• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
18.09.2018 | Музыка

Гурт “Варган” выдаў дэбютны альбом “Зялён явар, дуброва. Музыка Полаччыны” (Слухаць!)

Полацкі фальклорны гурт “Варган” прэзентуе дэбютны альбом з музыкай роднай зямлі. У альбом увайшлі песні і інструментальныя кампазіцыі, якія некалі гучалі на тэрыторыі Полаччыны на працягу гадавога каляндарнага кола. Кружэлка прызначана для аматараў этнічнай музыкі і беларускага фальклору.

varhan_vokladka2

“Зялён явар, дуброва. Музыка Полаччыны” – першы студыйны альбом фальклорнага гурта “Варган”. Ён змяшчае 18 трэкаў, сярод якіх песні, танцы і нават “цярэшкі”. У якасці бонуса – запіс купальскай песні ад аўтэнтычнай спявачкі Алімпіяды Міхайлаўны Шчарбаковай з вёскі Шастова Полацкага раёна.

У выкананні “варганцаў” можна пачуць абрадавыя песні, прымеркаваныя да знакавых гадавых святаў, а таксама лірычныя – жаночыя ды мужчынскія. Раней песня ішла з чалавекам праз усё жыццё. Песняй сустракалі пры нараджэнні, песня дапамагала ў цяжкай працы і ў нялёгкіх жыццёвых абставінах. На кожным свяце гучалі асобныя песні, унікальныя ў кожным рэгіёне і нават вёсцы. Спявалі ў хаце, ў полі, ў дарозе.

41685519_255135118541024_1783539595489574912_n

Вясковы свет не быў глухім і шэрым захалусцем, як і людзі не былі сумнымі і заморанымі  рабацягамі. Бо не працай адзінай жыў чалавек. Нашыя продкі ўмелі і любілі весяліцца. Як доказ – інструментальная частка альбома, што пераносіць слухача на сапраўдную вясковую вечарыну з танцамі. гармонік ды скрыпка, цымбалы ды бубен, дуда ды колавая ліра і канешне ж – варган. Так, сапраўды, на дыску можна пачуць гукі гэтага старажытнага інструмента. І гэта не нейкія фантастычныя разважанні на тэму. Мала хто ведае, але ў Полацку гралі на варганах з ранняга сярэднявечча. Гэта пацвярджаюць археалагічныя знаходкі. Ды і назву гурт абраў сабе не выпадкова. Варган для спевакоў сімвалізуе своеасаблівы “партал”, які дазваляе вандраваць у прасторы і часе і паглыбляцца ў гукавую стыхію мінулых стагоддзяў.

У стварэнні інструментальнай часткі альбома прымалі ўдзел запрошаныя музыкі – вядомы майстар, музыка і мастак Алесь Лось (дуда, колавая ліра), а таксама Алеся Сівохіна  (цымбалы).

41682224_574258399655656_2063988620477333504_n

“Наша мэта – стварыць жывы музычны вобраз Полаччыны, прапусціўшы аўтэнтычны матэрыял праз сваё сэрца, прадэманстраваць тую палітру гукаў і эмоцый, якія несла ў  сабе гэтая музыка” – кажуць удзельнікі гурта. Спрабуючы дакрануцца да ўнікальнай музычнай традыцыі Полаччыны, удзельнікі гурта “Варган” імкнуцца максімальна наблізіцца да аўтэнтычнай манеры выканання і перадаць яе жывую энергетыку.

Гучанне альбома стварае атмасферу, набліжаную да палявога запісу ў час свята, вечарынкі, ігрышча. Частка кампазіцый запісвалася ў Полацку (запіс, звядзенне – Алесь Лось), частка – у Мінску (запіс, звядзенне, мастэрынг – Арцём Петрашкевіч і Валерый Бяляеў).

Дызайн вокладкі стварыла Святлана Клепікава.

Прэзентацыі альбома “Зялён явар, дуброва. Музыка Полаччыны” адбудуцца ў Полацку 6 кастрычніка і ў Мінску 14 кастрычніка.

Альюом выйшаў у межах праекта “Традыцыя”, у якой раней пабачыў свет дыск «Мужчынская традыцыя спеву» і «Вясельныя песні і найгрышы вёскі Лявонпаль і яе наваколляў».

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM