінаакадэмію Міраслава Ондржычка па спэцыяльнасьці рэжысура дакумэнтальнага кіно і цяпер працуе мультымэдыйным прадусарам на тэлеканале «Настоящее время» у Чэхіі. Яе фільм пра невідушчых футбалістаў зь Віцебску толькі пачынае сваю дарогу па розных кінафэстывалях, а мы з Вольгай размаўляем пра інтуітыўны футбол, жанчын-рэжысэрак і розныя школы дакумэнталістыкі.

 

​«Гэты фільм можна і паслухаць»

— Я чула, што вы паабяцалі невідушчым футбалістам змантаваць кіно бяз музыкі. Чаму?

Вольга Абрамчык
Вольга Абрамчык

— Я пазнаёмілася з камандай і трэнэрам чатыры гады таму. Спачатку было складана знайсьці агульную мову. Ідэя ім спадабалася, але яны запыталіся: «А як мы пабачым гэтае кіно?» І тады ў мяне зьявілася ідэя захаваць кожны гук, кожны шум, каб любы чалавек мог праз гукавую атмасфэру зразумець, што адбываецца ў кадры. Мы практычна не выкарыстоўвалі музыку, толькі калі яна была ўнутры кадра. У такім выпадку сьляпы чалавек можа зразумець гэтае кіно. Тады я не знайшла фінансаваньня на гэты праект, і праз чатыры гады зрабіла для «Настоящего времени». Я спадзяюся, што гэта толькі пачатак, і пра інтуітыўны футбол даведаецца больш людзей. Часта першая рэакцыя на мой расповед пра тое, над чым я працую, была наступная: «А што такое існуе? Як невідушчы чалавек можа гуляць у футбол? Якія там правілы? Як гэта ўвогуле магчыма».

 

​«На полі 4 невідушчыя гульцы, відушчы брамнік і два трэнэры»

— Дык давайце патлумачым усім, што такое інтуітыўны футбол.

Кадр з фільму "Трэнэр. Гульня ў цемры" рэжысэркі Вольгі Абрамчык.
Кадр з фільму “Трэнэр. Гульня ў цемры” рэжысэркі Вольгі Абрамчык.

— Ён істотна адрозьніваецца ад звычайнага футболу. На полі 4 невідушчыя гульцы і відушчы брамнік, усе ў масках, каб забясьпечыць роўныя ўмовы і абараніць вочы, а таксама два трэнэры. Адзін — за брамай супернікаў, адзін — за бортам. Яны могуць падказваць, куды рухацца. І самае галоўнае — гэта мяч, які шуміць як бразготка, і яны на яго арыентуюцца. Яны павінны казаць слова «бой». Насамрэч гэта слова «вой», што азначае па-гішпанску «іду». Гэты від спорту ўзьнік у Гішпаніі. Паводле правілаў, каб не ўрэзацца адзін у аднаго, яны ўвесь час павінны казаць «вой». А на нашай зямлі яны крыху інтэрпрэтавалі гэтае слова і кажуць «бой».

 

У карціне няма пастановак — гэта ўрывак сапраўднага паўсядзённага жыцьця сьляпых футбалістаў, якія сталі адной з самых моцных невідушчых каманд Беларусі. Амаль у кожнага зь іх ёсьць сям’я і праца. Гэта фільм ня толькі пра футбол, гэта пра людзей, якія жывуць надзеяй, дасягаюць чагосьці.

— У Беларусі людзям з абмежаванымі магчымасьцямі значна больш складана, чым тым жа гішпанцам ды іншым эўрапейцам жыць паўнавартасным жыцьцём. Дзякуючы каму ці чаму зьявілася футбольная каманда невідушчых у Віцебску?

— Шмат залежала ад трэнэра Алега Кірылава. Каманда зьявілася ў 2008 годзе. Калі мы прыехалі на здымкі, то плянавалі больш здымаць пра невідушчых гульцоў, але хутка зразумелі, што ўсіх зьвязвае і абʼядноўвае Алег Кірылаў. Фільм атрымаўся, з большага, пра яго, пра чалавека, які падтрымлівае хлопцаў, які для іх ня проста трэнэр, але і сябра, настаўнік, хросны бацька.

Алег Кірылаў. Кадр з фільму "Трэнэр. Гульня ў цемры" рэжысэркі Вольгі Абрамчык.
Алег Кірылаў. Кадр з фільму “Трэнэр. Гульня ў цемры” рэжысэркі Вольгі Абрамчык.

Кірылаў спачатку паехаў у Расею на трэнінг і па вяртаньні стварыў каманду. Віцебская каманда — гэта касьцяк зборнай Беларусі па інтуітыўнаму футболу. Такія каманды існуюць у Менску і іншых гарадах. Менавіта Кірылаў спрабуе знайсьці сродкі, каб каманда магла выступаць на розных чэмпіянатах. Цяпер яна выступае на чэмпіянаце Эўропы ў Румыніі. Фільм пакуль бачыў толькі трэнэр. Рэакцыя была добрая. Мы плянуем спэцыяльна паказ у Віцебску, каб гульцы, іх сябры і родныя маглі паглядзець і паслухаць.

​Гэта мой першы фільм пасьля заканчэньня кінаакадэміі ў Чэхіі. Раней у Беларусі я здымала сацыяльныя ролікі, у тым ліку супраць сьмяротнага пакараньня.

 

Падчас вучобы ў Чэхіі зьняла тры дакумэнтальныя фільмы — пра беларусаў у Чэхіі, пра бодыбілдынг і пра байджампінг (скаканьне з дахаў, гораў, вежаў).

 

Фільм «Гульня ў цемры» мы хацелі бы паслаць на фэстываль дакумэнтальнага кіно ў Йіглаве ў Чэхіі, а таксама на «Лістапад» ці па «Паўночнае зьзяньне» у Беларусі. Хочацца, каб фільм пабачылі ў Беларусі, каб людзі ведалі, што гэта ў нас адбываецца.

 

​«Жанчыне лягчэй пранікнуцца гісторыяй героя і перадаць яе больш чуйна»

— У Беларусі моцная школа дакумэнтальнага кіно, незалежнага дакумэнтальнага кіно. Вы вучыліся і ў Чэхіі, і ў Беларусі, маеце досьвед дзьвюх школаў маеце. Якая школа вам бліжэйшая?

— У любым выпадку рэжысэр сам свой стыль знаходзіць, незалежна ад шкоды, хаця, безумоўна, яна ўплывае. Я ў Беларусі заканчвала не дакумэнталістыку, а рэжысуру тэлебачаньня. Але ў Чэхіі іншы падыход, і я адчула розьніцу. Тут на лекцыях ты спачатку робіш і пасьля гэтага адбываецца абмеркаваньне з пэдагогамі. У Беларусі наадварот. Мы ад пачатку і ад фіналу ўсё абмяркоўвалі. У Чэхіі мне не хапала кантакту з пэдагогам, хацелася больш, а потым я злавіла сябе на думцы, што ўласны стыль разьвівацца, калі ў яго ніхто ня ўмешвацца, і гэта працуе. На практыцы ты можаш адчуць значна больш, чым на лекцыях.

 

​— Як вы патлумачыце, што ў дакумэнтальным кіно жанчынаў амаль пароўну з мужчынамі, а ў мастацкім кіно рэжысэрак усё ж істотна меней?

— Магчыма, жанчыне ў некаторых момантах лягчэй пранікнуцца гісторыяй героя і перадаць яе больш чуйна. Але гэта залежыць і ад чалавека, таму не скажу, што мужчыны ня могуць менш чутка адчуваць.

— Як бы вы самі адказалі на пытаньне, якое задавалі героям свайго першага фільма, беларусам, якія пераехалі ў Чэхію. Чаму вы тут? Ці надоўга вы тут?

— У мяне была магчымасьць вучыцца ў Чэхіі, і я яе выкарыстала. Цяпер у мяне ёсьць праца, магчымасьць здымаць дакумэнтальныя фільмы, і гэта пра многае кажа. Ня ведаю, як складзецца ў будучыні, але я ні ў якім выпадку не хачу парываць сувязі зь Беларусьсю.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Кіно

Андрэй Курэйчык зняў фільм у маляўнічай сядзібе ў Красках, а на ролю ўзяў самога амбасадара Францыі

У Нацыянальным мастацкім музеі скончыліся здымкі новага праекта рэжысёра і сцэнарыста Андрэя Курэйчыка «LIBERTÉ» (у літаральным перакладзе «Свабода»), перадае аўтар на сваёй старонцы ў фэйсбуку.  ...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алена Анісім: Беларусізацыя ў грамадстве не спаўзае ўніз

Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алена Анісім падвяла пэўныя вынікі сваёй дэпутацкай дзейнасці. У прыватнасці, яна адказала на пытанне, ці бываюць у парламенце гарачыя абмеркаванні:  –...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

Часопіс "Жэўжык": сучаснае беларускамоўнае выданне для дзетак

Так склалася, што ў нашай краіне не так і шмат выданняў на беларускай мове для дзетак. Наўскідку прыгадваюцца “Бярозка”, “Вожык”, “Вясёлка” і “Гарбузік”. З сакавіка 2019 года ў Беларусі выходзіць анлайн-часопіс...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Віктар Марціновіч: «Я непажаданы сын беларускай літаратурнай тусоўкі»

Пісьменьнік Віктар Марціновіч у вялікім відэаінтэрвію ў праекце «Морква» расказвае, чаму яго не прымае беларускамоўная літаратурная супольнасьць, чаму яго кнігі стаяць у маскоўскай кнігарні на паліцы «расейская проза»...

Апошнія навіны

    Кіно
    Андрэй Курэйчык зняў фільм у маляўнічай сядзібе ў Красках, а на ролю ўзяў самога амбасадара Францыі
    Грамадства
    Алена Анісім: Беларусізацыя ў грамадстве не спаўзае ўніз
    Літаратура Беларуская мова
    Часопіс "Жэўжык": сучаснае беларускамоўнае выданне для дзетак
    Літаратура
    Віктар Марціновіч: «Я непажаданы сын беларускай літаратурнай тусоўкі»
    Грамадства
    Як частаваць птушак правільна?
    Замежжа
    «Маленькага прынца» па-беларуску будуць прадаваць у Маскве
    Грамадства
    Працуем далей. Урад не падтрымаў прапанову зрабіць 31 снежня выходным
    Кіно
    Фільм «Адмірал» па-беларуску
    Замежжа
    У Вільню едзе “Рэвізор”: распачаўся продаж квіткоў на паказ спектакля Купалаўскага тэатра ў літоўскай сталіцы
    Беларуская мова
    Дамалюй працяг: выйшла другая частка дзіцячага комікса «Не для чужых вачэй»
    Грамадства
    «Такі жаніх нам ня любы». Беларускі ў нацыянальных строях выкацілі гарбуз да расейскай амбасады
    Мастацтва Тэхналогіі
    Мінскі стрыт-арт «Будучыня» «ажыве» з дапамогай тэхналогій дапоўненай рэальнасці
    Гісторыя
    «Давайце канчаць з нацыянальным падзелам краіны». Як Андропаў спрабаваў ліквідаваць БССР
    Байнэт
    Адміністратары беларускіх суполак «УКантакце» падтрымалі заяву супраць інтэграцыі з Расеяй
    Замежжа
    «Ані літоўцы, ані беларусы ня кралі ў Польшчы ніякіх герояў», — польская тэлевядоўца

Афіша

  • 07.12

    Ток-шоў "Стасункі ў кібер-прасторы: правілы паводзінаў"

  • 12.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 06.12 17:00“Заўсёды гатовы, храбрствуючы...”. Мастак і вобраз. Прорысі і абразы XVIII–XIX стст.
  • 06.12 19:00Как джуниору попасть в крутой проект? Митап с командой проекта Leverice
  • 06.12 19:00«Галька»: нямое кіно+ жывая музыка
  • 06.12 19:00Нани Брегвадзе и Вахтанг Кикабидзе. Концертная программа «Из Грузии с любовью»
  • 06.12 19:00Кватэрнік ROSY BAND у Доме Коласа
  • 06.12 22:00Mashin' Gun / West River + Top Gun
  • 07.12 11:00Лайфхакі публічнай прэзентацыі: у Мінску пройдзе воркшоп для падлеткаў

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Мы зносілі страшыдла». 97-гадовы чыноўнік распавёў пра знос Фары Вітаўта ў Гродне
    • Чаго чакаць ад 8 снежня
    • Дзмітрый Шэпелеў: "Я грамадзянін Беларусі. Я не грамадзянін Расіі"
    • Толькі тату не кажы: Фільм Улады Сяньковай «II» выходзіць у пракат
    • Да чаго рыхтуецца беларускае войска? Закон “пра адтэрміноўкі” – верх айсберга

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM