• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
09.10.2018 | Грамадства

Гвалт – гэта не норма

Дзіву даешся, з якім запалам у 2018 годзе людзі яднаюцца вакол жадання гвалтам выхоўваць дзяцей і высвятляць дачыненні з сямейнікамі пры дапамозе эканамічнага кантролю ды псіхалагічнага ціску.  І нават болей: яны разумеюць гэта як права і каштоўнасць. Абмеркаванне канцэпцыі закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту пачалося ў найлепшых традыцыях патрыяхату — стукнуць па стале і заявіць. Тут не было пакуль спробы пачуць адно аднаго, удакладніць нюансы, не кажучы ўжо пра тое, каб пайсці ў бок кансэнсусу. Нічога новага, адным словам. “Мы будзем зыходзіць выключна з уласных інтарэсаў, нашых беларускіх, славянскіх традыцый і нашага жыццёвага вопыту”, — гаворыць прэзідэнт. Дэпутат пераймаецца, што канцэпцыя закона антыканстытуцыйная. Вернікі бядуюць, што нельга будзе дзяцей  нармальна выхоўваць. І сапраўды, што ж з імі рабіць, калі не біць?

Рыторыка “традыцыйных каштоўнасцяў” — гэта такое пудзіла, да якога апелююць, калі сказаць болей няма чаго. І рэдка хто асобна адзначае, што за гэтым паняткам увогуле  хаваецца. Чуваць адно нешта няўцямнае пра “хрысціянскасць”, “еўрапейскасць” і “перагібы на месцах”. А лепей бы ўдакладнялі, бо поле вельмі шырокае. Вось табе і прыгоннае права, і прымусовыя шлюбы, і забарона на вышэйшую адукацыю для сялянскіх дзяцей. Якую яшчэ традыцыю падцягнем і заканадаўча падмацуем? У нашым новым сярэднявеччы  чым чорт не жартуе.

Сапраўды, няма ніякіх лагічных аргументаў, якія б абумовілі права на гвалт. Не існуе ніякіх апраўданняў, чаму можна прыніжаць дзяцей, біць партнёрак/партнёраў ці сталых бацькоў. Тое, што палітыкі і публічныя людзі выказваюцца супраць закона і толькі разважаюць пра тое, што біць не роўна збіваць, ужо амаль не здзіўляе. Але ўражвае, як бадзёра да іх далучаецца хор галасоў, што рацыяналізуюць гвалт і знаходзяць яму ўтульнае месца ў сваім жыцці. “Калі не сістэматычна, то можна”, — кажуць яны. Сур’ёзна?

Ідэя “заслужанага пакарання” не вытрымлівае ніякай крытыкі, бо вырашаюць біць альбо не біць тыя, хто здзяйсняе гвалт. Ягоны культ акаляе нас з усіх бакоў. Нас вучаць адно адаптавацца — цярпець, быць ветлівай, разумнейшай, разумнейшым, ударыць у адказ, стукнуць першым. Адным толькі законам праблема, вядома, не вырашаецца, але ён прынамсі маніфестуе, што гвалт — гэта не норма. Праўда, не для ўсіх.

Мы жывём у свеце, дзе людзі адной рукой перапошчваюць тэксты пра тое, што фемінізму ў нас зашмат і залішне, а на пальцах другой вымяраюць “сістэматычнасць” і лічаць, колькі разоў яны “сарваліся”. І за ўсім гэтым выразна вымалёўваецца пазіцыя “права маю”. Тут — нежаданне прызнаць дзіця паўнавартасным чалавекам.

Паглядзіце, як на вуліцах размаўляюць з дзецьмі, як іх валакуць за руку, крычаць і пагражаюць “дадаць дома”. Тут — нежаданне бачыць сям’ю як раўнапраўнае партнёрства. Калі рамантычны перыяд заканчваецца — пачынаюцца зусім іншыя правілы гульні. Тут — грэблівае стаўленне да сталых людзей, якія ў нейкі момант папросту знікаюць з публічнага жыцця і страчваюць сацыяльныя сувязі. І ўсё гэта разам адбываецца пад цынічны акампанемент “Беларусь — краіна для жыцця”.

Голыя азадкі на білбордах і даступны алкаголь неяк лёгка ўпісаліся ў канцэпт “традыцыйных каштоўнасцяў” і “славянскіх традыцый”. І адмену смяротнага пакарання вернікі ўсіх канфесій не лабіруюць з такім жа імпэтам, з якім метадычна нападаюць на антыдыскрымінацыйныя ініцыятывы. Але добрая навіна ёсць. Свет мяняецца вельмі хутка, а традыцыі ўсталёўваюцца тымі, хто жыве тут і цяпер. І, перафразоўваючы выраз вядомага канцэптуаліста, у будучыню возьмуць-такі не ўсё.

 

Таня Сяцко

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным «Кантэксце» вас чакаюць інтэрв’ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

У кнігі «36 і 6 катоў» дзіцячай пісьменніцы Галіны Удавічэнка толькі ва Украіне — 35 перавыданняў, 149 тысяч асобнікаў! Пра беларускае выданне Нашай Ніве расказваюць самі перакладчыкі, дружная...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Алесь Кіркевіч піша на budzma.by пра феномен расійскага палітыка Аляксея Навальнага Навальны зрабіў смелы ўчынак. Не паспрачаешся. Менавіта таму найбліжэйшым часам ён будзе піць зусім не нямецкае піва,...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?

15 студзеня ў выдавецтва «Янушкевіч» прыйшлі з аглядам супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Дырэктара выдавецтва Андрэя Янушкевіча выклікалі на допыт. Увечары яго адпусцілі, але цяпер...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту
    Грамадства
    Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY
    Грамадства
    Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам
    Краіна
    У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку
    Замежжа
    Цяпер яшчэ і Нартумбрыя
    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM