• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
26.06.2014 | Adnak!

Ідэі супраць рэкламы. Чаму беларусы навучыліся ў Канах?

Група маладых крэатыўных беларусаў сёлета з’ездзіла на фестываль “Канскія львы” — што праўда, у 2014 годзе беларуская рэкламная прадукцыя ні ў адной намінацыі не перамагла, адна уражанняў у нашых суайчыннікаў хапіла. Пра тое, як цяпер выглядае Канскі рэкламны фэст, а таксама што на ім рабіць, а без чаго можна абысціся, беларускія “маладыя львы” расказалі ўсім ахвочым у межах фестывалю AD.NAK!.

“Галоўнае, што мы зразумелі: калі вам цікава атрымаць новы досвед, то нашмат карысней хадзіць не на асноўныя лекцыі, а на воркшопы, — разважае адзін з маладых львоў Максім Горбікаў. — Галоўная выснова: у любым вашым праекце мусіць быць ідэя. Для прыкладу, бераце звычайную палку і робіце з яе музычны інструмент”.

Увогуле ўражанні ад Канаў у нашых суайчыннікаў змяшаныя — чакалі аднаго, атрымалі іншае. Заходняя рэклама працуе па іншым прынцыпе, “супрацоўніцтва”, то бок кампанія, якая займаецца рэкламай, можа мець апроч таго гатэль ці, напрыклад, стаматалагічную клініку.

http://budzma.by/wp-content/gallery/kanny/1581.jpg

“Былі там надзвычай цікавыя праекты, але па якіх крытэрах журы вызначала пераможцаў, мы не зразумелі, — кажа спадар Горбікаў. — Аднак хуткасць, з якім журы вызначае пераможцаў, шалёная. То бок калі ваш ролік не “зачапіў” за 15 секунд, шанцаў у вас няшмат”.

Галоўная праблема беларускай рэкламы — гэта няўменне яе прадаць.

“Гэтая праблема актуальная для рэкламшчыкаў па ўсім свеце, — кажуць беларускія “львы”. — У вас ёсць ідэя, яна цікавая, кліент адмаўляецца, а вы на яго не ціснеце. Напрыклад, адна з нямецкіх кампаній прапанавала рэкламную кампанію для філармоніі: горад Гамбург ператвараецца ў сцэну, музыкі рассейваюцца па горадзе, і вы можаце адсочваць, хто што грае анлайн. Філармонія доўга не пагаджалася, аднак у выніку праект “даціснулі”, і ён аказаўся паспяховым”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/kanny/1574.jpg

Ці, іншы праект, мексіканскі, прысвечаны дабрачыннасці: людзі не хочуць кідаць у скрынкі папяровыя купюры, таму адна з кампаній прапанавала ствараць скрынкі з круглымі адтулінамі, у якія манету кінуць немагчыма: цікава, але сістэма запрацавала.

“У Канах вам сустрэнецца вялікая колькасць ідэяў, — кажа Леанід Пашкоўскі. — Напрыклад, самалёт, які працуе на сонечнай энергіі. Аднак на асноўных лекцыях у Канах інфармацыя зводзіцца да нейкай адной высновы. Калі вы трапіце на “Канскіх львоў”, то правядзіце час на воркшопах ці ў аўдыторыях Гугла — у гэтых хлопцаў заўжды ёсць чаму павучыцца”.

 

Юрась Ускоў, фота – Зарына Кандрацьева


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM