Кліп на песню «Ліпычка» музыкі запісалі з сябрамі з арт-студыі Piligrim. Як кажуць яны самі, іх парадніла любоў і захапленне роднай культурай.
Прэм’ера самай фолькавай песні By cry супала з часам, калі на беларускай зямлі зазвычай пачыналася пара вяселляў, таму ў кліпе — вячоркі. У гэтым творчым эксперыменце няма ніякай шаблоннай тужлівай беларускасці — толькі свята ды весялосць.
Над кліпам працавалі: Аляксандра Грахоўская, Міхась Аракчэеў, Кацярына Аракчэева, Алег Гірэль.
Запіс і звядзенне песні: Мікіта Касцюкевіч.
Мастэрынг: Ілля Дмуха.